Читаем Фаўст полностью

Вы гуляйце, дзе вам люба.       Мы абступім і абвеемКожны схіл і кожны ўзгорак,       дзе на лозах спеюць гронкі —Плён руплівых рук і сэрца       вінаградара, якомуЗлая суш заўсёды сніцца,       што ўраджай яго знішчае.Ён акучвае, капае,       падразае лозам голлеІ падвязвае да тычак,       і з малітваю да богаЁн звяртаецца заўсёды.       Толькі Бахус бесклапотныПра слугу свайго зямнога       мала думае і дбае,—Ён ляжыць у халадочку,       з маладым жартуе фаўнам,Каб навеяць сон і мару,       пахмяліцца з асалодай.Бурдзюкоў ён мае многа,       розных чарак і глякоў.Гэта ўсё ахвяраванні,       гэта дар людзей, удзячныхЗа спагаду і прыхільнасць       бога хмелю і віна.Ды калі багі памогуць,       першы Геліёс праменны,І напоўняць вінаграду гронкі       сокам і святлом,Ажыве і сад зялёны,       і старанны вінаградар —Зашуміць лістота ў садзе,       лозы дружна зашумяць.Загучаць тады бадзёра       песні зборшчыц-маладзічакКаля цэбраў, дзе дзяўчаты,       басаногія танцоркі,Сок гаючы вінаграду       выціскаюць з гронак спелых;Пырскае, шумуе пенай       у вялізным чане ён.І грымяць тады тымпаны       ў лад усім чароўным гукам,І тады заслону тайны       і містэрый адкрывае,Адкідае Дыянісій       і здымае з твару маску.Следам хеўра казланогіх       і вушасты звер — Сіленій{238}.Тут законы прэч з дарогі!       Цноту прэч з дарогі! Прэч!У гармідары шалёным       вушы глухнуць, кроў кіпіць!П’яныя ўздымаюць чаркі,       жываты — як гарбузякі.Некаторыя марудзяць,       але ж трэба выпіць рэшту,Каб віно ўліць маладое —       у парожнія мяхі.

Заслона апускаецца.

Фаркіяда на авансцэне выпростваецца на ўвесь магутны рост, здымае маску і пакрывала, сыходзіць з катурнаў і аказваецца Мефістофелем, які гатовы, калі спатрэбіцца, пракаменціраваць эпілог сцэны.

<p>Акт чацвёрты<a l:href="#c_239"><sup>{239}</sup></a></p><p>Нагор’е</p>

Вострыя, спічастыя ўцёсы. Наплывае воблака, апускаецца на выступ. З воблака выходзіць Фаўст.

Фаўст

Перейти на страницу:

Похожие книги