О, адкрый жа, Фаркіяда, нам прычыны хвалявання.Мы заўсёды рады слухаць незвычайныя легенды,Бо даўно ўжо ўсім абрыдла гэтых скал крутых маўчанне.
Фаркіяда
Вочы ледзь папрадзіралі, а ўжо вас грызе нудота?Слухайце ж: у гэтых гротах, у альтанках і пячорах —У зацішку ідылічным наша пані з нашым панамДля любві знайшлі прытулак.
Хор
Што знайшлі?
Фаркіяда
Прытул самотны!Толькі мне адной з даверам даручылі быць служанкай.Я давер іх апраўдала і прыслужвала рупліва.Потым трохі адышлася, каб сабраць карэння, моху,—Разумеючы, што трэба маладых адных пакінуць.І пакінула я іх.
Хор
Кажаш так, нібы ў пячоры цэлы свет, нам невядомы,Лес і луг, азёры, рэкі — ах, пустое ты пляцеш!
Фаркіяда
Не маню, кажу вам праўду! Там бясконцыя прасторы!Так праходзячы па залах, я пачула са здзіўленнем —Смех дзіцячы гучным рэхам пад скляпеннем аддаецца.Азірнулася, гляджу я: хлопчык рэзвы і свавольныНа каленях у Алены; потым скок! — і ён у бацькі!Што ўсчалося! Пацалункі, ласкі матчыны, пяшчоты,Звонкі смех, і гулі-гушкі, і гарэзлівыя жартыАглушылі ўраз мяне.Голы і бяскрылы геній, як той фаўн, але не дзікі,На зямлю з каленяў скача, а зямля паверхняй пругкайПадкідае зноў угору, раз, другі; гляджу — анёлакСкача ўжо з зямлі пад столь.У трывозе маці кліча: ты скачы сабе, падскоквай —Ды ўнікай свабодных лётаў, лёт не суджаны табе.Ушчувае сына бацька: у зямлі схавана сіла,—Што табе скакаць угору? Пальцам толькі дакранісяДа зямлі, і, як Антэю, дасць яна табе мацунак.А хлапчук нібы не чуе, скача з каменя на камень,Быццам мячык; толькі раптам ён знікае ў прорве дзікай.Маці ў роспачы галосіць, бацька ціха суцяшае,Я ад страху памярцвела. Толькі — бач! якое шчасце —Можа, скарбы там схаваны? Бо ў ядвабе, ў яркіх кветкахЁн з’яўляецца ізноў!Ветрык грае кутасамі, рдзеюць стужкі і каралі —Залатая ліра ў ручках, сам ён стройны, нібы Феб,На скалу дзіця ўзыходзіць. Мы ў шчаслівым захапленні!Маці радасная мужа абдымае і цалуе.А над імі ззяюць німбы! А навокал азарэнне,Зіхаценне і здзіўленне — звышмагутнай сілай духа!А хлапчук сваёй паставай выдае ў сабе суцэльнасцьНезвычайнай прыгажосці, ён і ў рухах грацыёзных —І гармонія, і песня; самі ўбачыце вы гэта —Дзіва дзіўнае ён, цуд!