На шыкоўным абедзе пілі за новы беларускі універсітэт. Увечары пляц перад акадэміяй успыхнуў агнямі ілюмінацыі. У цёмнае зорнае неба павольна падняўся аграмадны размаляваны жывапісцамі шар з лацінскім надпісам: «Лячу радасна і бесклапотна пад абаронаю Аляксандра».
Езуіты неадкладна выкарысталі права прысуджаць навуковыя ступені: першага рэктара акадэмй Антона Люстыга ўзвялі ў дактары тэалогй, а айца Анджыяліні — у дактары тэалогіі і філасофй. Апярэджваючы падзеі, заўважым, што з 1814 да 1820 года 33 выкладчыкі акадэміі сталі дактарамі тэалогіі, 11 — дактарамі тэалогіі i кананічнага права. Ступені магістра тэалогіі атрымалі 13 чалавек, магістра філасофіі — 9, кандыдата філасофіі — 27.
Незалежна ад сапраўдных мэтаў расійскіх уладаў адкрыццё новай акадэміі сталася прызнаннем і пацверджаннем значнасці Полацка як старажытнай сталіцы беларускіх земляў і цэнтра іх асветы. Варта заўважыць, што акадэмія бьша выведзеная з падпарадкавання Віленскай навучальнай акрузе, што азначала незалежнасць ад першай вышэйшай школы былога Вялікага Княства. Разам з падначаленымі ёй езуіцкімі калегіумамі alma mater Polocensis утварала, па сутнасці, асобную навучальную акругу, што абумоўлівала ўзнікненне паміж Полацкам і Вільняй пэўнай напружанасці.
У сувязі з вайной (амаль усе сябры Таварыства Ісуса былі эвакуяваныя ў Волагду, але некалькі студэнтаў ваявалі на баку Напалеона) заняткі ў Полацкай акадэміі пачаліся 8 студзеня 1813 года. Студэнтаў прынялі тры факультэты: тэалагічны; моваў і літаратур; філасофіі і вольных навук. Пасля праведзенай у 1815-м рэарганізацыі факультэтаў засталося два — філасофіі і моў і тэалагічны. У дадатак да дысцыплін, знаёмых нам з праграмаў калегіума, тут вывучалі прыкладную матэматыку, хімію, заалогію, батаніку, мінералогію, трыганаметрыю, палітычную эканомію і статыстыку, права.
На філалагічным факультэце выкладаліся такія мовы і створаныя на іх літаратуры, як лацінская, грэцкая, старажытнаяўрэйская, польская, расійская, французская, нямецкая, італьянская, арабская. Курс той ці іншай мовы вёў педагог, для якога яна была родная і які ведаў яе да найтанчэйшых нюансаў Узровень адукацыі ў Полацкай акадэміі дазваляў яе выхаванцам практыкавацца ў перакладах з нямецкай на старажытнагрэцкую або з французскай налаціну.
Навучальны год доўжыўся з 15 верасня да 15 ліпеня. Штодня студэнты мелі па шэсць гадзінных лекцый; у аўторак і ў чацвер — толькі тры, астатні час прызначаўся ддя заняткаў гімнастыкай, маляваннем, музыкай і танцамі.
Стварэнне акадэміі прычынілася да сапраўднага росквіту ў Полацку музычнай культуры. Штодзень урачыстай імшы ў саборы святога Стэфана акампанаваў студэнцкі аркестр з сарака музыкаў Пра яго склад сведчыць вопіс інструментаў: дзве скрыпкі, бас, два кларнеты, дзве флейты, дзве валторны, фагот, тры трубы, бубен, турэцкі барабан, дзве пары літаўраў талеркі, трохвугольнік… У акадэмічным музеі дэманстраваўся сканструяваны полацкімі майстрамі унікальны інструмент — нешта накшталт скрыпкі для двух смычкоў А ўявіце ўражанні вернікаў калі да гэтага аркестра далучалі свае галасы найвялікшыя ў Беларусі арганы.
Курс тэорыі музыкі ў акадэміі чытаў прафесар Якуб Кондру, які «выкладаў па панядзелках, серадах, пятніцах і суботах з 9 да 10 і з 13 да 15 гадзін. У акустыцы звяртаў увагу на правілы і ўласцівасці гукаў простых, адбітых і складаных. У матэматычнай музыцы выкладаў тэорыю тонаў музычныя інструменты і правілы згоды галасоў».
У друкарні ці, дакладней, у выдавецтве, што дзейнічала пры акадэміі, выходзілі падручнікі замежных моваў матэматыкі, паэтыкі і рыторыкі. Тут друкаваліся навуковыя трактаты, календары і літаратурныя зборнікі. У Полацку пабачылі свет «Слоўнік старажытнасцей» і «Лацінскапольскі лексікон», былі перавыдадзеныя творы Фэдра, Цыцэрона, Гарацыя, Тыбула, Непота. Выйшлі кнігі Пятра Скаргі, Язэпа Руцкага, Міхала Карыцкага, Яна Каханоўскага, Адама Нарушэвіча. 3 канца XVIII стагоддзя мясцовыя жыхары атрымлівалі «Каляндар Полацкі».
Выходзіў ілюстраваны літаратурнанавуковы часопіс на польскай мове «Месячнік Полацкі» (першы часопіс на сучасным абшары Беларусі), дзе побач з гістарычнымі, статыстычнымі і літаратуразнаўчымі матэрыяламі надрукаваны, да прыкладу, пераклад трагедыі Еўрыпіда «Арэст», зроблены віцяблянінам Янам Мігановічам.
Заснавальнікам часопіса быў выпускнік Полацкага калегіума філосаф Вінцэнт Бучынскі, адказным рэдактарам — прафесар фізікі i доктар філасофіі Юзаф Цытовіч (ён жа фігуруе ў дакументах і як «наглядчык музеума»), Аўтары — пераважна выкладчыкі і студэнты.