Читаем Таямніцы полацкай гісторыі полностью

У іменным паказніку да выдадзенага ў 1882 годзе ў Пецярбургу першага тома «Памятников дипломатических сношенйй древней России с державами йностраннымй» пазначана выключна канкрэтна: «Скорйна Лукьян, купец полотскйй; грабйт москвйчей». Але згаданае вышэй здарэнне на велікалуцкім гасцінцы выглядае дзіцячым свавольствам у параўнанні з апісаным у тым самым гістарычным зборніку нападам маскавітаў на віленскага мешчаніна Багдана Онкава (аднаго з мецэнатаў Ф. Скарыны), якога «на лутцкой дорозе розбйлй, лйсты у него отнялй… в одном листу четыреста коп шйрокйх грошей, а в другом лйсту пять сот коп грошей, полтораста рублев денег готовых, чара серебряна позолочена, ложка, святость…». Дарэчы, таксама ў пасольскіх дакументах пералічваюцца назвы тагачасных полацкіх валасцей: «Мошнйкй, Дрыса, Освйя, Нещорда, Лисна, Непоротовйчй, Вербйлова Слобода, Кубок, Вязьмо, Клйно, Сйтняны, Себеж, Замошье».

Праз чвэрць стагоддзя пасля візіту гаспадара Казіміра горад сустракаў на шляху ў Вільню заручоную нявесту вялікага князя Аляксандра маскоўскую князёўну Алену. Гэта яна ледзь не загіне потым пад нагамі ў зубра, калі на каралеўскім паляванні паранены звер кінецца крышыць памост з гледачамі, — і з гэтае прычыны трапіць у славутую паэму Міколы Гусоўскага «Песня пра зубра». У Полацку маскавітка слухала палудніцу ў святой Сафй і бавіла час са знакамітымі месцічамі. Жонка полацкага шляхціча Івана Зіноўева з дочкамі паднесла госці «две камкй (узорыстыя ядвабныя тканіны. — У. А.) бургскія с золотом», за што тая літасціва дазволіла ўсім з сабою пацалавацца.

Дарыць заезджай князёўне камкі мог, вядома, не кожны палачанін. Адны ледзьве зводзілі канцы з канцамі, у другіх багацця было, як у купца Якуба Хадыкі, гаспадара чатырох крам і маёнтка на Палаце. Калі верыць яго запавету, купец меў 476 коп літоўскіх грошай (капа— 60 манет), 1600 чырвоных злотых, 349 шведскіх талераў 69 срэбных талерак, сподаў і кубкаў Дзевятнаццаць Хадыкавых запазычнікаў мусілі вярнуць яму яшчэ 3850 коп грошай. Свой запавет гэты палачанін складаў у доме, сцены якога аздаблялі «на полотне картйн шестьнадцать».

Значную долю полацкага жыхарства складалі людзі, абавязаныя несці вайсковую службу. Будзем называць іх паеўра-пейску — рыцарамі. Попіс войска Вялікага Княства Літоўскага засведчыў што ў 1528 годзе іх у Полацку было 384. Шмат хто з рыцарства абыходзіўся з купецкімі вагамі гэтаксама ўпэўнена, як і са зброяю. Але, калі пачыналася вайна, выбіраць не даводзілася. Згодна з законам, той, хто пазніўся ў вызначаны дзень на месца збору, плаціў вялікі грашовы штраф. За спазненне на тыдзень або самавольны адыход ад войска падчас баявых дзеянняў чакала смерць.

