Читаем Таямніцы полацкай гісторыі полностью

Рэліквію вырашыў пашукаць і супрацоўнік Эрмітажа Бебут Шаўкоўнікаў Еэты прадпрымальны чалавек прыватна паехаў у ЗІПА, імкнуўся там пранікнуць у Морганаўскія зборы, але выявіў празмерны імпэт, трапіў на падазрэнне, і ў адзін цудоўны дзень некалькі маладзёнаў атлетычнага выгляду ветліва прапанавалі яму ўгамавацца. У адваротным выпадку яны не гарантавалі вяртання дадому. На жаль, дадаць да маіх слоў спадар Шаўкоўнікаў нічога не можа, бо ўжо пакінуў гэты свет.

Лёс крыжа святой Еўфрасінні не пакідаў абыякавай і беларускую дыяспару. У НьюЁрку мне давялося гутарыць з Антонам Шукялойцам, які ў свой час узначальваў Мінскі гістарычна-мастацкі музей. Ці не апынуўся крыж, як ходзяць чуткі, у Аўстралй? Ці не разабралі яго, каб паасобку прадаць золата, срэбра і каштоўныя камяні з эмалямі?

Як мяркуе спадар Шукялойц, шэдэўр Лазара Богшы вывезлі на ўсход. Да яго даходзілі весткі, што крыж бачылі ў адным з маскоўскіх музеяў. Версія пра разбор крыжа на часткі малаверагодная, бо кошт яго золата і камянёў параўнаўча невялікі. Галоўная вартасць крыжа для яго магчымых гаспадароў у тым, што гэта — высокамастацкі твор.

У пошуках полацкага крыжа (сёння да іх падключаны і Інтэрпол) выкарыстоўваліся таксама нетрадыцыйныя сродкі кшталту зваротаў да вядомых экстрасэнсаў Трое з іх, у тым ліку і сусветна знакамітая балгарка Ванга, выказалі ўпэўненасць, што наша рэліквія цэлая і раней ці пазней будзе знойдзеная.

Калі? Можа, тады, калі мы, беларусы, будзем заслугоўваць вяртання свайго Жыватворнага крыжа?

У расследаванні загадкавай гісторыі крыжа Еўфрасінні нямала зрабіў супрацоўнік упраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі па Магілёўскай вобласці Сяргей Багдановіч. У 1997 годзе газета «Рэспубліка» змясціла яго артыкул пад красамоўнаю назваю «I ўсё ж след вядзе на ўсход». Там выкладзеная найболып верагодная, на думку С. Багдановіча, версія. Жыхар Магілёва Пётр Паддубскі ўпэўнены, што менавіта ён на пачатку вайны вывозіў на сваёй машыне музейныя каштоўнасці разам з крыжам святой Еўфрасінні на ўсход.

У разгар баёў за Магілёў вайсковаму шафёру Падцубскаму загадалі забраць з абкама партыі важны груз. Раніцою 13 ліпеня 1941 года Пётр пад’ехаў да патрэбнага будынку, і некалькі людзей у цывільным узяліся грузіць мяхі і пакункі. Найдаражэйшыя рэчы запакоўвалі ў акутую жалезам скрынку. Паддубскі памятае, як хтосьці з «грузчыкаў» усклікнуў: «Які крыж прыгожы!»

Наступнае раніцы невялікая аўтакалона спынілася на магілёўскай ускраіне, дзе ў кабіну да Паддубскага. сеў першы сакратар ЦК КПБ П. Панамарэнка. Далей машыны рухаліся па маршруце Магілёў — Горкі — Смаленск — Мажайск — Масква. Нямецкія самалёты не раз бамбілі іх, але катастрофы ўдалося пазбегнуць. Паводде словаў Паддубскага, у дарозе Паннмарэнка часта паўтараў: «Каштоўнасці трэба давезці, што б ні здарылася». Праз два дні і дзве ночы машыны спыніліся на Ленінскіх гарах у Маскве каля ўпраўлення кадраў Чырвонай Арміі…

Аповед былога вайсковага шафёра ўскосна пацвярджаецца апублікаванымі ўспамінамі як самога П. Панамарэнкі, так і тагачаснага каменданта Магілёва I. Ваяводзіна.

