Гэта адзіны ў Беларусі храм, дзе размалёўкі XII стагоддзя ацалелі амаль цалкам. Іхняй заказчыцай таксама была Еўфрасіння. Цяпер значная іх частка закрытая познімі алейнымі фарбамі, а ў часы асветніцы фрэскі займалі ўсю саборную прастору. 3 вышыні купала багаслаўляў вернікаў Збавіцель. Шматфігурныя кампазіцыі чаргаваліся з аднафігурнымі. У келлі, дзе жыла ігумення, захавалася выява Дзевы Марыі, тонкія дасканалыя рысы якой нагадваюць найлепшыя грэцкія ўзоры.
Полацкія фрэскі ўражваюць псіхалагічнай глыбінёй, эмацыянальнасцю. Цяжка пазбыцца пачуцця, што перад намі не твары святых, а партрэты зямных людзей. Асабліва хвалююць жаночыя вобразы. На такое набліжэнне да рэальнасці не адважваліся ні кіеўскія, ні ноўгарадскія майстры.
Затрымаемся каля святой на паўночназаходнім гранёным слупе, што падтрымлівае хоры. Твар з дугападобнымі бровамі і вочы намаляваныя настолькі пранікнёна, з такой жыццёвай пераканаўчасцю, што міжволі ўзнікае думка: гэтая жанчына жьтла сярод нас. Дапытлівы цвёрды позірк глыбокіх вачэй выпрабоўвае, выклікае на роздум пра годнасць чалавека і сэнс яго існавання. Нядзіва, што гэтую фрэску называюць партрэтам Еўфрасінні Полацкай. У кожным разе на мастака не магла не ўплываць цялесная і духоўная прыгажосць асветніцы і яе сясцёр.
Апошнім часам з прычыны неспрыяльнага тэмпературнага рэжыму фрэскі хутка самараскрываліся і разбураліся. На шчасце, у сабор прыйшлі мастакірэстаўратары на чале з Уладзімірам Ракіцкім. З’явілася надзея, што некалі мы ўбачым унікальныя размалёўкі ў іх спрадвечным харастве. Можа, да таго часу і сам храм верне сабе першапачатковае аблічча.
3 імем князёўныігуменні звязанае і з’яўленне на нашай зямлі абраза Божае Маці, вядомага як Адзігітрыя Полацкая.
Каб упрыгожыць сабор у заснаваным ёю мужчынскім манастыры, Еўфрасіння паслала свайго слугу Міхаіла (магчыма, ігумена) да візантыйскага імператара Мануіла Камніна і канстанцінопальскага патрыярха Хрысаверга. Пасланец вёз багатыя дарункі і грамату з просьбаю прыслаць абраз Багародзіцы Эфескай — адзін з трох, што яшчэ пры жыцці Дзевы Марыі намаляваў з яе першы хрысціянскі іканапісец апостал Лука.
(3 гэтае прычыны ён лічыцца апекуном мастакоў.)
Адпраўленыя імператарам у Эфес сто воінаў прынеслі абраз у Царгорад, адкуль пасля патрыярхавага багаславення ў саборы святой Сафіі рэліквію адаслалі Еўфрасінні.
«А яна, — сканчвае аповед пра гэтую падзею «Жыціе», — унёсшы абраз у царкву святой Багародзіцы, паставіла яго і аздобіла золатам і самацветамі, і ўстанавіла насіць яго кожны аўторак па цэрквах».
Візантыйскі падарунак — самая ранняя Адзігітрыя (у перакладзе з грэцкае — Пѵцяводная) на нашай зямлі. 3 такіх абразоў пачынаецца тое, што называюць мастацкай традыцыяй. Невыпадкова Адзігітрыю любілі маляваць беларускія іканапісцы розных стагоддзяў.
Наўрад у Полацк трапіў арыгінал старажытнага вобраза. Сапраўды, навошта патрыярху багаслаўляць твор самога апостала? Трэба пагадзіцца з гісторыкамі, якія сцвярджаюць, што гэта была зробленая візантыйскімі майстрамі копія, прычым не з Эфескай, а з Царгародскай Адзігітрыі. Ёсць звесткі, што ў 1239 годзе яе ўрачыста перанеслі ва Уваскрасенскую царкву горада Тарапца. Прычына шчодрага ахвяравання — вянчанне ў тым храме полацкай князёўны Параскевы з роду Рагвалодавічаў і князя Аляксандра Яраславіча, што неўзабаве атрымаў ганаровае найменне Неўскі. Паводде іншае версіі, Полацкая Адзігітрыя трапіла ў Тарапец падчас Лівонскае вайны XVI стагоддзя разам з чарніцамі СпасаЕўфрасіннеўскага манастыра, што ратаваліся ад «православнейшего» цара Івана Грознага.
Цяпер рэліквія захоўваецца ў Рускім музеі СанктПецяр-бурга. Адзігітрыя «хаваецца» пад пазнейшымі фарбамі. Убачыць абраз, якому малілася Усяславава ўнучка, можна з дапамогаю электроннааптычных прыбораў у інфрачырвоным святле. На фотаздымку — поўная спакоўнай высакароднасці і чысціні святая са спагадлівым тварам і мяккай пяшчотаю ў шырока расплюшчаных вачах. Можа, калінебудзь іх позірк зноў будзе сустракаць нас у адным з полацкіх храмаў?
Побач з імёнамі асветніцы Еўфрасінні і дойліда Іаана заўсёды ўзнікае трэцяе — Лазар Богша. Магчыма, у яго ювелірнай майстэрні юная Прадслава выбірала сабе аздобы, асцярожліва дакраналася да маленькіх тыгляў, захаплялася шматколернымі эмалевымі абразкамі. Зрабіўшыся ігуменняй, яна замовіла слыннаму майстру крыж дзеля прысланых з Царгорада і Ерусаліма хрысціянскіх рэліквій. Такі важны заказ ювелір мусіў выконваць пад наглядам ігуменні, якая, відаць, была аўтаркаю эскіза святыні і зробленага на ёй вялікага надпісу.
Еўфрасіння хацела мець так званы ўзвіжальны крыж, непасрэдна звязаны з вялікім хрысціянскім святам Узвіжання Крыжа Еасподняга. Еэты святочны дзень, як засведчыў летапісец, супаў з вызваленнем Усяслава Чарадзея ў 1068 годзе з кіеўскай вязніцы. Тым самым, лічыла асветніца, Бог паказаў магутную сілу крыжа і пакараў кіеўскага князя Ізяслава, што парушыў крыжовае цалаванне, падступна захапіўшы яе дзеда Усяслава Брачыславіча ў палон. Той незвычайнай падзеі полацкая ігумення і прысвяціла рэліквію.
Свой шэдэўр Богша стварыў у 1161 годзе.