Дзверы насцеж, прэч з дарогі!Ну, цяпер я пэўны трохі,Што і ў цвілі, што і ў пыле,У захламленай магілеЧалавек не задыхнеццаІ жывому адгукнецца.Сцены тоўстыя, скляпенні,Як руіны, ў запусценні —Трэба тут ступаць памалу,Каб не выклікаць абвалу.Не баяўся я ніколі,Сёння ж страх у сэрца коле.Чым я тут памножу веды?Колісь я ў будынак гэтыПершакурснікам прыдыбаў,Слухаў і вачыма лыпаў,Верыў блазнам барадатым,Іх парадам дурнаватым.Кніжнай мудрасцю дурылі,Глупства вучням гаварылі,Далучалі да мараліТой, што самі не прымалі.Вось адзін з іх, барадаты,Сцеражэ свае пенаты.Як і некалісь, старэчаУ аблезлым футры крэкча.Быў упраўны ён тады,Помню, мне ўпраўляў глузды!Ён чмурыў мяне бывала,Бо тады я кеміў мала,Сёння й самі мы з вусамі,Сталі знанымі тузамі!Мой пан, калі патокі мутнай Леты{157}З-пад лысіны ў вас розуму не змылі,Пазнаеце, — я той, якога вы вучылі,Я перарос руцінныя прадметы.Вы не змяніліся за доўгі час ніяк,А я даўно ўжо не юнак.
Мефістофель
Я рад, што вы прыйшлі на мой званок.Яшчэ тады прадрок я вам удачу —Бо я па вусені, па хрызалідзе бачу,Які ўжо выкукліцца матылёк.Вы ў маладосці кудзеркі любілі,Каўнерыкі з карункамі насілі,Цяпер у модзе — шведскія зачосы,Парык, прыпудраныя косы.Вы рэзалютны, гэта ўсё ж загана,Не ўзводзьце ў абсалют сябе зарана.
Бакалаўр
Мы на ранейшым месцы, мой дзядуся,Але змяніўся час ужо даўно.Двухсэнсіц вашых не баюся,Мне ўсё цяпер вядома і відно.Збіць з панталыку маладога —На гэта розуму ў вас многа —А вось вы нам утрыце хвігай нос.
Мефістофель
Заўсёды думае малакасос,Што сам да ісціны дарос,Хоць з вопыту старых яму ці малаКрупінак мудрых ісцін перапала,Крычыць, што сам дайшоў да ўсіх навукІ што настаўнік быў — блазнюк.
Бакалаўр
Шальмец! Любы настаўнік неахвочыВыкладваць вучням шчыра праўду ў вочы.Адзін дадасць, другі крыху адкіне,Каб гадаваць цікаўных на мякіне.
Мефістофель
Мы маем час на ўсё; ці так даўно выВучыліся, а ўжо вучыць гатовы.Паспелі вы за некалькі гадоўНабрацца вопыту ад нас — дзядоў.
Бакалаўр
Нашто нам вопыт ваш! Адна мана! —Мы дужыя сваім дыхтоўным духам.А вашым намаганням, вашым зрухамНе больш як пстрычка ў лоб — цана.
Мефістофель (памаўчаўшы)
Бадай што, так. Здаецца мне парою,Што я з пустою галавою.
Бакалаўр
Хвалю цябе, крытычны дзед,За тое, што прызнаўся напаслед.