Думаю, што наша нацыянальная святыня — сімвал хрысціянскай духоўнасці і старажытнай дзяржаўнасці беларусаў — вартая падрабязнага апісання.
Крыж мае шэсць канцоўпромняў што сімвалізуе створаны Богам за шэсць дзён свет.
Такая форма крыжа, дарэчы, ніколі не была на ўсходнеславянскіх землях пераважнай і найчасцей сустракалася на абшары, населеным продкамі сучасных беларусаў.
Вышыня рэліквй каля 52 сантыметраў; даўжыня верхняе папярэчкі— 14, ніжняе— 21, таўшчыня— 2,5 сантыметры. Зверху і знізу дрэва закрывалі дваццаць дзве залатыя пласткі з каштоўнымі камянямі, арнаментамі і дваццаццю эмалевымі абразкамі, якія нічым не саступаюць сусветна вядомым візантыйскім эмалям.
На верхніх канцах крыжа майстар змясціў паясныя выявы Хрыста, Багародзіцы і Іаана Папярэдніка. У цэнтры ніжняга перакрыжавання — чацвёра евангелістаў: Іаан, Лука, Марк і Мацвей, на канцах — архангелы Гаўрыіл і Міхаіл. Унізе — патроны (нябесныя апекуны) заказчыцы і яе бацькоў: святыя Еўфрасіння Александрыйская, Георгій і Сафія. На адвароце размешчаныя выявы айцоў царквы Іаана Залатаслова, Васіля Вялікага, Грыгорыя Багаслова, апосталаў Пятра і Паўла, а таксама святых Стэфана, Дзімітрыя і Панцялеймана. Над кожным абразком часткова грэцкімі, часткова славянскімі літарамі зроблены надпіс.
У сярэдзіне крыжа ў пяці квадратных падпісаных гнёздах знаходзіліся рэліквіі: кавалачкі Крыжа Гасподняга з кроплямі Ісусавай крыві, драбок каменю ад дамавіны Багародзіцы, часткі мошчаў святых Стэфана і Панцялеймана ды кроў святога Дзімітрыя. 3 бакоў Богша абклаў дрэва дваццаццю срэбнымі з пазалотай пласткамі, а брыжы пярэдняга боку абвёў шнурком жэмчугу.
Найкаштоўнейшымі з пакладзеных у гнёзды хрысціянскіх рэліквій з’яўляліся часцінкі Святога Дрэва — крыжа, на якім, ратуючы чалавецтва, сустрэў смерць Ісус Хрыстос. Паводде задумы Еўфрасінні, святыня павінна была вечна «жыватварыць» дупіы палачанаў і ўсіх жыхароў роднай зямлі.
Крыж Еўфрасінні — яшчэ і каштоўны помнік нашага пісьменства. Кароткі надпіс каля мошчаў святога Панцялеймана паведамляе імя майстра: «Еосподй, помозй рабоу своемоу Лазорю, нареченномоу Богъши, съделавъшемоу крьстъ сйй црькви святаго Спаса и Офросйньй». На пазлачоных пластках выбіты вялікі тэкст з цікавымі гістарычнымі звесткамі. На беларускую мовуёнперакладаеццатак: «Улета6669 (1161) кладзе Еўфрасіння святы крыж у сваім манастыры, у царкве святога Спаса. Дрэва святое бясцэннае, акова ж яго золата і срэбра, і камяні і перлы на 100 грыўняў, а да… [пропуск] 40 грыўняў. I хай не выносяць яго з манастыра ніколі, і не прадаюць, не аддаюць. Калі ж не паслухаецца хто і вынесе з манастыра, хай не дапаможа яму святы крыж ні ў жыцці гэтым, ні ў будучым, хай пракляты будзе ён святой жыватворнаю Тройцаю ды святымі айцамі… іхай напаткае яго доля Юды, які прадаўХрыста. Хто ж насмеліцца ўчыніць такое… валадар або князь, або епіскап ці ігумен, або іншы які чалавек, хай будзе на ім гэты праклён. Еўфрасіння ж, раба Хрыстова, што справіла гэты крыж, здабудзе вечнае жыццё з усімі святымі…»
У першай частцы тэксту паведамляецца кошт каштоўных металаў і камянёў, што пайшлі на аздабленне крыжа. 40 грыўняў — мабыць, атрыманая Богшам плата. Гэта вялікія на той час грошы: прыкладна столькі плацілі за 8000 локцяў (4000 метраў) драўлянай мастоўкі або за паўтараста лісіных шкур. Лазар быў заможны і асабіста свабодны чалавек. Богша — яго першае, дадзенае да хрышчэння славянскае імя.
Змешчаны на крыжы заклён, безумоўна, дзейнічаў на сучаснікаў Еўфрасінні, але страх перад Божаю карай быў не ўсемагутны. Недзе ў канцы XII стагоддзя рэліквію вывезлі з Полацка смаленскія князі. Захапіўшы ў 1514 годзе старажытны крывіцкі Смаленск, вялікі князь Васіль III забраў крыж з кафедральнага Успенскага сабора ў Маскву. Смаленцы, дарэчы, ужо мелі копію святыні.
Пад 1563 годам Ніканаўскі летапіс паведамляе: «Когдаже боголюбезный царь и велйкйй князь (Іван Жахлівы. — У. Л.) мысля йттй на отступнйков хрестьянскйя веры на безбожную Лйтву, бе же тогда в его царской казне крест Полоцкйй украшен златом и камением драгим». У час аблогі горада цар спыняўся паблізу пакінутага чарніцамі СпасаЕўфрасіннеў-скага манастыра. Магчыма, тады, просячы ў неба перамогі, Іван Ерозны і наказаў пакласці святыню на яе ранейшае месца. Мог ён зрабіць гэта і трохі пазней — калі замольваў грахі пасля ўчыненых у Полацку крывавых злачынстваў
3 таго часу як храм Спаса воляю караля і вялікага князя Сцяпана Батѵры перайшоў да езуітаў палачане захоўвалі крыж у Сафійскім саборы, што з канца XVI стагоддзя быў уніяцкім. Добра разумеючы ўплыў рэліквіі на вернікаў, айцыезуіты распачалі судовы працэс, каб вярнуць крыж у Спасаўскую царкву. Еалоўным іх аргументам стаў між іншым, старажытны надпіс. Ёсць сведчанні, што, прайграўшы суд, яны паспрабавалі атрымаць крыж хітрасцю. Аднойчы, калі на свята Узвіжання рэліквію выносілі на сярэдзіну храма, хтосьці падмяніў яе, паклаўшы на аналой падробку. Але вернікі заўважылі паддог і вярнулі святыню на месца.