Пад уплывам Заходняй Еўропы ў Беларусі ўжо ў ХГѴ стагоддзі нярэдка адбываюцца рыцарскія адзінаборствы. Яшчэ праз дзвесце гадоў у Вялікім Княстве надышоў, так бы мовіць, час класічных дуэляўдвубояў Цікава, што закон забараняў дуэлі (ддя іх удзельнікаў прадугледжваліся адміністрацыйныя і крымінальныя санкцыі ажно да пакарання смерцю), але забарона была няпоўнаю. Вялікі князь ці гетман маглі даць адпаведны дазвол, калі на тое будуць «прычыны вялікія і выдатныя». Забягаючы наперад, адзначым, што да разраду якраз такіх прычын трэба аднесці абразлівы ліст, дасланы ў 1581 годзе вялікаму князю літоўскаму Сцяпану Батуру маскоўскім царом Іванам Жахлівым. Кіраўнік нашай дзяржавы адказаў выклікам на двубой: «Вазьмі зброю, сядзь на каня, сыдзіся са мною ў абраны час, пакажы, які ты муж і як давяраеш праўдзе сваёй; рассудзім спрэчку нашу мячом, каб меней крыві хрысціянскай лілося». Маскоўскі валадар праўдзе сваёй, відаць, зусім не давяраў бо не знайшоў мужнасці даць хаця б пісьмовы адказ, чым канчаткова пераканаў Еўропу, што ў асобе гэтага цара яна мае справу з азіяцкім дэспатам.

Нягледзячы на забароны, двубоі — найперш сярод людзей шляхецкага стану — рабіліся ўсё болып пашыранымі. Дэпутаты соймаў і соймікаў хапаліся за пісталеты і шаблі пры вырашэнні спрэчных пытанняў Афіцэры на вайне таксама выкарыстоўвалі гэтыя аргументы ў якасці апошніх. Хапала і тых, для каго бясконцыя дуэлі ператвараліся ў спосаб жыцця. Да апошніх належаў князь Багуслаў Радзівіл, якому на радзіме было ўжо цесна, і ён, падрыхтаваўшы добрыя шаблі і пісталеты, выправіўся ў Еўропу, дзе дзесяткі разоў выступаў інідыятарам двубояў за што аднойчы (праўда, толькі на дзень) быў кінуты ў Бастылію.

Мужнасць і спрыт у абыходжанні са зброяй шляхта выпрабоўвала і на паляваннях. Зверыны ў полацкіх лясах, відаць, ужо паменела, бо ўрад вялікага князя Жыгімонта Аўгуста забараніў сялянам страляць зуброў і казуль. У тым самым законе — «Уставе на валокі» — было запісана, каб штогод да сярэдзіны траўня ўраднікі давалі справаздачы з полацкіх бабровых лоўляў: «А калі б дзе, у рэках і азёрах нашых, бабры паказаліся зноў дык і там сяляне іх лавіць мусяць, а браць ім пятага бабра або падчарэўе ад кожнага».

Перейти на страницу:

Похожие книги

100 великих интриг
100 великих интриг

Нередко политические интриги становятся главными двигателями истории. Заговоры, покушения, провокации, аресты, казни, бунты и военные перевороты – все эти события могут составлять только часть одной, хитро спланированной, интриги, начинавшейся с короткой записки, вовремя произнесенной фразы или многозначительного молчания во время важной беседы царствующих особ и закончившейся грандиозным сломом целой эпохи.Суд над Сократом, заговор Катилины, Цезарь и Клеопатра, интриги Мессалины, мрачная слава Старца Горы, заговор Пацци, Варфоломеевская ночь, убийство Валленштейна, таинственная смерть Людвига Баварского, загадки Нюрнбергского процесса… Об этом и многом другом рассказывает очередная книга серии.

Виктор Николаевич Еремин

Биографии и Мемуары / История / Энциклопедии / Образование и наука / Словари и Энциклопедии
1917 год. Распад
1917 год. Распад

Фундаментальный труд российского историка О. Р. Айрапетова об участии Российской империи в Первой мировой войне является попыткой объединить анализ внешней, военной, внутренней и экономической политики Российской империи в 1914–1917 годов (до Февральской революции 1917 г.) с учетом предвоенного периода, особенности которого предопределили развитие и формы внешне– и внутриполитических конфликтов в погибшей в 1917 году стране.В четвертом, заключительном томе "1917. Распад" повествуется о взаимосвязи военных и революционных событий в России начала XX века, анализируются результаты свержения монархии и прихода к власти большевиков, повлиявшие на исход и последствия войны.

Олег Рудольфович Айрапетов

Военная документалистика и аналитика / История / Военная документалистика / Образование и наука / Документальное