Для сяго-таго з сучасных гісторыкаў такія радочкі, вядома, знаходка. Аднак не будзем забывацца, што базылянін Сімяон жыў у часы крывавага патопу і цудоўна ведаў, як цар і яго войска вызвалялі «от нужды народ весь». А яшчэ адкрыю сакрэт: крыніцаю звернутых да маскоўскага валадара вершаў было не натхненне, а… выдадзеная на паўстагоддя раней «Прасфоніма», дзе такія самыя параўнанні адрасаваліся кіеўскаму мітрапаліту. Карацей кажучы, наш зямляк пісаў вітанні цару без творчага перанапружання, так, як вы перараблялі б дзеля знаёмай дзяўчыны, напрыклад, «Алесю» Аркадзя Куляшова.
Чаго ж тады Сімяон займаўся славаслоўем? Папершае, трэба было спрыяць манастыру, што даў яму прытулак. Падругое, — і гэта галоўнае — як чалавек разумны і праніклівы, ён шукаў мецэната, пад абаронаю якога ў тую жорсткую эпоху мог бы адносна спакойна служыць сваёй музе.
Паэт празмерна сціплы. Ён разумеў: знайсці такога апекуна ў тагачаснай знясіленай вайною Рэчы Паспалітай амаль немагчыма, і спадзяваўся, што пакупцом будзе не «кто хочет», а расійскі цар. Тут наш суайчыннік быў паслядоўнікам славутага Макіявелі: мэта апраўдвае сродкі.
Надзея простага манаха Сімяона зрабіцца прыдворным паэтам можа здацца занадта смелай, але ён ведаў свайму таленту цану:
Аляксей Міхайлавіч атрымліваў з Полацка новыя і новыя творы, тым болып вялікіх намаганняў яны ад Сімяона не вымагалі. Толькі прайшоў почут, што цара могуць абраць вялікім князем літоўскім і каралём польскім, а ўжо гатовае віншаванне з абраннем.
3 такой самай лёгкасцю пісаліся «Стйхй к осударынй царйцы» і «Стйхй к осударю царевичу».
Душу Сімяон адводзіў пйпучы вершаваную калядную драму «Беседы пасия». Шчырасцю дыхаюць і радкі малітвы да святой Еўфрасінні Полацкай, якую паэт просіць хутчэй вярнуць вывезены ў Маскву цудадзейны абраз Багародзіцы.
А потым яго героямі зноў рабіліся то маскоўскі патрыярх Нікан, то пастаўлены ім у абход царкоўных законаў (беларускія землі былі пад эгідаю патрыярха канстанцінопальскага) епіскап полацкі і віцебскі Каліст.
Можна абурацца з непераборлівасці Сімяонавай музы, апе, учытаўшыся, успрымаеш верш як з’еддівую іронію. Асабліва калі ведаеш, што пазней паэт пісаў пра незаконнаіа ўладыку: «Гэты агіднік і п’яніда быў вялікіхабарнік, а не пастыр. Зато і пакараны: 15 лютаіа 1663 года ўначы, з нядзелі на панядзелак, сорамна павесіўся».
Пэўна, тую іронію адчуў і сам епіскап. А мо ён проста зайздросціў манаху Сімяону, як ва ўсе часы нікчэмнасць зайздросціць вольнаму таленту. Якраз «услаўлены» паэтам уладыка Каліст і прызначыў яму за нейкую правіну ганебнае пакаранне — працаваць у хляве, а потым, скарыстаўшыся з даносу, пасадзіў у турэмную камору. Нібы небяспечных злачынцаў паэта і яшчэ пяцярых настаўнікаў брацкай школы вяла на Верхні замак варта з пяцідзесяці царскіх стральцоў У астрозе ногі ўсім зняволеным закавалі ў кайданы. Праз два тыдні Сімяон выйшаў на волю, але пякучая крыўда засталася навекі. Мо акурат тады ён і наважыўся ехаць у Маскву.
Зрэшты, да ад’езду падштурхоўвалі і іншыя падзеі. Іяўлевіч, настаўнік і заступнік, ужо не быў ігуменам. Раней ці пазней маскоўскія войскі пакінуць горад. Ніхто тады не будзе разбірацца, шчыра ці не пісаў ён прывітальныя вершы цару і патрыярху. I яшчэ — няміласць праваслаўнагаўладыкі…
Увесну 1664 года Сімяон апошні раз глянуў з прыдарожнага пагорка на Полацк.
Разам з ім у Масковію ехалі маці і пляменнік. Таго самага года ён пісаў у лісце да сябра, што, як толькі дазволяць абставіны, вернецца на радзіму. Лёс, аднак, вырашыў пасвойму: паэт развітаўся з родным горадам назаўсёды.
Цар не забыўся на таго, хто калісьці лагодзіў яго слых мілагучнымі вершамі. Сімяон (у Маскве ён пачаў падпісвацца як Полацкі) атрымаў адказнае даручэнне: стварыць у Заіконаспасаўскім манастыры лацінскую школу для царскіх людзей з Прыказа таемных справаў. Выпускнікі школы паехалі з галавой Пасольскага прыказа баярынам АрдынНашчокіным з дыпламатычнай місіяй у Курляндыю. Так наш зямляк прыклаў руку і да развіцця расійскае разведкі.