Аднак дагэтуль ніводная з магілёўскіх рэліквіяў не знойдзеная. «Нельга выключыць, — піттта С. Багдановіч, — што іх лёс можа быць звязаны з Эрмітажам альбо музейнымі сховішчамі Уфы і Самары, дзе знайшлі ў час вайны прытулак вывезеныя архівы абкама партыі. Словам, неабходнасць пошуку каштоўнасцей з магілёўскага збору на тэрыторыі Расіі відавочная».

Даючы інтэрв’ю газеце «Звязда» (19 чэрвеня 1997 г.), з думкаю магілёўскага калегі зболыпага пагадзіўся і тагачасны кіраўнік цэнтра інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ Беларусі Генадзь Сенюкоў: «…можна меркаваць, што ўсе рэчы (з Магілёва. — У. А.) аселі дзенебудзь у правінцыйным расійскім музеі ці архіве».

Пасля абвяшчэння незалежнасці ў Беларусі ўзнікла ідэя адраджэння вобраза крыжа святой Еўфрасінні — старажытнага сімвала святасці і дзяржаўнасці нашай зямлі. Прапанову аб сімвалічным вяртанні святыні падтрымаў у снежні 1992 года Першы сход беларусаў блізкага замежжа. Арганізатарам сходу было Згуртаванне беларусаў свету (ЗБС) «Бацькаўшчына» — грамадская арганізацыя, адным з накірункаў дзейнасці якой з’яўляецца вяртанне Беларусі яе нацыянальных скарбаў.

Менавіта «Бацькаўшчына» і ўзяла на сябе высакародны і няпросты абавязак выканаць волю беларускай грамады і стварыць крыж на вобраз і падабенства страчанай святыні найпадобнейшай Еўфрасінні. Еэты надзвычай складаны заказ Згуртаванне даручыла вядомаму беларускаму мастакуюве-ліру Міколу Кузьмічу. Распачатая праца была падтрыманая дзяржавай і атрымала багаславенне царквы.

Перейти на страницу:

Похожие книги

100 великих интриг
100 великих интриг

Нередко политические интриги становятся главными двигателями истории. Заговоры, покушения, провокации, аресты, казни, бунты и военные перевороты – все эти события могут составлять только часть одной, хитро спланированной, интриги, начинавшейся с короткой записки, вовремя произнесенной фразы или многозначительного молчания во время важной беседы царствующих особ и закончившейся грандиозным сломом целой эпохи.Суд над Сократом, заговор Катилины, Цезарь и Клеопатра, интриги Мессалины, мрачная слава Старца Горы, заговор Пацци, Варфоломеевская ночь, убийство Валленштейна, таинственная смерть Людвига Баварского, загадки Нюрнбергского процесса… Об этом и многом другом рассказывает очередная книга серии.

Виктор Николаевич Еремин

Биографии и Мемуары / История / Энциклопедии / Образование и наука / Словари и Энциклопедии
1917 год. Распад
1917 год. Распад

Фундаментальный труд российского историка О. Р. Айрапетова об участии Российской империи в Первой мировой войне является попыткой объединить анализ внешней, военной, внутренней и экономической политики Российской империи в 1914–1917 годов (до Февральской революции 1917 г.) с учетом предвоенного периода, особенности которого предопределили развитие и формы внешне– и внутриполитических конфликтов в погибшей в 1917 году стране.В четвертом, заключительном томе "1917. Распад" повествуется о взаимосвязи военных и революционных событий в России начала XX века, анализируются результаты свержения монархии и прихода к власти большевиков, повлиявшие на исход и последствия войны.

Олег Рудольфович Айрапетов

Военная документалистика и аналитика / История / Военная документалистика / Образование и наука / Документальное