Читаем Таямніцы полацкай гісторыі полностью

Кунцэвічу супроцьстаялі аб’яднаныя ў брацтвы праваслаўныя месцічы, якіх падтрымлівала яшчэ шматлікая праваслаўная шляхта. Беларускія шляхцічы скардзіліся сойму: «Той жа біскуп полацкі пяць гадоў трымае ў Оршы і ў Магілёве цэрквы запячатаныя. У Полацку і ў Віцебску няма ні царквы, ні дома, дзе дазволена ў месце набажэнства. Таму месцічы мусяць па нядзелях і на іншыя святы слухаць службу ў полі за местам, і то без святара, бо яму забаронена жыць у месце і паблізу…» Уладыка Ясафат быў сынам і ахвярай сваёй нялітасцівай эпохі. Але перш чым распавесці пра яго пакутніцкую смерць, згадаем яшчэ адну выдатную асобу таго часу.

Самым небяспечным супернікам Кунцэвіча ў барацьбе за душы вернікаў быў праваслаўны полацкі архіепіскап Мялеці Сматрыцкі. Выпускнік філасофскага факультэта Віленскай акадэміі, гэты «русін» з Украіны падарожнічаў па Еўропе, потым прыняў у Вільні манаскі пострыг. У манастыры ён напісаў і выдаў «Граматыку славенскую» (па ёй праз сто з лішнім гадоў вучыўся Ламаносаў).

Бліскучая эрудыцыя, літаратурны і палемічны талент Сматрыцкага выявіліся ў напісанай ім у абарону праваслаўя кнізе «Трэнас, або Плач усяленскай усходняй царквы». Твор выклікаў такі розгалас, што кароль забараніў кнігу прадаваць — як накіраваную на раскол дзяржавы. Ад пакарання аўтара ўратавала адно тое, што ён прадбачліва выпусціў «Трэнас» пад псеўданімам.

У 1620 годзе праз Рэч Паспалітую вяртаўся з Масквы канстанцінопальскі патрыярх. На ўжо занятыя уніятамі епархіі ён паставіў праваслаўных епіскапаў Адзіным вартым кандыдатам на полацкую архіепіскапскую кафедру быў прызнаны Сматрыцкі. У высокім царкоўным чыне ён павёў сябе не надта разумна. Прыбыўшы ў Віцебск, абвясціў напрыклад, што аддучае Кунцэвіча ад царквы, і разаслаў па епархіі адпаведныя граматы. Такая дзейнасць не давала ніякага плёну, апрача распальвання рэлігійнае варажнечы.

Увосень 1623 года Кунцэвіч прыехаў у Віцебск, каб уціхамірыць развярэджанае Сматрыцкім места. Гэта было яго апошняе падарожжа. Увайшоўшы ў змову з палачанамі і аршанцамі, віцебскія мяшчане пастанавілі пазбавіць айца Ясафата жыцця. Нейкі шляхціч папярэдзіў уладыку, але той рашуча ішоў насустрач лёсу.

12 лістапада ўдарылі званы, і тысячны ўзброены натоўп напаў на арцыбіскупаў дом каля царквы Багародзіцы. Айцец Ясафат толькі што адслужыў ютрань. Пачуўшы крыкі, ён выйшаў да людзей і, перахрысціўшы іх, паспрабаваў угаварыць мірна разысціся. Хтосьці выцяў уладыку друкам па галаве, і той паваліўся. Двума ўдарамі бердыша яму рассеклі галаву. Верны сабака ўскочыў на цела, каб абараніць гаспадара, іўмомант вока быў пасечаны на кавалкі.

Непрытомнага арцыбіскупа бесчалавечна дабілі, а пасля, як сведчаць судовыя дакументы, «здзекаваліся з цела, цягалі яго за ногі па двары, сарвалі адзенне, пакінуўшы ў адной валасяніцы, якую, утаймоўваючы сваю плоць, насіў гэты пастар, білі нагамі нябожчыка па твары, ранячы яго і пасля смерці». Цела, узяўшы за ногі, скінулі з Прачысценскае гары, потым адвезлі ў чоўне ўверх па Дзвіне за горад і там, прывязаўшы да ног і шыі цяжкія камяні і насыпаўшы камення ў валасяніцу, утапілі. Пасля гэтага забойцы разрабавалі арцыбіскупаў дом, выбілі ў ім вокны, разламалі печы, пазбівалі слугаў і адзначылі свае подзвігі знойдзеным у склепе віном.

