Ты зноў, жыццё, мне сілы ўзварушыла,Мяне лагодная вітае ціша!Зямля! Ты боль мой горкі патушыла,І ўжо душа мая вальготна дыша,І я адчуў прыліў натхнення свежы:Яно мае імкненні раскалышаІ пазаве ў жыццёвыя бязмежы.Прачнуўся свет, адолеў морак цесны,Акрыў туманам гор наўкольных вежы,Развесіў мглы срабрыстыя павесмыНа шумны бор, на вольныя даліны;Праменіцца ў святле ўвесь край нябесны,—Вось п’юць жыццё лісточкі і галіны,І ўжо блішчаць наўкол расы каралі,І досвітак яснее штохвіліны,Прадметы ўсе з імглы павыплывалі…Дзівосная карціна! Рай! Світае!Угору глянь! — Вяршыні горда ўсталі,На схілах іх святло іскрыста грае.Вы, кручы і заснежаныя пікі,Вы першыя, хто сонца сустракаеІ адбівае радасныя блікіАдвечнага нябеснага свяцілаНа край нізін, прыцішаны, вялікі.Яно ўзышло! Мне вочы асляпіла!Я не магу глядзець на зыркасць гэту!Вось так і ў нас не раз палала сілаІ асвятляла велічную мэту.Ды раптам, адчыніўшы мараў дзверы,Ты спынішся, бо іскарка імпэту,Разгубленасці, страху, марнай верыНе можа распаліць агонь жыццёвы,Калі наўкол агністыя хімеры!Любоў? Нянавісць гэта? Гнеў суровы? —Баліць ад шчасця нам і ад пакутыУ моры вогненным, і мы гатовыЗноў на сябе надзець зямныя путы,—І мара новая нас прывітае.Зірну навокал я: жыццё усюды!Вось вадаспад, грукочучы, спадае.Я радасна гляджу, як ён з разгонуРаспырскваецца, скалы заліваеІ рве каменныя муры палону,Грымучы, люты, пеністы, шыпучы,У ярасці нястрыманага звону!У пырсках перагнулася на кручыВясёлка яркая: то загарыцца,То зноў рассеецца, як пыл бліскучы,То фарбамі празрыстымі зальсніцца,Рассыпле каляровыя асколкі.Угледзься лепш: вось так жыццё іскрыцца,Як гэты водбліск радасны вясёлкі.Імператарскі палац
Тронная зала
Дзяржаўная рада чакае імператара. Трубы. Уваходзіць імператар, за ім світа з прыдворных. Імператар садзіцца на трон; справа ад яго — астролаг.
Імператар
Вітаю вас, паны-дарадцы,На асамблеях у палацы.Мудрэц-астролаг тут, а дзеХітруга блазен, што не йдзе?Прыдворны кавалер
Ён плёўся недзе ззаду світыІ раптам неяк з ганка ўпаў.Відаць, гарэлкі перабраў,Падаўся ў рай рабіць візіты.Другі кавалер
Не будзе месца доўга не занята,Была б пасада — знойдзем кандыдата.Тут пан адзін вынюхвае, як хорт:Такі дасціпнік ён упарты —Прад ім крыж-накрыж алебарды,А ён пралез-такі ў эскорт!Мефістофель(укленчыўшы перад тронам)
Што ўсім агідна і жадана?Каго завуць, каго клянуць?Што людзі клічуць на васпана?І да каго, ўзлаваўшы, шлюць?Хто недарэчны ля прастола?Хто чэлядзі і слугам друг?Хто твой учэпісты назола?Хто сам набіўся да паслуг?{129}Імператар