Перад ад’ездам у Святую Зямлю Еўфрасіння насуперак волі бацькоў зрабіла Хрыстовымі нявестамі дачок свайго ўлюбёнага брата Вячаслава Вольгу і Кірыяну. Не трэба вінавацідь асветніцу ў неміласэрнасці. Такіх учынкаў вымагаў ад полацкай ігуменні клопат пра будучыню яе справы. «Жыціе» сцвярджае, што князёўна мела ад Бога дар: зірнуўшы на кагосьці, адразу бачьша, ці ёсць у ім дабрадзейны дух і ці можа гэты чалавек быць Хрыстовым абраннікам.
Цягам стагоддзяў заснаваны Еўфрасінняю Спасаўскі манастыр перажываў і ўзвышэнні, і поўны заняпад. У некаторых расійскіх аўтараў вы прачытаеце, нібыта чарніцы пакінулі свой прыстанак у дні Батыевага нашэсця. Яшчэ раз успомнім, што Беларусь гэтае навалы не зведала і ў ганебную залежнасць ад татараў ніколі не трапляла.
Забягаючы наперад, зазначу, што сапраўды цяжкія выпрабаванні напаткалі манастыр, калі Масковія распачала настойлівыя спробы захапіць беларускія землі. У 1563 годзе на Полацк насоўваліся орды Івана Грознага. Начутыя пра звярыную жорсткасць цара манашкі з плачам развіталіся са сваім домам. Яны ўжо не вярнуліся туды ні ў гады маскоўскае акупацыі, ні пасля выгнання захопнікаў у 1579 годзе каралём і вялікім князем літоўскім Сцяпанам Батурам, які перадаў Спасаўскі манастыр ордэну езуітаў.
У1654 годзе Полацк зноў заняло расійскае войска. Праз два гады туды прыехаў цар Аляксей Міхайлавіч, які «ходйл в Спасской монастырь, что бывал девйчей монастырь благоверной велйкой княжны Евфросинии Полоцкой. Того ж месяца йюля в 9 день было священие церквй Преображенйе Спасово».
Хутка горад паводде Андрусаўскага міру быў вернуты Рэчы Паспалітай. Вярнуліся ў манастыр і айцыезуіты. Яны заставаліся тут гаспадарамі і пасля захопу Беларусі Расіяй у канцы XVIII стагоддзя, да самага выгнання езуітаў з царскай імперыі ў 1820 годзе. Да 1832 года манастыр належаў каталіцкаму ордэну піяраў а потым улады перадалі яго праваслаўным.
Адноўленую ў 1840-м Еўфрасіннеўскую Божую цвярдыню з прычыны яе старажытнасці прылічылі да «першакласных» расійскіх манастыроў. Пры манастыры стварылі жаночае вучылішча, многія выпускніцы якога сталі народнымі настаўніцамі.
У дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці захоўваецца акт абследавання СпасаЕўфрасіннеўскага манастыра, складзены 15 жніўня 1920 года полацкай камісіяй аховы помнікаў старасвеччыны і мастацтва: «Древняя церковь вйзантййскобело-русского зодчества… находйтся под угрозой разрушенйя; купол в несколькйх местах пробйт осколкамй снарядов, вследствйе чего внутрь проникает дождь и стенная жйвопйсь в некоторых местах повреждена… Самые дорогие и интересные в йсторйко-археологическом отношенйй предметы, както йзвестный крест Евфросиньи, старинные иконы, ковчег с древнймй крестиками й т. д., в 1915 году былй эвакуйрованы йз Полоцка и находятся в настоящее время в Ростове Ярославской губ., где они, может быть, частью расхищены, а частью портятся в япдаках… Прй осмотре маленькой часовнй, построенной на холме в восточной стороне монастыря, в подвальном помеіцении обнаружена кладка из древних кйрпйчей вперемешку с новымй, заметны следы двустворчатых нйттт. Почва холма ймеет массу кирпичей и йзвесткй, так что следует предположйть, что в этом холме могут быть обнаружены следы старйнной церквй или усыпальницы полоцких князей. В этом холме, по рассказам монахжнь, найдены два черепа: одйн — с кйнжалом в нем, а другой — наполненный свинцом. В настоящее время сохранйлся лйшь второй, который был осмотрен комйссйей».
Зачынены бязбожнаю ўладай у 1928 годзе (тады ў ім налічвалася блізу 250 чарніц), манастыр аднавіў жыццё падчас нямецкае акупацыі. У паваенныя гады размешчаная паблізу вайсковая частка пачала браць з манашак… кватэрную плату. У 1960-м улада зноў павесіла свае пудовыя замкі, а сясцёр вывезлі ў Жыровіцкі мужчынскі (!) манастыр пад Слонімам. Ігумення Еляўферыя Новікава звярнулася да ўладаў з гнеўным словам, дзе гаварылася, што «пастановы пра закрыццё цэркваў нагадваюць часы Нерона, а таксама Напалеона, які ставіў у храмах коней». Ад «цёмнай манашкі» проста адмахнуліся. У Крыжаўзвіжанскім манастырскім саборы навакольныя жыхары парабілі свінухі.
Колькі чарніц адмовіліся пакінуць Полацк і назаўсёды пасяліліся ва ўспамінах майго дзяцінства. Маўклівыя, сухенькія, з нейкімі надзіва вялікімі вачыма, яны здаваліся нам істотамі з іншага, загадкавага, але чамусьці нястрашнага свету. Часам яны растулялі сурова падцятыя вусны і згадвалі якуюсьці маці Еўфрасінню і Бога, пра якога мы, хлапчукі, дакладна ведалі, што яго няма. Здавалася б, мы павінны былі дражніць гэтых амаль бесцялесных істотаў у чорным адзенні ды здзекавацца з іх, аднак за маёй памяццю такога ніколі не здаралася. Без іх, як і без зруйнаванага потым Мікалаеўскага сабора, я не магу ўявіць Полацка канца 1950-х — пачатку 1960-х гадоў.
Не ведаю, як склаўся лёс тых трох ці чатырох паслядоўніц святой Еўфрасінні. Магчыма, іх вывезлі з горада пад прымусам. Магчыма, яны дажылі ў жыровіцкіх келлях да новага адраджэння Спасаўскага манастыра, што пачалося ў 1990 годзе.