У царкве Спаса яна звярнулася да Усявышняга з такімі словамі: «Ты, Еоспадзе, даючы святым сваім апосталам запавет, наказаў не насіць з сабою нічога, акрамя посаха. Я ж, слухаючыся слова Твайго, прыйшла сюды, нічога не ўзяўшы, маючы ў сабе толькі слова Тваё… Аз багацця ёсць у мяне адно гэтыя кнігі, з якіх мае ўцеху душа і ўзвесяляецца сэрца…»
У Сяльцы Еўфрасіння заснавалажаночы манастыр. Здарылася тое за жыццём Барыса Усяславіча, значыцца, не пазней 1128 года, калі князь памёр. Неўзабаве пры новай царкве Багародзіцы Чарадзеева ўнучка стварае яшчэ адзін манастыр — мужчынскі. Гэта зноў подзвіг: на пачатку XII стагоддзя такія цвярдыні Хрыстовага вучэння на ўсходнеславянскіх землях можна было злічыць на пальцах.
СгіасаЕўфрасіннеўскі манастыр без вялікага клопату знойдзе ў Полацку любы падарожнік. Ад Багародзіцкагаж аніякіх слядоў не захавалася. Праўда, тады была завядзёнка будаваць загарадныя жаночыя і мужчынскія манастыры ў блізкім суседстве, каб у выпадку небяспекі манахі баранілі абедзве Божыя цвярдыні. Таму гісторыкі мяркуюць, што манастыр Багародзіды стаяў прыкладна натым месцы, дзе пазней з’явіўся касцёл святога Ксаверыя, пра які нагадваюць цяпер сваёй назваю полацкія Ксавер’еўскія могілкі.
У манастырах Еўфрасіння адчыніла майстэрні ддя перапісвання кніг — скрыпторыі. Адзін майстар рабіў тут каляровыя ініцыялы, другі — мініяцюры, трэці — пераплёты. Калі ўзнікала патрэба перапісаць кнігу хутчэй, яе дзялілі на колькі частак. Са скрыпторыяў кнігі разыходзіліся па ўсёй Полацкай зямлі і за яе межы.
Каб аздобіць полацкія храмы абразамі, Еўфрасіння стварыла таксама іканапісную майстэрню.
Людзей без навукілітаратураХІІ стагоддзячастапараўноўвала з бяскрылымі птушкамі: як такі птах не здольны падняцца ў неба, так і чалавек не дасягне без кніг «совершенна разума».
Дзеці ў тагачасных школах вучыліся чытанню, пісьму, «цыфіры» і царкоўным спевам. Першымі падручнікамі былі царкоўныя кнігі — Псалтыр, Часаслоў Апостал.
Так дзятва пачынала адольваць грамату і ў школах, адчыненых Еўфрасінняю. Аднак высокаадукаваная ігумення пашырыла межы звычайнае праграмы. Апрача царкоўнаславянскае, юныя палачане вучылі грэцкую і лацінскую мовы, атрымлівалі веды з прыродазнаўства і медыцыны, з навукі красамоўства — рыторыкі. 3 найболып здатнымі праводзіліся заняткі па паэтыцы. Падрѵчнікам мог служыць трактат «06 образех», які (у тым ліку на прыкладах з гамераўскіх «Іліяды» і «Адысеі») даваў уяўленне пра алегорыі, гіпербалы, метафары. Вялікая ўвага надавалася гісторыі. Вучні мусілі ведаць радавод полацкай дынастыі, важныя падзеі з мінуўшчыны княства і ўсяго ўсходняга славянства.
Аўтару «Жыція» Еўфрасінні Полацкай, напэўна, пашчасціла быць сярод тых, хто атрымліваў ад яе выдатныя ўрокі красамоўства. Дзякуючы яму мы таксама маем магчымасць ацаніць літаратурны і прамоўніцкі талент асветніцы: «Вось сабрала вас, нібы птушанятаў пад крылы свае і на пашы, нібы авечак, каб вы пасвіліся ў Божых наказах. А я з лёгкім сэрцам стараюся вучыць вас, бачачы плён вашае працы, і дождж вучэння на вас праліваю! Але ж вашыя нівы стаяць, не ўзыходзячы і не ўзрастаючы ўгору, а год ужо завяршаецца, і лапата ляжыць на гумне. I баюся, што будзеце вы пустазеллем, і аддадуць вас агню непагаснаму. Пастарайцеся ж, дзеці мае, пазбегнуць яго, і зрабіцеся пшаніцаю чыстай, і змялідеся ў жорнах уміронасцю, малітвамі і постам, каб чыстым хлебам прынесціся на трапезу Хрыстову!»
Памочніцамі і апораю Еўфрасінні былі сёстры: родная Гардзіслава (у манастве Еўдакія) і стрыечная Звеніслава (Еўпраксія).
За манастырскія сцены яны трапілі парознаму.
Маладая ігумення папрасіла бацьку прыслаць да яе малодшую сястру ў навучанне грамаце, а потым таемна пастрыгла здольную вучаніду ў манашкі. Бацька прыехаў у Сяльцо, горка плачучы, абдымаў Еардзіславу і ніяк не хацеў аддаваць Богу другую сваю дачку. «Жыціе» захавала словы князя, якія сведчаць пра глыбіню яго роспачы: «Дзеці мае! Ці ж дзеля гэтага вас нарадзіў я, ці ж на тое ўзгадавала вас маці? Дзеля чаго шлюб вам рыхтаваў? Няўжо шлюбныя ўборы ператворацца ў гора маё?»
Звеніслава прыйшла да сястры сама і ахвяравала храму Спаса свой багаты пасаг з каштоўных камянёў і залатога начыння. Еўфрасіння і Еўпраксія былі асабліва блізкія між сабою — «яко едина душа въ двою телесу».
Заўважым, што, у адрозненне ад сясцёр — Прадславы і Еардзіславы, бацька якіх не наследаваў полацкага пасаду, Звеніслава была дачкою старэйшага Усяслававага сына Барыса і мела высокія шанцы на выгодны шлюб. Аднак прывесці яе ў манастыр магло не толькі жаданне ахвяравацца Хрысту, але і важная вонкавая прычына — імкненне пазбегнуць (разам з іншымі Рагвалодавічамі) высылкі ў Візантыю.
Тры сястры заставаліся разам усё далейшае жыццё. Еўпраксію асветніца абрала спадарожніцаю, выпраўляючыся ў канцы зямнога шляху ў Ерусалім. Роднай сястры, пакідаючы Полацк, яна даручыла «ўладарыць і кіраваць абодвума манастырамі». Пазней Еўдакія заняла месца ігуменні і працягвала асветніцкую дзейнасць сваёй настаўніцы.