Тактыка выпаленай зямлі ажыццяўлялася адначасова з прымусовым перасяленнем у Масковію. Аляксей Міхайлавіч і маскоўскі патрыярх Нікан пастанавілі вывесці ў палон трыста тысяч беларусаў, і гэты «велічны план» паспяхова выконваўся. На астраханскіх нявольніцкіх рынках стральцы бойка ганддявалі палоннымі зпад Полацка, Віцебска і Мсціслава, прадаючы іх персам і туркам у вечнае рабства па тры рублі за галаву. Дзесяткі тысяч беларусаў сталі прыгоннымі расійскіх памешчыкаў Тысячу палонных пасяліў у падмаскоўных маёнтках баярын Марозаў Сотнямі выводзілі людзей у свае вотчыны баяры Куракін, Трубяцкой і Хітраво. Царскія дзякі пасылалі з захопленых земляў шыфраваныя «тарабарскія» граматкі з усё новымі і новымі паведамленнямі, што «холопй йдут в Московскую сторону».
Вялікую частку палону цар загадаў сяліць у сваёй апусцелай пасля чумнага паморку 1654 года сталіцы. Праз дваццаць гадоў толькі ў маскоўскай Мяшчанскай слабадзе жыло 612 беларускіх сем’яў Іх дзеці вучьшіся ў школе, якую трымаў беларус Якуб Якаўлеў Народжаны ў Полацку манах Варлаам з лістапада 1665 года навучаў маскоўскіх дзяцей польскай і лацінскай грамаце. Сучасныя расійскія гісторыкі здзіўлена пішуць, што ў цёмнай, амаль цалкам непісьменнай Маскве ледзь не палова жыхароў Мяшчанскай слабады ўмела чытаць і пісаць. Апрача гэтае слабады нашых суайчыннікаў рассялялі па ўсім горадзе. Кожны пяты жыхар Масквы быў тады беларусам. 3 тае пары Масква і пачала панаску «акаць», хоць вакол яе дагэтуль «окаюць».
Вядома, самымі каштоўнымі палоннікамі былі людзі майстравітыя, абазнаныя ў розных навуках. Такія, як друкары з Аршанскага Куцеінскага манастыра, што воляю патрыярха Нікана паехалі на чужыну разам з друкарняю. (У Масковію вывезлі тады ўсе беларускія друкарні з кірылічным шрыфтам.) Такія, як полацкія кафлярыцаніннікі, якія і сёння захапляюць археолагаў сваімі кафлямі з выявамі скамарохаў і цмокаў з расліннымі і геральдычнымі арнаментамі. На ўсход гналі «взятых по государеву указу» разьбяроў ювеліраў збройнікаў…
Гэта яны стваралі шэдэўры крамлёўскіх палатаў Гэта яны аздаблялі Іверскі манастыр на Валдаі, саборы Новаерусалімскага манастыра на Істры, Круціцкі хорам і царскі палац у Каломенскім. Яны выштукавалі разьблёны іканастас Смаленскага сабора Новадзявочага манастыра. Яны, беларусы з Мяшчанскае слабады, сталі акцёрамі першага ў Расіі прыдворнага тэатра… Нашых майстроў, якіх бралі працаваць пры царскім двары, абавязкова «прыводзілі да веры» і змушалі даваць царкоўную прысягу. Ніхто не зважаў што добрую палову «лйтовскйх йноземцев» складалі праваслаўныя.
У 1662 годзе ў маскоўскай Срэбнай палаце служылі Аляксею Міхайлавічу болей за сорак беларускіх майстроў пераважна з Віцебска і Полацка. Шмат нашых паднявольных суайчыннікаў прымнажалі царовы багацці ў Збройнай, Залатой і Майстроўнай палатах. Тут таксама было нямала палачанаў: шабельнік Рыгор Іванаў чаканшчык Іван Андрэеў (ён зрабіў царэвічу Пятру Аляксеевічу пазалочаны срэбны «рукамый» з фініфцю), «скорых ковчежных дел мастер» Сымон Якаўлеў сярэбранікі Сцяпан Астаф’еў Васіль і Фяклістка Грыгор’евы, Мікіта Сямёнаў, Іван і Фёдар Палачанінавы… У Маскве працавалі таксама полацкія ювеліры Сцяпан Мандрыкін, Міхаіл Якаўлеў, Іван Пракоп’еў, ганчар Кузьма Савельеў збройнікі Анісімка Мікалаеў і Грышка Стасюкоў.
Спіс гэты, безумоўна, далёка не поўны. 3 нашай зямлі перасялілі майстроў шасцідзесяці спецыяльнасцей. Некаторых з гэтых рамёстваў (вырабу каляровае кафлі, разьбы па дрэве з пазалотаю) у Масковіі датуль не ведалі. Але Аляксею Міхайлавічу Цішайшаму ўсё было мала, і ён пасьшаў ігумену Богаяўленскага манастыра Іяўлевічу загад «прйзвать к нашей, великого государя милости воспевака Йвана Коклю, чтобы он ехал к нам, великому государю, к Москве, с женой й с детьмй, а мы его за то пожалуем». Заканчваўся ліст традыцыйным крывадушным абяцаннем: «И буде он на Москве быть не похочет й мы, велйкйй государь, велйм его отпустйть назад в Полотеск».
Палонны беларускі шляхціч Адам КаменскіДлужык, родам зпад Оршы, знаходзячыся з 1658-га блізу дзесяці гадоў за Уралам, напісаў успаміны пра сваё доўгае падарожжа праз усю Сібір, якія сталі першай крыніцаю звестак з этнаграфіі яе народаў Дарэчы, недахоп у Сібіры царкоўнай маёмасці маскоўскія ўлады кампенсоўвалі яе вывазам з Вялікага Княства Літоўскага. Напрыклад, у царкоўных вопісах табольскіх храмаў неаднаразова сустракаюцца кнігі «печатй лйтовской».
Яшчэ адна звязаная з той вайною цікавостка. Аднекуль з Прыдзвіння цар выслаў пад Уфу нядобранадзейных шляхцічаў са старадаўняга смаленскаполацкага роду Тураўскіх. 3 часам яны сталі звацца парасійску — Туравы, а потым — Дуравы. Гены ваяўнічых продкаў праз паўтара стагоддзя загаварылі ў Надзеі Дуравай, што ў 1806 годзе пад прыдуманым імем запісалася ў Гарадзенскі ўланскі полк, стала першай у расійскай арміі жанчынайафіцэрам, ваявала ў Беларусі ў 1812-м, дайшла з войскамі да Парыжа і зрабілася прататыпам гераіні фільма «Гусарская балада».