Цёплы ветрык ціха вее,Дзень згасае, вечарэе,Лёг на поле волкі змрок.Накалышам сон на вочы,Каб турбота адплыла,І зачынім браму ночыАд праменнага святла.На бязмежжы, на прасторыЧорнай поўначы пячаць.У бяздонным небе зорыЗапаліліся, зіхцяцьІ на луг, на гай чароўныСыплюць іскры, прамяні.І плыве ўрачыста поўныМесяц горды ў вышыні.Адышлі ў нябыт суровыШчасце, боль і пачуццё.Будзь бадзёры і здаровы,Вер у новае жыццё.На прыгорках, у далінах —Квецень, свежасць, пышны май:І калышацца на нівах,Даспявае ўраджай.Каб убачыць лёс жаданы,Глянь у ясную вясну,Прэч шпурні свае кайданыІ адкінь лушпінне сну.Уставай жа, неўтаймоўны,Будзь нядрэмны між людзейІ ваюй, натхнення поўны,За трыумф сваіх надзей!
Гучны грукат абвяшчае ўзыход сонца.
Арыель
Чуйце, як спяваюць Оры{128}!Абвяшчаюць духаў хорыУзыход свяціла скоры.Ўжо грукоча брама неба,Ўжо туркочуць колы Феба,Сонца нам яны вязуць!Граюць трубы, барабаныГімн узнёслы, нечуваны —Хоць не ўсім яго пачуць.Шпарка, шпарка, эльфы-дзеткі,Пахавайцеся за кветкі,Хто ў траве, хто пад скалой! —Хто змарудзіць, згіне той!