Читаем Таямніцы полацкай гісторыі полностью

У1802 годзе айца Габрыэля абралі генералам ордэна. Яго называлі «душой, розумам і правадыром беларускіх езуітаў». Можна ўявіць, колькі ворагаў у праваслаўнай сталіцы прагнулі яго смерці. Праз тры гады пецярбургская рэзідэнцыя Таварыства Ісуса загарэлася і езуіцкі генерал задыхнуўся ў дыме. Прах прывезлі ў Полацк і пахавалі побач з парэшткамі іншых генералаў у сутарэннях Спасаўскага храма. (У 1808-м у сталіцу Таварыства Ісуса быў перанесены з Пінска прах закатаванага ў 1657 годзе і кананізаванага Рымам прапаведніка Андрэя Баболі.)

Магчыма, у свае апошнія хвіліны Грубэр успомніў даўнюю мару: ператварыць Полацкі калегіум у другі пасля Віленскага універсітэт на землях былога Вялікага Княства.

План Габрыэля Грубэра ажыццявіў наступны генерал ордэна паляк па нацыянальнасці Тадэвуш Бжазоўскі (1749–1820). У 1782 годзе гэты варты нашай памяці сябра Таварыства Ісуса атрымаў у Полацкім калегіуме кафедру тэалогіі; адначасова ён выкладаў французскую мову і распачаў актыўную дзейнасць у перакладзе твораў французскай і італьянскай літаратур. Маючы прамоўніцкія здольнасці і д обра вал одаючы пяром, Бжазоўскі паспяхова падтрымліваў сувязі з уплывовымі расійскімі палітыкамі Р. Пацёмкіным, А. Галіцыным, А. Разумоўскім. Апошняму ён і падаў у 1810 годзе просьбу аб стварэнні ў Полацку акадэміі.

Надзейным і моцным хаўруснікам Бжазоўскага ў гэтым клопаце стаў вядомы ў Еўропе філосаф і дыпламат граф Жазэф дэ Мэстр, які тады служыў у Расіі пасланнікам сардзінскага караля і меў значны ўплыў на цара і многіх пецярбургскіх арыстакратаў Праграмаю дэ Мэстра была еўрапеізацыя ў Расійскай імперыі ўлады і адукацыі, і галоўную стаўку ў дасягненні мэты ён рабіў на беларускіх езуітаў У лістападзе 1811 года на асабістай сустрэчы з Аляксандрам I сардзінскі граф дабіўся згоды на адкрыццё ў Полацку вышэйшай навучальнай установы. Імператар быў ужо падрыхтаваны, бо за месяц да аўдыенцыі атрымаў праз А. Галіцына афіцыйны рапарт на сваё імя, напісаны Тадэвушам Бжазоўскім.

Дэманструючы да Таварыства Ісуса спадчынную прыхільнасць, імператар Аляксандр I 12 студзеня 1812 года выдаў указ: «Во уваженйе представленного Нам желанйя Белорусского дворянства й пользы ддя наук от соревнованйя между несколькими училищами равной степени, прйзналй Мы за полезное возвести Полоцкую йезуйтскую коллегйю на степень Академии с присвоением ей преимуществ, дарованных унйверсйтетам». Alma mater Polocensis стала шостай па ліку ў Расійскай імперыі вышэйшай навучальнай установай з універсітэцкім статусам.

