Ну што ж, лічыце — ўсё ў парадку;Вось вугалёк вам; у віхуры танцаВы абніміце вашага абранцаІ чырканіце спрытна па азадку —А гэты вугалёк тадыЛыкніце, толькі без вады —Каханак будзе ноч у ноч запар,Як цюцька, вартаваць ваш будуар.Дама
А не атрута?Мефістофель(абурана)
Што вы, пані!Вялікая ёсць моц у вугалька —Ён з вогнішча ерэтыка!Хто ж вам яшчэ такі дастане?Паж
Не вераць мне, што я даўно кахаю.Мефістофель(убок)
Каго тут слухаць першага, не знаю.(Пажу.)
Не лезь у рунь, пачні любоўЗ кабет дасведчаных, з удоў.Праціскаюцца іншыя.
Вой, колькі вас! Прыняць усю грамаду?Сказаць ім праўду? Даць параду?Але ж куды заедзеш ты на праўдзе?О Мацеры! Вы Фаўста мне адпраўце!(Азіраючыся.)
Ліхтарыкі гараць; у дзверыМанерным цугам, як на рэй,З пакрытых змрокам галерэйПлывуць паненкі, кавалеры,Займаюць цырымонна лавыКаля штандараў воінскае славы.Па ўсім відаць, што рыцарская залаДагэтуль бляскам гэтакім не ззяла.Навошта, Фаўсце, марныя старанні —І без таго ўжо ўсе сабраны здані!Рыцарская зала
Цьмянае святло.
Імператар і прыдворныя рассаджваюцца.
Герольд
Стары мой сціплы абавязак —Сцэнічныя падзеі абвяшчацьМне сёння цяжка: здані з казакНавокал лётаюць і верашчаць.Зусім дарма, з вядомых вам прычын,Шукаў бы я разгадак прыгажосці.Усе гатовы крэслы; гледачыУ зале ўжо сабраліся і госці,Сам імператар сеў каля сцяны —Разглядвае рэгаліі вайны.А ззаду ўсіх, ахутаныя змрокам,Паны міністры з панямі пад бокам,Сядзяць, цікуючы на сцэну.Гатова ўсё! Давай хутчэй Алену!Трубы.
Астролаг
Пачніся, драма, — гэта мой загад!Адсуньцеся, муры, далей назад,Каб даць прасторы магіі і чарам!І вось кілім, як скручаны пажарам,Узвіўся, мур рассунуўся, памостПерад вачамі ўзнік у глыбіні,І я займаю свой пачэсны постНа авансцэне.Мефістофель (з суфлёрскай будкі)
З інтарэсуІ я пачну падбрэхваць п’есу!(Астролагу.)
Звяздар! Ты чуеш голас зор,—Пачуй жа, што падказвае суфлёр.Астролаг
Па чарадзейнай волі на вачахПалац узнік. Як неба на плячахТрымаў Атлас, так тут калонаў радПадпёр надзейна велічны фасад.Яны б стрымаць маглі, прынамсі, горы,Бо храму й дзвюх даволі для апоры.Архітэктар
І гэта мне антычнасць? Грубасць гэтаЯк эталон красы апета?Мне больш да густу гонкасць нашых вежаў,Дзе кожны шпіль, здаецца, мкне ў бязмежы,Спічастыя скляпенні, базілікі —Які тут стыль, які размах вялікі!Астролаг
Адзначце ўвагай цуды ў гэты час!Таймуйце свой запал крытычны —Хай лёт фантазіі, хай дух антычныЧаруе дзёрзка і ўладарна вас!Вы ўсё гатовы вашай мерай мерыць,—А трэба ў немагчымае паверыць.Фаўст падымаецца на сцэну з другога боку.