Саюзнік сёння з галавою:Наабяцае мех пазыкНа свой інтэрас і разлік,А ты сядзі з пустой казною.Не дачакацца нам субсідый,На чынш, аброк благія віды,Бо ўладу новыя паны ўзялі,Якім ты сам нараздаваў зямлі.А партыі, а блокі, а групоўкіГрызуцца, як у лесе воўкі,Бо гібелін не любіць гвэльфа,{131}І памагчы нічым тут нельга!Сядзяць, адседжваюцца ціха,А выручкі ўзаемнай — ані следу;Хто ж спагадае ў цяжкі час суседу,Калі паўсюль усіх заела ліха.А кожны ж дбае пра сябе.Сабе і цягне і грабе —Да скарбніцы ўсялякі лезе,Нібыта ў борць мядзведзь у лесе.
Кашталян
Гаркота ўжо і мне праела душу:На медзяках я эканоміць мушу,Бо він салодкіх, смачных страўРазбіся — а на стол пастаў…А кухар што! Ён не заплача,Яму пляваць, што ў нас нястача.Хоць куры, гусі, індыкі,Ягняткі, сарны, вепрукі —Той натуральны наш падатак —Яшчэ ідуць з сялянскіх хатак,Затое віны ўсе папіты.Бывала, бочкамі быў склеп набіты,І мы на тысячу персонСпраўлялі пышныя банкеты.Усё прайшло, як дзіўны сон,Усе ўтрубілі мы бюджэты.І ратуша ў падвал адкрыла дзверы,—Ды што запас, калі мы п’ём без меры.Ліхвяр жа ўмее ставіць нерат,Яму за ўсё плаці наперад.Хлявы пусцеюць і адрыны,Ужо ў ламбардах коўдры і пярыны,На стол — хоць перамый аб’едкі.
Імператар(пасля роздуму, Мефістофелю)
Што скажаш ты? Ідзі у сведкі.
Мефістофель
Што я скажу? Аслеп ад бляску,Прымаючы тваю, манарша, ласку.Не веру я, што гэтакую ўладуДавесці можаш ты да заняпаду,А розум твой і войска ў акуратЗаўсёды падтрымаюць добры лад.О не, як можа пахіснуцца сіла,Калі рулюе божае свяціла!
Гоман натоўпу
Вось дык трапло, знайшоўся зух!Ён блазен спрытны, не лапух!Ён ашуканец, хітры ліс —Падсуне нам рэформаў спіс.
Мефістофель
Усім сваё баліць на белым свеце!І вас, напэўна, грошы падвялі?Хай не валяюцца яны, як смецце,Разумны іх дастане з-пад зямлі.У тайніках, у рудах залатыхБагацця хопіць вам на ўсіх.Ды толькі хто яго ў казну паложыць?Мудрэц, што сілу духам і прыродай множыць.