Рымскі папа Урбан VIII адгукнуўся на тыя падзеі лістом да караля і вялікага князя Жыгімонта Вазы: «Няхай пракляты будзе той, хто ўтрымае меч свой ад крыві! Няхай ерась адчуе, што ёй нямалітасці».

У мяцежны горад прыехалі суддзі на чале з Львом Сапегам. Паводде прысуду, Віцебск пазбавілі магдэбургскага самакіравання, ратушу разбурылі, а званы знялі і адправілі на пераплаўку. (Праз колькі гадоў кароль верне гораду ўсе правы за перамогу над маскавітамі.) 3 плячэй у бунтаўнікоў паляцелі галовы.

Развітаўся з гэтым светам і палачанін Пятро Васілевіч, які, «заявіўшыся ў Віцебск, дапамагаў змоўшчыкам словам і чынам і хацеў заблытаць суд камісарскі, на допыце ж прызнаўся, што полацкія месцічы мелі сувязь з Віленскім праваслаўным брацтвам і з іншымі, часта рабілі змовы і грашовыя складкі на бунты, а ён спісы змоўшчыкаў і грашовых складак трымае ў сябе ў Полацку ў сваім доме, і сын ягоны Васіль быў тут, у Віцебску, падчас забойства айца ўладыкі». Ёсць звесткі, нібыта яшчэ адзін непасрэдны арганізатар расправы з арцыбіскупам Навум Воўк раскаяўся і памёр уніятам, прыняўшы смерць як пакуту за злачынства.

Паданне сцвярджае, што ўладыку знайшлі па снопе святла, якое ітттло проста з Дзвіны. Цела прывезлі па рацэ ў Полацк і пахавалі ў Сафійскім саборы. У хуткім часе прах дасталі з зямлі і пасля ўрачыстага адпявання віленскім мітрапалітам паклалі ў срэбную раку. Прах не меў спакою: яго блізу дзесяці разоў перазахоўвалі ў Беларусі і далёка за яе межамі.

Перейти на страницу:

Похожие книги

100 великих интриг
100 великих интриг

Нередко политические интриги становятся главными двигателями истории. Заговоры, покушения, провокации, аресты, казни, бунты и военные перевороты – все эти события могут составлять только часть одной, хитро спланированной, интриги, начинавшейся с короткой записки, вовремя произнесенной фразы или многозначительного молчания во время важной беседы царствующих особ и закончившейся грандиозным сломом целой эпохи.Суд над Сократом, заговор Катилины, Цезарь и Клеопатра, интриги Мессалины, мрачная слава Старца Горы, заговор Пацци, Варфоломеевская ночь, убийство Валленштейна, таинственная смерть Людвига Баварского, загадки Нюрнбергского процесса… Об этом и многом другом рассказывает очередная книга серии.

Виктор Николаевич Еремин

Биографии и Мемуары / История / Энциклопедии / Образование и наука / Словари и Энциклопедии
1917 год. Распад
1917 год. Распад

Фундаментальный труд российского историка О. Р. Айрапетова об участии Российской империи в Первой мировой войне является попыткой объединить анализ внешней, военной, внутренней и экономической политики Российской империи в 1914–1917 годов (до Февральской революции 1917 г.) с учетом предвоенного периода, особенности которого предопределили развитие и формы внешне– и внутриполитических конфликтов в погибшей в 1917 году стране.В четвертом, заключительном томе "1917. Распад" повествуется о взаимосвязи военных и революционных событий в России начала XX века, анализируются результаты свержения монархии и прихода к власти большевиков, повлиявшие на исход и последствия войны.

Олег Рудольфович Айрапетов

Военная документалистика и аналитика / История / Военная документалистика / Образование и наука / Документальное