Читаем Фаўст полностью

Вялікім, пошлым прыніжэннемІстотна ўзятых прынцыпаў расплодуЛічу струхнелую методу.Пяшчотка-плоць, што ўсім жыццё дае,І той імпэт жывы, што з плоці б’е,Каб зноў у новым целе паўтарыццаІ па-старому з іншым целам зліцца,—Дагмат абсурдны, не для новай школы!Так плодзяцца няхай бязмозглыя жывёлы.А чалавек вышэй! Пачатак чалавечыПавінен адмысловым стаць. Дарэчы,

(Да ачага.)

Блішчыць! Глядзі! У гэтай чаднай печыНадзеі скора спраўдзяцца мае.Я ведаю, што сумесь розных рэчыў(А толькі гэта змест жывы дае)Складзе і цела, і шкілет.Я разгадаў даўно жыцця сакрэт:І плоць, жывую плоць, без родавых пакутСпакойненька ствару я ў колбе тут.

(Зноў да ачага.)

О! Творыцца! І згустак чорныПаволі складваецца ў формы.Мая работа марна не прапала —Бо што прырода арганізавала,То наша воля цвёрдая і сілаЦяпер даследчым розумам стварыла.

Мефістофель

Хто доўга жыў, той знае вашы цуды,Нічога новага не ўбачыць ён:І я, вандруючы спакон,На штучных людцаў наглядзеўся ўсюды.

Вагнер(уважліва сочыць за колбай)

Блішчыць субстанцыя… плыве…Яшчэ хвіліна… міг… і ажыве!Няхай мой план на выгляд дзікі,Аднак у будучым наш мозг вялікіУтворыць дасканалы, невантробныМозг-сінтэз, нашаму падобны.

(З захапленнем разглядвае колбу.)

Звініць, блішчыць чароўна шклоІ выпраменьвае святло,А ў колбе вырасла да вечкаЖывое цельца чалавечка.Прыроды тайна паддалася мне!Жыцця ўжо мной уведана аснова.Вы чуеце? Ужо на днеГучыць… Гучыць жывая мова!

Гамункул{158}(з колбы Вагнеру)

А вось і я! Дзень добры, татка!Бязгрэшнага зачацця я дзіцятка!Дык пацалуй, дай буські ад душы!Не цісні гэтак! Шкла не раздушы:Прыроднае — ў бязмежжы і імкненні,А штучнае — ў граніцах і замкненні.

(Мефістофелю.)

Каго я бачу! Дзядзечка-шальмец!Як ты дарэчы. Проста маладзец!Калі ўжо выпадак цябе ці лёсУ палестыны нашыя занёс,Парай ад сэрца мне, як карацейЗнайсці шляхі да працы і людзей.

Вагнер

Дай мне сказаць! Даўно наспела,Усіх турбуючы, праблема, як жа такДапасаваліся душа і цела,Што не разлучацца ў жыцці ніяк?Між тым вядома — недарэмнаЯны варожыя ўзаемна.

Мефістофель

Душу пяшчотную не руш.Спытай: чаму не ладзяць жонка й муж?Чаго вас, пане, ў эмпірэі цягне?Тут справа ёсць — дзіцятка працы прагне.

Гамункул

Што ж мне рабіць?

Мефістофель(паказвае на бакавыя дзверы)

Спяшай хутчэй углыб жыцця.

Вагнер (замілавана гледзячы на колбу)

Якое абаяльнае дзіця!

Дзверы адчыняюцца — Фаўст на ложку.

Гамункул (здзіўлена)

Аб’ект цудоўны.

Колба выслізгвае з рук Вагнера, лётае над Фаўстам і асвятляе яго.

Перейти на страницу:

Похожие книги