На карагоды яМайстар і зух, —Толькі б мелодыя,Жвавасць і рух.Алена
Добра, сыночак, скачы,Танцам красунь вучы.Ты карагодзь, іграй.Фаўст
Не падабаецца, не —Гэты іх танец мне.Скончыцца лепш няхай!Эўфарыён і хор карагодзяць, танцуючы і спяваючы.
Хор
Ручкай рухаваю,Плаўнай і гнуткай,Ножкаю жваваю,Спрытнай і хуткай,Вабячы вока намСтанам дзіцячым,Пасмаю-локанам,Рухам гарачым,ЗачаравалаГэта дзіця.Сэрца ўспалалаАд пачуцця!Паўза.
Эўфарыён
Вы ўсе, дзяўчаты,Як тыя лані,Хутчэй пад шаты,А я за вамі.Я — паляўнічы,Дзічына — вы!Хор
У скокі-ловыПачнём гуляць мы,Усе гатовыЦябе абняць мы.Бяжым, красунчык,На паплавы!Эўфарыён
Ляцім, лунаемНад лугам, гаем.Рахманай мілайЯ не лаўлю,—Узяўшы сілай,Мацней люблю.Алена і Фаўст
Шал які! Які тут вэрхал! —Ні канца і ні супыну.Праз лугі, праз гоні рэхамТрубны год ляціць над долам!Гоман, грукат, віск і крык!Хор(хутка ўваходзячы па адной)
Ганарысты жартаўнік ён —Не спыніўся перад колам,Усярэдзіну пранік ён,Падхапіў дзяўчо — і знік!Эўфарыён(несучы маладую дзяўчыну)
На забаву я красуПравам дужага нясу.Грудзі пругкія я ўпешчу,Губкі пухлыя я ўлешчу,Моц сваю, запал і волюПерамогай задаволю.Дзяўчына
Адпусці! У гэтай плоціВольны дух і сіла ёсць,І тваёй юрні, ахвоцеНе аддасца прыгажосць.Замахнулася замногаСамаўпэўненасць твая,Ой, глядзі, з цябе, дурнога,Пасмяюся ўволю я.(Успалымняецца і ўзносіцца.)
Ну, саколік, дагані!У эфірнай вышыніДагарыць краса мая!Эўфарыён(атрасаючы рэшткі полымя)
Тут навокал граніт,Тут лясны гушчар,А юначы мой спрытПрагне ўзвіцца да хмар,Ветру парыўнага свісту,Хваляў буруннага хлісту.Я на прастор палячу —Вольна дыхнуць хачу!(Скача ўсё вышэй і вышэй са скалы на скалу.)
Алена, Фаўст, хор
Хочаш з козачкай зраўняцца,—Не сарвіся з гонкіх круч.Эўфарыён
Мне б угору толькі ўзняцца,Разарваць тугі абруч!Бачу і пазнаю:Я ў Пелопса{236} стаю —Край абмыты марамі,Край з крутымі гарамі.Хор
Можа, цябе гнятуцьЛес і ўцёсы?Глянь: доле ў нас растуцьЗ гронкамі лозы,Смоквы, нібы ў раі —Розныя ёсць плады.У блаславёным краіБлаславёны і ты.Эўфарыён
Ваша адна трызня:Мірнага ўведаць дня.Перамога і бой —Вось дэвіз мой!Хор
Хто парываецца прагнаДа ваяўнічых дзей,Той губіць марнаШчасце надзей.Эўфарыён
Роджаны гэтай зямлёй —Ведае бой,Праліць у змаганні кроўЗаўсёды гатоў.І не скарыць нічымЧыстых душой,Шчасце хай дасць усімПераможны бой!Хор
Гляньце, ўгору ён імкнецца,Прагне ўвысь ужо смяльчак,—Не дзіця ён, не сагнеццаУ баі герой-юнак.Эўфарыён