Читаем Фаўст полностью

Выкрадванне? А я? Ці ж я не вартыКлючом абараніць царыцу Спарты?Ён вёў мяне праз жудасць і туман,Праз пустату ў адвечны акіян.Вярнуўся я, каб з духамі змагацца —Бо на зямлі над імі я — уладца!Цяпер, калі зазнаў прыгод я многа,—Яна тым больш мая! О ключ, трынога,—О Мацеры, мне без яе не жыць! —Дапамажыце ідэал здабыць.

Астролаг

Апамятайся, Фаўст! Ты ж не малы!Схапіў… Наплыў густы клубок імглы…Махнуў ключом… Парыс туманам тае…Бяда! Якое ліха нас чакае!

Грымоты.

Фаўст падае. Духі расплываюцца.

Мефістофель (несучы Фаўста)

Нішто спектакль! За дурня паручыўся,Дык сам у дурні і пашыўся.

Цемра. Замяшанне.

<p>Акт другі<a l:href="#c_155"><sup>{155}</sup></a></p><p>Цесны гатычны пакой з высокім скляпеннем, былы кабінет Фаўста, такі, якім яго пакінулі</p>

Мефістофель (выходзіць з-за шырмы)

Калі ён падымае яе і азіраецца, відзён Фаўст, распасцёрты на старадаўнім дзедаўскім ложку.

Ляжы, гаротны Фаўст! Любві стралаПацэліла якраз у сэрца.Каго ў палон Алена узяла,Не скора той на розум узаб’ецца.

(Азіраецца.)

Гляджу навокал я — без перамены:Падлога, столь, куты і сцены,Усё на месцы, як было,Хоць пацямнела ў вокнах шкло,Хоць павуціння й пылу болей стала.Ляжаць паперы як папала.Атрамант высах. Вось пяро, якімПісаў распіску мне. На імЗасохла кроў маёй ахвяры —Пабіліся б за рэч такую антыквары!А вось на вешалцы старое футра,—У ім я колісь вучня мудра,Яшчэ наіўнага наўздзіў,Як прастачка за нос вадзіў.Нябось і сёння ён грызе маю навуку!Адпалім жа яшчэ раз нашу штуку!Надзену зноў сатлелую хітону —І вось я ўжо — дацэнт, крыніца ведаў.Пара задаць ілбам вучоным тонуІ павучыць прамудрых караедаў.Ім што! Яны руцінай зараслі,А чорту бавіцца няма калі.

(Здымае футра са сцяны і трасе яго.)

З футра ляцяць цвыркуны, жукі і моль.

Хор казурак

Дзень добры, дзень добры,Шаноўны патрон!Цябе мы пазналі,Табе наш паклон!Ты некалькі штучакПусціў мімаходзь,А сёння нас процьма —Варушыцца поўсць.Гняздзіцца хітрынаГлыбока ў грудзях,А вошка адкрытаЖыве на людзях.

Мефістофель

Уцешылі старога сатану!—Ну што ж, пасеяў добра, добра жну!Яшчэ разок хламіду страсяну —Паўзіце, мілыя казуркі,У скрынкі, шчыліны, мензуркі,Ва ўсе адтуліны і дзюркі,У кнігі, манускрыпты на паліцы,У чэрап гэты праз вачніцы —Бо дзе ж, як не ў гніллі і брудзе,Чарвяк і моль пладзіцца будзе!

(Апранае футра.)

Акрый жа зноў мне стан і плечы —І вось я ўжо настаўнік, прынцыпал.Але нашто мне званне без сустрэчы —Дзе слухачы мае? Дзе хор пахвал?

(Звоніць у званок, які гучыць рэзка і пранозліва — ад гэтага звону ў будынку дрыжаць сцены і адчыняюцца дзверы.)

Фамулюс(ідзе, хістаючыся, па доўгім цёмным калідоры)

Перейти на страницу:

Похожие книги

Драматическая трилогия
Драматическая трилогия

Библиотека проекта «История Российского государства» – это рекомендованные Борисом Акуниным лучшие памятники мировой литературы, в которых отражена биография нашей страны, от самых ее истоков. Граф Алексей Константинович Толстой (1817–1875) – классик русской литературы, один из крупнейших наших поэтов второй половины XIX столетия, блестящий драматург, переводчик, создатель великолепной любовной лирики, непревзойденный до сих пор поэт-сатирик. Самой значительной в наследии А.К. Толстого является его драматическая трилогия, трагедии на тему из русской истории конца XVI – начала XVII века «Смерть Иоанна Грозного», «Царь Федор Иоаннович» и «Царь Борис». Трилогия Толстого, вызвавшая большой резонанс в России и имевшая небывалый успех на сцене русского театра, и по сей день остается одной из крупнейших вершин русской драматургии.

Алексей Константинович Толстой

Трагедия