Читаем Фаўст полностью

Голас з натоўпу

Што нам з таго? З пустой ягоІ траскатні, і балбатні?Не першы раз дурылі насІ звездачот, і абармот,

Мефістофель

Стаяць, бы дурні,— як давесціІм шчырасць добрых прапаноў?Адразу пра альруны плесці,{134}Пра цэрбера, пра груганоўБяруцца ўсе. Што тут рабіць,Калі за ўсё — чарцям пагана:ЦІ пятка раптам засвярбіць,Ці хто спаткнецца нечакана.А гэта ж пульс жыцця прыроды,Яе ўладарныя штуршкі,Яны ідуць наверх заўсёдыЗ глыбінь зямлі. Калі такіЯна вам знак сама дае,Капайце смела і рашуча,Вы словы ўспомніце мае —Вас там чакае грошай куча.

Гоман натоўпу

Заныла цела, коле ў бок,Да горла падступіў клубок,Свярбіць пазногаць на назе,І холад па спіне паўзе,—Няўжо прырода намякае,Што скарбы тут яна трымае.

Імператар

Навошта нам пустая казань —Хутчэй паказвай месца, хітры блазан!Вядзі да скарбаў, мудры мой дарадца!Я за рыдлёўкі ўсіх прымушу ўзяцца.Калі ж зманіў, дурны няздара,Цябе чакае ў пекле кара.

Мефістофель

Дарогу ў пекла знае кожны.Аднак не варта біць у лоб,Бо губіць крок неасцярожны.Вось доказ: баразну халопВядзе і раптам з чорных нетраўСахою выверне гаршчок. Загляне,Спачатку думае — з салетрай,Пасля памацае — а мой ты пане! —Ды гэта ж золата, манеты!А ў той зямлі гаршчок ці ж толькі гэты?А колькі, колькі ёсць скляпоў,Пячор, праходаў, паграбоў,Дзе многа скарбу залатога,—Туды ж таксама ёсць дарога.У глыбіні падземных норСтаяць дагэтуль з даўніх порТалеркі, з чашамі паліцаАлмазамі, рубінамі іскрыцца,У камянях каштоўных збруя, зброя,А ў бочках ля сцяны віно старое.Даўно ўжо клёпкі пагнілі,Ды камень вінны лепш трывае.Ці мала золата і перлаў у зямліАшчадны час дасюль яшчэ хавае.Чакаюць скарбы нас, каб мы ўзялі.Мы кпім удзень з таго, што ўночыЧаруе нас і лашчыць вочы.

Імператар

Пакінь містэрыі. У змрокуІ рэч каштоўная без толку,Бо не адрозніш скарбаў ад хімеры,—І белы кот уночы — шэры.Ты ж мне падай на божы светАлмазаў бляск і звон манет.

Мефістофель

Э не! Ты сам бярыся за лапату! —Бо іншага не знаю сродку.І ўмомант будзеш ты багаты,Як залатых цяльцоў чародкуЗдабудзеш. Справіш сам сабе абноўку.Аздобіш з галавы да ног сяброўку.Метал каштоўны ж уласцівасць мае:Ён і высокіх узвышае.

Імператар

Хутчэй! Канчай свае пустыя ўрокі!

Астролаг(як раней)

Таймуй, манарх, паспешлівыя крокі!Навошта нам карысць уцех і страсціУ маскараднае забавы красці?Здабудзь спярша богаславанне богаНа атрыманне золата зямнога:Дабра ты хочаш — добры будзь,Уцехі хочаш — гнеў забудзь,Віна — умей вырошчваць лозы,Чакаеш цудаў — вер і будзь цвярозы.

Імператар

Перейти на страницу:

Похожие книги

Драматическая трилогия
Драматическая трилогия

Библиотека проекта «История Российского государства» – это рекомендованные Борисом Акуниным лучшие памятники мировой литературы, в которых отражена биография нашей страны, от самых ее истоков. Граф Алексей Константинович Толстой (1817–1875) – классик русской литературы, один из крупнейших наших поэтов второй половины XIX столетия, блестящий драматург, переводчик, создатель великолепной любовной лирики, непревзойденный до сих пор поэт-сатирик. Самой значительной в наследии А.К. Толстого является его драматическая трилогия, трагедии на тему из русской истории конца XVI – начала XVII века «Смерть Иоанна Грозного», «Царь Федор Иоаннович» и «Царь Борис». Трилогия Толстого, вызвавшая большой резонанс в России и имевшая небывалый успех на сцене русского театра, и по сей день остается одной из крупнейших вершин русской драматургии.

Алексей Константинович Толстой

Трагедия