Колькі грукату і жаху!Ад падмурку аж да дахуЎсё дрыжыць, як з ліхаманкі —Зырка бліскаюць малаякі,Гнуцца дошкі, і ў будынкуПыл ад скрышанага тынку,Невядомая мне сілаРаптам дзверы адчыніла.Нешта страшнае такоеПасярэдзіне пакояУ футры Фаўста… Мне ківае…Страх калені падгінае…Што рабіць мне? Уцячы?..Божа моцны, навучы!..Мефістофель (ківаючы яму)
Заходзьце, дружа Нікадэмус!Фамулюс
Шаноўны пане мой! Oremus!{156}Мефістофель
Пакінем гэта!Фамулюс
Рады я, мой пане,Што вам знаёмы.Мефістофель
Ну, маё вітанне!Вы ўсё яшчэ студэнт, хоць і сівы,Замшэлы пан! Вось так, як вы,Вучоны муж і гнецца крукам,Аддаючы сябе навукам,Штудзіруе за томам томІ картачны будуе дом.Ды/хай ён лобам будзе на тры пядзі,А дзе стаіць, там, братачка, і сядзе.Адзін з усіх, бадай што, толькі цягне —Шаноўны мэтр, што ісцін прагне,Наш доктар Вагнер. У сябе ўвабраўЁн веды і плады вялікіх спраў.Сярод вучоных — першы стоўп!Святло вучэння ён распасціраеВакол сябе на спрагнены натоўп;Нібы Пятро, нябесны ключнік раю,Ен адмыкае высь нябёс, падземны змрок —І ўсё наперад бачыць, як прарок!Не параўнаецца ніхто з ім — дзе там!Зацьміў і Фаўста ён сваім аўтарытэтам.Фамулюс
Прабачце, што ў гаворку дзёрзка лезу,Але аспрэчыць мушу вашу тэзу:Ён ветлы, сціплы ў абыходзе,І ён не ведае, кудыЗнік Фаўст; і Вагнер на самоцеЯго чакае доўгія гадыІ шчыра моліцца, каб богВярнуцца доктару памог.А кабінет ягоны з той мінутыСтаіць цалюткі і замкнуты,Ніхто не стаў і на парог.Што зорная гадзіна шле ў пакой?Замкі сарваны, ў страху сцены —У прадчуванні перамены.І вы тут стрэліся са мной.Мефістофель
А дзе ж настаўнік ваш?Чаго Вы не паклічаце яго?Чаму ён сам не прыйдзе?Фамулюс
НаказаўНе адрываць яго ад важных спраў.Каторы месяц на самоцеСядзіць, аддаўшыся рабоце.Чысцёха быў, вучоны ад папер,—Як вуглякоп замурзаны цяпер.У сажы рукі, вочы, твар,—А ўсё ён дзьмухае на жарІ совае ў вуголле клешчы.У бразгаце ён чуе голас вешчы!Чакае адкрыцця.Мефістофель
Шкада! Дарэчы,Яму пасобіць мог бы каля печы.Фамулюс выходзіць.
(Мефістофель важна садзіцца.)
Я толькі сеў, як у харомыДругі ідзе! Стары знаёмы!Ну, гэты з новых, з тых прайдох,Што на хаду ірвуць падноскі з ног.Бакалаўр(шумна ідзе па калідоры)