«Бацькаўшчына» звярнулася да прадпрымальнікаў і грамадскасці з заклікам далучыцца да святой справы адраджэння вобраза Жыватворнага крыжа полацкай князёўныігуменні, атаксама СпасаЕўфрасіннеўскага манастыра, дзе захоўвалася рэліквія. Да ўвасаблення ідэі далучыліся беларусы з іншых краін. Сярод тых, хто зрабіў значны ўнёсак, — нашы суайчыннікі Анатоль Лук’янчык з ЗІПА і Мікола Сулкоўскі з Расіі. Найбольш сродкаў выдаткаваў на праект прадпрымальнікбе-ларус з сібірскага горада Сургута Анатоль Сілівончык.
Еіяць гадоў доўжылася ахвярная праца. Майстар Мікола Кузьміч здзейсніў сапраўдны навуковы і творчы подзвіг, здолеўшы адрадзіць страчаную восем стагоддзяў таму старажытную тэхніку перагародкавай эмалі. У выніку намаганняў Беларускага экзархату крыж, створаны на ўзор узвіжальнага крыжа святой Еўфрасінні, мае ўсе тыя хрысціянскія рэліквіі, якія знаходзіліся ў яго старажытным правобразе. Таму можна сцвярджаць, што Беларусь атрымала не проста выдатны твор мастацтва, але і неацэнную сакральную каштоўнасць.
27 верасня 1997 года, на свята Узвіжання, вобраз крыжа святой Еўфрасінні быў урачыста вернуты ў СпасаЕўфрасін-неўскіманастыр, а 6 снежня хросны ход перанёс яго на спрадвечнае месца старажытнай святыні — у збудаваны на замову полацкай асветніцы Спасаўскіхрам. (Пазней Мікола Кузьміч, якога гісторык Леанід Аляксееў назваў «сучасным Лазарам Богшам», створыць ддя крыжа стаўратэку (футарал), а ў 2007 годзе завершыць узнаўленне ракі ддя мошчаў найпадобнейшай Еўфрасінні.)
Напярэдадні вяртання вобраза святыні ў царкву Спаса Рада «Бацькаўшчыны» прыняла заяву, дзе гаварылася: «Верым, што адроджаны Крыж будзе ўмацоўваць нашу веру, уваскрашаць памяць, яднаць беларусаў незалежна ад іх канфесй і палітычных поглядаў і дапаможа нам пабудаваць свабодны і заможны Беларускі Дом».
Згуртаванне беларусаў свету звярнулася да ўрада краіны з прапановаю надаць Дню памяці Еўфрасінні Полацкай (5 чэрвеня) статус агульнадзяржаўнага свята. Разам з тым удзельнікі адраджэння вобраза крыжа заўсёды падкрэслівалі неабходнасць працягваць пошукі аўтэнтычнай нацыянальнай святыні, каб урэшце вярнуць яе на Радзіму.
Згаданыя вышэй падзеі выклікалі хвалю цікавасці да гісторыі полацкага Крыжа з боку гісторыкаў, літаратараў і журналістаў Новыя даследаванні, архіўныя знаходкі, навуковыя гіпотэзы прывялі да з’яўлення ў 1998 годзе адразу двух прысвечаных нашай нацыянальнай святыні выданняў: на заказ Згуртавання беларусаў свету выйшла кніга «Жыватворны сімвал Бацькаўшчыны», а экзархат Беларускай праваслаўнай царквы падрыхтаваў кнігу «Крест — красота Церквй». Іх можна разглядаць як сапраўдную энцыклапедыю, чытач якой знойдзе, бадай, усе вядомыя сёння звесткі пра крыж Еўфрасінні.
Ігумення Еўфрасіння ніколі не губляла сувязяў са знешнім светам. Еіадчас высылкі Рагвалодавічаў у Візантыю Усяславава ўнучка, укрыўшыся за манастырскімі сценамі, была своеасаблівым сцягам змагання палачанаў за незалежнасць.
У гістарычнаархеалагічным запаведніку ў Ноўгарадзе можна ўбачыць пячатку Еўфрасінні, знойдзеную там на Рурыкавым гарадзішчы. Пячатка пацвярджае вялікую ролю князёўныігуменні ў палітычным жыцці княства. Праз веча яна ўплывала на запрашэнне ў Полацк князёў і на прызначэнне епіскапаў Са згоды Еўфрасінні ў 1132 годзе горад пазбавіў улады кіеўскага стаўленіка і абвясціў князем роднага брата ігуменні: «Полочане же рекше: «лишается нас» й выгнаша Святополка, а Васйлка посадйша Святославйча».
Надзеленая ясным розумам і моцнай воляю, асветніца не магла стаяць убаку ад падзей 1151 года, калі полацкае веча адмовіла ў даверы РагвалодуВасілю. Апальнага князя выслалі ў Менск і трымалі ў няволі, а на яго месцы валадарыў запрошаны адтуль Расціслаў Ілебавіч. Сеўшы ў сталічным Полацку, ён раздаў удзельныя княствы сынам ды братам і вёў палітыку, выгодную найперш Менску. Веча вырашьша, што князь здрадзіў полацкім інтарэсам. Праз сем гадоў верагодна, не без удзелу ігуменні палачане зноў захацелі бачыць на сваім пасадзе Рагвалода. Пра гэта пад 1158 годам падрабязна апавядае Кіеўскі летапіс: «Вялікі мяцеж быў тады ў горадзе сярод палачанаў бо тттмат хто хацеў Рагвалода. Ледзьве ўгамаваў людзей Расціслаў адарыў шмат каго падарункамі, прыводзіў іх крыж цалаваць, а сам гіайшоў з Усеваладам і з Валадаром, і з усімі братамі на Рагвалода пад Друцк. Рагвалод жа зачыніўся ў горадзе. I біліся моцна, і тттмат з абодвух бакоў палегла. Дручане ж вельмі дакаралі братоў I замірьшіся Расціслаў з Рагвалодам, і цалавалі крыж адзін аднаму, і аддалі воласці Рагвалоду. I вярнуўся Расціслаў з братамі дамоў.
Таго ж лета ўчынілі змову палачане супроць князя свайго Расціслава Ілебавіча і пераступілі праз крыжацалаванне, і паслалі пакрыёма да Рагвалода Барысавіча ў Друцк, кажучы яму: «Саграшылі мы перад Богам і перад табою, княжа наш, што пайтттлі супроць цябе, і багацце ўсё тваё і твае дружыны парабавалі… Калі ж ты не прыпомніш нам усё тое… і крыж нам пацалуеш, то мы — людзітвае, аты — наш князь. Расціславаж схопім і аддамо табе ў рукі, і што захочаш, тое яму і ўчыніш». I Рагвалод прысягнуў палачанам на крыжы».