Пакладзіце перад сабою таўшчэзныя тамы «Всемйрной истории», пагартайце энцыклапедыі ды паспрабуйце знайсці ў Еўропе XII стагоддзя жанчыну, якую адукаванасцю і ўсім, зробленым дзеля асветы свайго народа, можна паставіць побач з Еўфрасінняй. Не ведаю, што атрымаецца ў вас, а мяне такія пошукі пераканалі: Усяславава ўнучка ў той эпосе не мела роўных сабе і ў славянскім свеце, і на ўсім еўрапейскім кантыненце.
Яна не сканчвала універсітэтаў Папершае, жанчын у сярэднявечныя універсітэты не прымалі. Падругое, калі Прадслава нарадзілася, у Еўропе, здаецца, была ўсяго адна альмаматэр — у Балонні. У Парыжы і Оксфардзе яны адчыняцца пазней.
Еўфрасінніным універсітэтам была тагачасная літаратура.
Сярод кніг, якія перакладалі і перапісвалі, прыехаўшы на ўсход славянетва, візантыйскія святары ды іх мясцовыя паслядоўнікі, болыпасць складалі, вядома, царкоўныя творы. Але ў княжыя палацы і ў манастыры траплялі таксама хронікі, гістарычныя аповесці, прыродазнаўчыя трактаты.
Маладая манашка змагла цалкам аддацца кнігам. Апрача Бібліі яна чытала творы рымскіх і візантыйскіх багасловаў якіх называюць айцамі царквы. У полацкіх кнігазборах былі творы выдатнага хрысціянскага прапаведніка Іаана Залатаслова, што вобразна выкрываў чалавечыя заганы і навучаў чытачоў дабрачыннасці. Той самай мэце служылі пацерыкі — зборнікі кароткіх апавяданняў пра людзей, слаўных сваёй вераю. 3 іх старонак паўставаў фантастычны, поўны дзівосаў свет, дзе за людскія душы зацята змагаліся сілы дабра і зла. Пра будучыню гэтага свету і чалавечы лёс пасля смерці апавядала апакрыфічная кніга «Блуканне Багародзіцы па пакутах». Яшчэ за князем Ізяславам у Полацк маглі трапіць кнігі славянскіх асветнікаў Кірылы і Мяфодзія, вядомыя з апісання бібліятэкі Сафійскага сабора, што было зробленае ў XVI стагоддзі.
Полацкая зямля прыняла хрысціянства да яго афідыйнага падзелу на заходнюю і ўсходнюю плыні, які адбыўся ў 1054 годзе. Хрысціўшыся паводле грэцкага абраду, нашы продкі не адчувалі варожасці і да вернікаўлацінцаў У часы Еўфрасінні ў Полацкім княстве пашыраліся жыціі рымскіх святых. Асаблівую папулярнасць з іх меў жыццяпіс Аляксея, чалавека Божага. «Родам рымлянін» быў адзін з першых беларускіх святых Меркур Смаленскі. Высакародны дух павагі да людзей іншае веры палачане захаваюць на працягу стагоддзяў.
Кожны адукаваны чалавек эпохі мусіў ведаць гісторыю свайго народа. Еўфрасіння вывучала Нестараву «Аповесць мі — нулыхгадоў», візантыйскія летапісы. «Хроніка» Ееоргія Амартола, напрыклад, пачыналася ад стварэння свету, выкладала гісторыю вавілонскіх і персідскіх цароў, апавядала пра рымскіх і канстанцінопальскіх імператараў Яе дапаўняла напісаная займальна і немудрагеліста «Хроніка» Іаана Малалы. Яна знаёміла з антычнымі міфамі і падзеямі Траянскай вайны, з жыццяпісамі Ромула і Рэма. Еэтую кнігѵ можна назваць тагачасным бестселерам, які ахвотна бралі ў рукі і свецкія, і духоўныя асобы. На старонках хронік змяшчаліся мініяцюры з сусветнай гісторыі — «Вывяржэнне Везувія», «Разбурэнне рымлянамі Ерусаліма»…
Еўфрасіння чытала так званыя «Шасцідзёны». Яны тлумачылі біблійны аповед, як за шэсць дзён (адсюль назва) Бог стварыў неба, зямлю, свяцілы, расліны, жывых істот і чалавека. «Шасцідзёны» былі зводамі ўсіх вядомых візантыйскай навуцы звестак пра жывую і нежывую прыроду. Навуковы характар мелаі кніга «Фізіялог». Тут гаворка ішла пераважнапра жывыя стварэнні, сярод якіх побач з добра знаёмымі чытачу звярамі і птушкамі сустракаліся даволі рэдкія ў Прыдзвінні кентаўры і сірэны або неўміручая птушка Фенікс. «Фізіялог» апавядаў пра звычкі нейкай істоты і даваў іх сімвалічнае тлумачэнне, абавязкова звязанае з хрысціянскім светапоглядам. Еўфрасіння магла, напрыклад, даведацца, што львіца нараджае нежывое дзіцянё, а потым, праз тры дні, бацька, дыхнуўшы на львяня, ажыўляе яго (намёк на ўваскрэсенне Хрыста).
Зямля ў тыя часы была плоская, над ёю падымалася складзенае з вады нябеснае скляпенне. Над гэтым небам існавала яшчэ адно — нябачнае, дзе адмысловыя анёлы кіравалі рухам свяцілаў Такую карціну светабудовы прапаноўвала «Хрысціянская тапаграфія» Касмы Індыкаплова. Не трэба паблажліва ўсміхацца. Побач з уяўленнямі, што здаюцца нам наіўнымі, тыя кнігі сцвярджалі ідэі, да глыбокага разумення якіх некаторыя з нас, магчыма, яшчэ не дараслі. Чалавека яны называлі «мікракосмасам» (малым сусветам), прыроду— космасам з прыдомкам «макра». Два сусветы мусілі існаваць у адзінстве і суладнасці. На прыроду Еўфрасіння і яе сучаснікі глядзелі, як на велічны храм, дзе чалавек здзяйсняе сваё творчае служэнне.