У той вайне 1632–1634 гадоў браў удзел народжаны ў Віцебскім ваяводстве шляхціч Казімір Семяновіч. Ён стане аўтарам выдадзенай у 1650-м у Амстэрдаме палацінску кнігі «Вялікае мастацтва артылерыі». Не пройдзе і года, як гэты трактат на трыста з лйпнім старонак будзе перакладзены на французскую мову, затым з’явяцца выданні на англійскай, нямецкай, галандскай, дацкай… Англійскі перакладчык Джордж Шэлвак амаль праз стагоддзе пасля выхаду «Вялікага мастацтва артылерыі» прызнаваў што «аўтарытэт аўтара гэтай кнігі быў і дагэтуль застаецца ддя ракетнікаў і феервейкераў святым». Трактат таленавітага сына Прыдзвіння да канца XVIII стагоддзя будзе адзіным у свеце грунтоўным падручнікам (а адначасна і навуковым даследаваннем) артылерыі і ракетабудавання. На падставе ўласных эксперыментаў наш суайчыннік здолеў сказаць у гэтай галіне сапраўды новае слова. Гісторык Міхась Ткачоў у прысвечанай вучонаму ліцвіну кнізе, што выйдзе ў серыі «Нашы славутыя землякі» напіша: «Даўняя спрэчка пра тое, хто вынайшаў шматступеневую ракету — рускі К. Цыялкоўскі, бельгійскі інжынер Р. Бінг або амерыканец Р. Говард — вырашаецца ддя многіх нечакана: канструкцыю такой ракеты болей чым за 250 гадоў да іх апісаў у сваёй кнізе беларус Казімір Семяновіч».
Але, як гэта ні горка, вернемся ў крывавае XVII стагоддзе.
Невясёлым стаўся палачанам 1642 год. На Верхнім замку праз неасцярожнасць п’яных жаўнераў успыхнуў пажар. Ён ператварыў у попел усе будынкі і, што самае небяспечнае, драўляныя сцены і вежы. Праз пяць гадоў замак зболыпага адбудавалі, аднак усходні фарпост Рэчы Паспалітай параней-шаму жыў у заўсёднай трывозе.
Выгляд тагачаснага места дапаможа ўявіць зроблены ў 1654 годзе вопіс полацкіх умацаванняў. Верхні замак меў пяць васьміабо шасцікутных рубленых у два бервяны вежаў: Усценскую, Машну, Красную, Уязную і Гуську. Ніжні замак — сем: Кабыльчыну, Наўгольную, Невельскую, Карліцкую, Іллінскую, Міронаўскую і Варвару. Яны былі круглыя, з шатровымі вярхамі і двума паверхамі — «з ніжнім і верхнім боем». Даўжыня замкавых сценаў складала блізу дзвюх тысяч сажняў Ёсць сведчанні, што астрогам палачане абнеслі на той час і Запалоцце. Вакол яго йпоў роў берагі якога былі ўмацаваныя завостранымі палямі. Над Дзвіною ўзвышалася рубленая ў дванаццаць сценаў новая Богаяўленская царква, пры якой быў праваслаўны манастыр. У Вялікім пасадзе стаяла на пляцы ратуша з заезным домам і ганддёвымі радамі, а побач — драўляны касцёл езуітаў і іх «мураваныя палаты». Кожныя паўгадзіны над горадам плыў звон: на езуіцкім двары аддічваў час гадзіннік з боем.
Такім убачыла Полацк улетку 1654 года 30-тысячнае маскоўскае войска. Пачуўшы пра яго падыход, болыпасць палачанаў добра памятаючы папярэднія «вызваленні», на чаўнах, пароме і наўплаў пераправілася праз Дзвіну і пакінула горад. Манахібазыляне везлі з сабою срэбную дамавіну з прахам блажэннага Ясафата.
Пасля адчайнай сечы гарнізон мусіў здаць горад. У маскоўскіх Разрадных кнігах запісана: «Боярин и воевода Васйлйй Петровйч Шереметьев со товарищи пришли под Полоцк нюня в 17 день и у литовских людей перевоз и слободы й дорогй к Витебску и к Вилие застали и в Полоцку лйтовскйх людей осадили, й к городу со всеми ратными людьми бйлйсь целый день; и полоцкие сидельцы польские и лйтовскйе людй, езовиты и шляхта и мещане, вйдя под городом промысл, государю добили челом и город Полотеск сдали и учинились под государевою высокою рукою; и они, боярин й воеводы, со всемй ратнымй людьмй в город вошлй того же чйсла».
Цар Аляксей Міхайлавіч змацаваў сваёй чорнай на воску дзяржаўнай пячаткаю з двухгаловым арлом грамату «о внесенйй в царский титул наименований Полоцкого й Мстйславского помежду титулами Рязанский й Ростовскйй», а праз год палічыў што ўжо мае права менавацца вялікім князем Літвы і Белай Русі.
Заваёўнікі зрабілі ў Полацку перапіс. Горад разам з Задзвіннем, Экіманню і Востравам меў усяго 839 жылых двароў і пяць тысяч жыхароў Дзевяць сотняў двароў чые гаспадары не захацелі трываць чужой улады, стаялі ўпусце.
Пра тое, як жылося тым, хто застаўся, красамоўна сведчаць гістарычныя дакументы.