Аркадзь Смоліч, аўтар надоўга схаванай балыпавікамі ў спецсховішчы «Геаграфіі Беларусі», пйпа, што Полацкая акадэмія мела шэсцьсот студэнтаў і сорак прафесараў Нейкі час у ёй выкладаў выхаванец Полацкага калегіума паэт Юзаф Маралёўскі, чыёй музе былі аднолькава падуладныя лацінская, польская і расійская мовы, а ў творчасці выяўляліся характэрныя рысы пераходу ад класіцызму да рамантызму. Вось як апяваў Маралёўскі малодшую сястру Дзвіны ў сваім вершы «Да Палаты»:
3 полацкіх аўдыторый пачалі свой шлях гісторык, археолаг і этнограф Канстанцін Тышкевіч, астраном і філосаф Якуб Накцыяновіч, пісьменнік Юзаф Масальскі, які служыў гувернёрам у Юліуша Славацкага, быў арыштаваны па справе філаматаў а за ўдзел у паўстанні 1830–1831 гадоў сасланы за Урал. У Полацкай акадэміі вучыўся згаданы раней жывапісец Валенці Ваньковіч, чые творы ўпрыгожваюць сёння мастацкія галерэі Полыпчы, Літвы, Францыі, Расіі… Яе дыплом атрымаў Ян Баршчэўскі. Пералік вядомых імёнаў мог быць шматкроць даўжэйшы, каб Полацк не заставаўся універсітэцкім горадам усяго восем гадоў.
Навучальныя ўстановы зрабіліся на захопленых землях асяродкамі духоўнай апазіцыі царызму. Улады хутка разгледзелі небяспеку і рыхтавалі расправу. Полацкай акадэміі было наканавана сысці з гістарычнай сцэны першаю.
Таварыства Icyca абвінавацілі ў тым, што яно пераварочвае ў каталіцкую веру праваслаўных юнакоў са знакамітых расійскіх сем’яў Сярод неафітаў апынуўся нават пляменнік міністра асветы князя А. Галіцына. Іншая «ахвяра», расійскі езуіт Іван Гагарын выдасць у 1872 годзе ў Парыжы твор ананімнага аўтара XVIII стагоддзя «Нататкі пра тое, як было захаванае ў Беларусі Таварыства Ісуса».
Полацкую прафесуру выкрывалі ў выхаванні антыўрадавых настрояў. Цікавыя звесткі на гэты конт падае ў кнізе «Иезуиты в Россйй» (Пецярбург, 1867) Міхаіл Марошкін: «Йзвестно, что иезуиты владели монастырем Спаса, находящимся недалеко от Полоцка; здесь была летняя резиденция иезуитских генералов и их усыпальница; в мае месяце йезуйты давалй здесь рекреации воспитанникам своей коллегйй; на рекреацйях позволялось петь разного рода песнй; песнй этй былй большею частию революционнопольского содержания йлй, как называли их, патриотические, следовательно, явно возмутительные и антипатриотические, с точкй зренйя русского подданного. Чтобы обмануть бдительность правительства й избежать судебного преследования, иезуиты прйдумалй такую хитрость: они переложйлй все революцйонные песнй на напевы самых употребйтельных русскйх, так что под самый обыкновенный и общеизвестный напев вроде «Сенй мой, сени» йлй «Внйз по матушке по Волге» пелась самая бунтовщицкая песня, вышедшая йз шайкй Костюшко. Русское правительственное туземное чйновнйчество, слушая подобные песни, восхищалось родными мотивами и русскймй звукамй й не подозревало в этом нйчего революцйонного; не подозревало, что в этйх революцйонных песнях участвуют детй русскйх родйтелей, может быть, его собственные детй, которые под русские звуки призывают гибель своему отечеству й все мщения й кары неба…»
На Каляды 1815 года ўсіх пецярбургскіх сяброў Таварыства Ісуса чакаў падарунак у выглядзе высылкі ў Полацк. У наступным годзе акадэмія мусіла спыніць наданне навуковых ступеней. 3 1817-га ў Полацкай альмаматэр маглі навучацца толькі студэнты каталіцкага веравызнання. Гуртку пецярбургскіх арыстакратаўкаталікоў на чале з графамі А. Разумоўскім і Ф. Растапчыным і княгінямі В. Галавіной i А. Галіцынай удавалася нейкім чынам стрымліваць ціск на акадэмію, аднак пасля таго, як у лютым 1820 года памёр Тадэвуш Бжазоўскі, ворагі ордэна перайшлі ў рашучы наступ. Тым болып, галоўны абаронца акадэміі Жазэф дэ Мэстр ужо вымушаны быў пакінуць Расію і жыў у Неапалі. Цвёрдая пазіцыя апошняга полацкага рэктара Раймунда Бжазоўскага паўплываць на развіццё падзеяў не магла.
Увесну 1820 года з царскай канцылярыі выйшаў указ: «Йезуитов, как забывших священный долг не только благодарностй, но и верноподданической присяги й потому недостойных пользоваться покровительством российских законов, выслать под присмотром полиции за пределы государства и впредь ни под каким видом и наименованием не впускать в Россию. Полоцкую иезуитскую академию и подведомственные ей училища упразднить». На той час у Полацку было 120 сяброў Таварыства Ісуса. Яго маёмасць апячаталі, кожнаму, хто адмовіўся пакінуць ордэн, выдалі ад 25 да 50 чырвонцаў і пад наглядам паліцыі завезлі на паштовых конях на мяжу імперыі.