У пераліку дадзеных акадэміі прывілеяў было запісана: «Академйя ймеет право возводйть в ученые степенй, както: в достоинство магистров й докторов свободныхнаукй фйлософии, также в доктора богословия й права. По уваженйю того, что Полоцкая академйя возведена наравную степень с унйверситетами, суіцествующими в государстве, аттестаты, от оной выдаваемые, ймеют равную сйлу с аттестатамй, выдаваемымй от помянутых унйверсйтетов. Студенты, удостоенные по йспытанйю аттестатов й похвальных свйдетельств от ректора академии, при вступленйй в службу получают чйны 14 класса (калежскі рэгістратар. — У. А.). Академйя может беспрепятственно выписывать из чужих краев, как морем, так й сухйм путем, все нужные инструменты и кнйгй… Все зданйя, прйнадлежащие академии, равно й загородный дом, блйз Полоцка состоящий, дабы профессоры и самые ученйкй моглй во всякое время ходить туда для пользования чистым воздухом й отдохновенйем от тягостных ученых занятйй, будут свободны от военного постоя. В академйй позволено будет пользоваться знаками отлйчйя, введеннымй в употребленйе во всех академйях европейскйх». Згодна са статутам, у Полацкую альмаматэр прымаліся юнакі ўсіх саслоўяў і канфесій.

Адкрыццё акадэміі адбылося 10 чэрвеня, перад самым пачаткам напалеонаўскагапаходу. Сваёй пышнасцю святапераўзышло сустрэчу Кацярыны II. 3 усёй ЛітвыБеларусі ў горад сабралася каталіцкае і уніяцкае духавенства, шляхта, прыехалі граф Жазэф дэ Мэстр і беларускі генералгубернатар герцаг Аляксандр Вюртэмбергскі. 3 літургіі ў саборы святога Стэфана ўсе рушылі ў вялікую езуіцкую залу, дзе на залатой падушцы ляжала грамата, якая абвяшчала Полацк універсітэцкім горадам. Прывітальныя прамовы і вершы з гэтае нагоды прагучалі на сямі мовах, у тым ліку і пабеларуску.

Пад гукі аркестраў і артылерыйскі салют працэсія перанесла гэты дакумент у сабор. Наперадзе ішлі падзеленыя на пяць класаў выхаванцы калегіума, за імі — манахіезуіты, далей — менскі каталіцкі біскуп з граматай, пячатку і кутасы якой падтрымлівалі двое шкаляроў у белых строях, потым — герцаг са світаю. Панад галовамі лунала семдзесят сцягоў з гербамі народаў імперыі. У саборы святога Стэфана грамату чакаў упрыгожаны пурпурам трон, на які яе ўсклалі пасля ўрачыстага чытання. Уся дзея адбывалася паводле старадаўняй беларускай традыцыі афіцыйных святкаванняў якая склалася ў гарадах з магдэбургскім правам.

Перейти на страницу:

Похожие книги

100 великих интриг
100 великих интриг

Нередко политические интриги становятся главными двигателями истории. Заговоры, покушения, провокации, аресты, казни, бунты и военные перевороты – все эти события могут составлять только часть одной, хитро спланированной, интриги, начинавшейся с короткой записки, вовремя произнесенной фразы или многозначительного молчания во время важной беседы царствующих особ и закончившейся грандиозным сломом целой эпохи.Суд над Сократом, заговор Катилины, Цезарь и Клеопатра, интриги Мессалины, мрачная слава Старца Горы, заговор Пацци, Варфоломеевская ночь, убийство Валленштейна, таинственная смерть Людвига Баварского, загадки Нюрнбергского процесса… Об этом и многом другом рассказывает очередная книга серии.

Виктор Николаевич Еремин

Биографии и Мемуары / История / Энциклопедии / Образование и наука / Словари и Энциклопедии
1917 год. Распад
1917 год. Распад

Фундаментальный труд российского историка О. Р. Айрапетова об участии Российской империи в Первой мировой войне является попыткой объединить анализ внешней, военной, внутренней и экономической политики Российской империи в 1914–1917 годов (до Февральской революции 1917 г.) с учетом предвоенного периода, особенности которого предопределили развитие и формы внешне– и внутриполитических конфликтов в погибшей в 1917 году стране.В четвертом, заключительном томе "1917. Распад" повествуется о взаимосвязи военных и революционных событий в России начала XX века, анализируются результаты свержения монархии и прихода к власти большевиков, повлиявшие на исход и последствия войны.

Олег Рудольфович Айрапетов

Военная документалистика и аналитика / История / Военная документалистика / Образование и наука / Документальное