Для ўлады нашае — не стратаТакія шчодрыя дары:Хай войска йдзе на супастата,А мы застанемся ў шатры.Яны ўбароняць ад захопуУмацаваны царскі двор,І гэты край, і ўсю Еўропу,Спалучаныя стужкай гор.Шчаслівы край! Усе плямёныТут у раі жывуць здаўна!Алены край багаславёны,Тут нарадзілася яна.Сястру, братоў і ўсіх у родзеКрасой яна пераўзышла,Калі ў чароце на Эўроце,Як лебядзёўна, ў свет пайшла{233}.І краю ў яркім пышным цвеце,Табе пакорліваму зноў,Адзінаму на белым свецеТы аддавай сваю любоў.Няхай праменне і не вельмі грэеКрутой гары сівую галаву,Але сям-там на схілах зелянее,—І козачка паскубвае траву.Ніжэй — цурчаць крыніцы, стужкі рэчакІскрацца ў зелені густой травы,І тысячагаловы гурт авечакСпяшаецца на выпас лугавы.Пасуцца быдла свойскага атарыНад прорвамі на кручах вольных гор —Хлявы ім не патрэбны і кашары,Калі навокал тысячы пячор.Тут храм прыродны Пана, тут раздоллеГарэзам-німфам ў дзікім гушчары,Дзе дрэваў векавых густое голлеКалышацца шумліва на вятры.Адвечны дрэмле лес сівы, дрымучы!Лагодзіць сэрца мяккі халадокДубровы водарнай на дзікай кручы;Зямных крыніц бруіць гаючы сок.Плыве пад шатамі лясной дрымотыМалочных ручаінак сырадой…Ніжэй — сады цяністыя, гародыМядзвянаю прапахлі смакатой.Народ здаровы тут, на белым свецеНяма нідзе такіх румяных шчок,Нібы ашчасціла само бяссмерцеУсіх сыноў тутэйшых і дачок.Тут чалавек, як бацька клапатлівы,Заўсёды ў дзецях вечніць сваю кроў,І я не ведаю, ці на зямлі вы,Ці, можа, вы сышлі пад райскі схоў.І Апалон тут пасвіў коз чароды,Сам — дасканаласць ён і прыгажосць;У харастве і чысціні прыродыЗаўсёды лучнасць чыстых сэрцаў ёсць.(Садзіцца поруч з Аленай.)
Багі ў адзнаку ўзнагародыТабе прывабнасць аддалі,Каб ты няшчасці і нягодыМагла нам скрашваць на зямлі.Ганебна ў замкавым палонеНяволіць гордую газель!Табе — Аркадзіі улонне!Табе — нектарная купель!Нас клічуць вольныя паляныУ край бясхмарнай пекнаты,Там у лясны шацёр лісцвяныЦарыцай шчасця ўвойдзеш ты!Сцэна зусім мяняецца
Да чарады гротаў і пячор туляцца закрытыя альшанкі. Цяністы гай прасціраецца аж да навакольных стромых скал.
Фаўста і Алены не відаць. Дзяўчаты з хору спяць на паляне, падзяліўшыся на групкі.
Фаркіяда
Як спяць мае дзяўчаты доўга й соладкаЦі сніцца ім той цуд, які надоечыНаяве я пабачыла, — не ведаю.Пара будзіць, пара: няхай падзівяцца.І вы, барадачы, мужы шаноўныя,Што седзіцё ў чаканні дзіва дзіўнага,Выходзьце! Атрасайце вашы кучары,Пратрыце вочы і мяне паслухайце.Хор