Цяпер замоўкні і не кленчы!Твае выслоўі недарэчы!Няхай загадваюць паны,А ты разгадвай, ты ж — дурны.Пайшоў служыць мой блазен сатане —Займай пасаду ты пры мне.
Мефістофель займае месца злева.
Гоман натоўпу
Якім нам ветрам замялоТак хутка новае трапло?Нябожчык тлусты быў, як кот.А гэты — высах, нібы кнот.
Імператар
Дык я вітаю вас, мае дарадцы!Сабраў вас тут я, у палацы,Пад зоркаю спрыяльнаю з’яднаных,Вялікасці маёй вернападданых!Аднак нашто, з якой вальготы,Калі найлепш бы ў гэтай залеГуляць на пышным карнавале,Павінны мы шукаць турботыІ мардавацца з нейкай радай?Вы кажаце, вас точыць млосць?Ну што ж, давай тады выкладвай,Што ў кожнага на сэрцы ёсць.
Як зоры над тваім чалом,Нябесным ззяюць нам святломТвае шчадроты; тут ялінаДабра і розуму свяцілаНам справядлівы абсалют…Але глухі да ласк няўдзячны люд!Пагразнуў ён у багнішчы аблуд,У ерэтычным глумішчы й дрыгве,Яму душэўны шчыр — не ў галаве!Краіна б’ецца ў ліхаманцы,—Якія ж думкі тут пра танцы?Зірні, вялікі, з гэтай троннай залыНа родны край, што ўвесь у мглістым чадзе,Дзе ўсё дабро тваё са злом звязаліІ дзе няпісаны закон — бязладдзе.Той у суседа коні крадзе,Той цягне чашы з алтара,Той дзевак гвалціць і жанок,А той апошні цвік з двараЗанесці мерыцца ў шынок;А нашы праўдалюбцы суддзіРаспустай бавяцца. У блудзеЖарсцвеюць норавы; усюды смуты,Галодны край, раздзеты і разуты,Рай для грабежнікаў, зладзюг,А над сумленнымі вісіць абух;Бо там, дзе кат бароніць ката,Адна нявіннасць вінавата.Вось так і бавіцца дзяржава,Налева нішчыць і направа.Якая ж будзе тут управа,Калі і самавіты мужНа хабар ласы і на куш,Калі суддзі і пракуроруПара паслухаць прыгавору.Згушчаю фарбы, скажаце? Няма чаго,Калі карціна чорная і без таго.
Паўза.
І нам нявыкрутка без карных мер.Бо чалавек разбэсціўся, як звер,І ўсё дваранства па краінеАд псоты і распусты гіне.
Военачальнік
Перажываем дні зусім ліхія:Куды ні глянь — кішаць, лютуюць банды,Куды ні глянь — анархія, стыхія,Салдат не слухае каманды,За прывілею нас прадасць сеньёр,Хаваецца філістэр за сцяну,Ражном не выпраш на вайнуАдважных рыцараў з іх нор —Ісці не хочуць ад гнязда;Найміту ж трэба толькі мздаІ ласкі сквапнай куртызанкі.За грошы ён штурмуе замкі,За грошы дасць найміт прысягуІ нам, і вам — любому сцягуЗмагацца і служыць аддана.Спустошана і растаптанаІмперыя іх службай, як халерай:Двары пустыя — вецер свішча.Спрабуй, ушчуй крутою мерай,Дык разварушыш вос гняздзішча.Саюзніка альбо ж васалаТрывожыць наша гора мала.