Читаем Таямніцы полацкай гісторыі полностью

Праваслаўныя гісторыкі імкнуліся ўсяляк зняважыць «Месячнік Полацкі», называючы яго не іначай, як «журнальчйком». (Дый што іншае магло выходзіць у «гняздзе абскурантызму», як яны характарызавалі акадэмію?) Між тым, часопіс меў шэсць аддзелаў: літаратуры і вольных навук, маральнафіласофскі, фізікаматэматычны, гістарычны, крытыкі і літаратурных навінаў У чатырнаццаці нумарах, якія паспелі пабачыць свет з 1818 да 1820 года, змешчаныя 8 5 артыкулаў у тым ліку ўрыўкі са старажытных рукапісаў акадэмічнай бібліятэкі. Тытульны ліст кожнага выпуска аздаблялі словы Гарацыя: «Quid verum atque decens curo et rogo, et omnis in hoc sum. — Што праўдзіва i прыгожа, пра тое клапачуся і пытаюся і ўвесь таму адданы».

Перагорнем старонкі трох першых сшыткаў «Месячніка» за 1818 год, дзе друкаваліся «Кароткія звесткі пра Полацк». 3 іх можна, у прыватнасці, даведацца, што з 1782 да 1817 года найвышэйшая тэмпература ў горадзе была 22 ліпеня 1805 года — +30,5 °C, а найніжэйшая 26 студзеня 1816 года 32 °C.

Часопіс паведамляе, што ў Полацку васемнаццаць садоў пераважна вішнёвых і яблыневых. 3 дванаццаці вялікіх вуліц толькі тры брукаваныя, а па 34 малых увесну лепей прабірацца, трымаючыся як мага бліжэй да плота. Праз горад праходзяць тры паштовыя тракты (пецярбургскі, рыжскі ды віцебскама-гілёўскі) і пяць купецкіх: віленскі, лепельскі і бешанковіцкі на левым баку Дзвіны, дзісненскі з невельскім — на правым. Шырыня Дзвіны сягае 90 сажняў («вада чыстая і здаровая»), а Палаты — 20 сажняў.

Насельніцтва: 171 духоўная асоба, 2178 хрысціянаў 9 цыганоў і 2588 яўрэяў. Высокая смяротнасць, асабліва сярод яўрэйскіх дзяцей. У 1817 годзе памерла 85 хрысціянскіх дзяцей і 308 юдзейскіх. Яўрэі не дазвалялі рабіць сваім малым прышчэпкі супраць воспы, што і было галоўнай прычынаю тттматлікіх смярцей.

Чытаем далей. У Полацку 932 дамы, з іх 59 мураваныя. Тры разы на тыдзень — у нядзелю, сераду і пятніцу — у горадзе таргі. Двойчы на год — кірмашы: Краснік і Збор. На Зборы 1817 годабочка(прыблізна500літраў)жытакаштавала40 рублёў асігнацыямі, пшаніцы — 55, аўса — 18, ячменю — 16, грэчкі — 25, гароху — 35.

Як сведчыць артыкул, акадэмія займалася дабрачыннасцю. 56 дзяцей беднай шляхты мелі дармовае жытло, кнігі, ежу і лекі. 67 полацкіх шкаляроў задарма кармілі. Дзяўчатыбес-пасажніцы вучыліся ў доме ддя бедных. Езуіты апекаваліся і адной з дзвюх гарадскіх багадзельняў.

За гады сваёй дзейнасці (1787–1820) полацкае выдавецтва, пры якім існавала кнігарня, выпусціла болып за паўтысячы назваў кніг пераважна на польскай і лацінскай, а таксама на расійскай, італьянскай, нямецкай, французскай і іншых мовах, у тым ліку літоўскай і латышскай. Пабеларуску выходзілі, праўда, толькі зборнікі духоўных песняў. (Дзе ты, сучаснае полацкае выдавецтва?)

Папаўняліся экспанатамі музей і карцінная галерэя. (На начатку гэтага стагоддзя ў адным з адрэстававаных карпусоў колішняй Акадэміі адчынілася Полацкая галерэя з багатым зборам беларускага мастацтва XVIII–XX стст.) Студэнты і выкладчыкі змайстравалі славуты сонечны гадзіннік, які знаходзіўся на акадэмічным пляцы і заўсёды збіраў тттмат народу, бо апрача таго, што паказваў час, даваў багата іншай астранамічнай інфармацыі.

Сорак тысяч тамоў налічвала акадэмічная бібліятэка, якая бьша ў XIX стагоддзі найбагацейшым кнігазборам у Беларусі. Тут захоўваліся Полацкія евангеллі— тры рукапісы XII — ХГѴстагоддзяў на пергамене (цяпер у Расійскай нацыянальнай бібліятэцы ў СанктПецярбургу). Разам з імі гонарам бібліятэкі былі калекцыя велікакняжацкіх і каралеўскіх грамат і не менш каштоўны збор Біблій XVI–XVII стагоддзяў які налічваў каля ста кніг. Захавалася апісанне галоўнай бібліятэчнай залы. На ўваходзе, у нішы паміж двума маршамі сходаў быў гіпсавы грот са статуямі Дзевы Марыі з немаўлём і ўкленчанага перад імі Лаёлы. Паабапал дзвярэй наведніка сустракалі гадзіннік з боем і ртутны барометр у паліраваных жоўтых футлярах. У самой бібліятэцы — дваццаць даўжэзных разьблёных шафаў з цёмнага дрэва з бюстамі і вазамі ды яшчэ шэсць меншых. Дзевяць масіўных сгалоў на паўтара сажня даўжынёю і пры кожным — пяць абцягнутых скураю крэслаў.

Вам не захацелася схавацца ў гэтай чытальнай зале хоць на тыдзень?

Нягледзячы на тое, што прафесура бліжэйшых універсітэтаў — Віленскага і Дэрпцкага — лічьша полацкіх калегаў правінцыяламі, альмаматэр надДзвінойупэўненаішладатаго, каб стаць іх годнай канкурэнткаю. Ёй падпарадкоўваліся ўсе езуіцкія калегіумы і школы Расійскай імперыі, якія існавалі, апрача Полацка, у Пецярбургу, Віцебску, Оршы, Магілёве, Мсціславе, Чачэрску, Клімавічах, Рызе, Астрахані, Адэсе, Саратаве.

Перейти на страницу:

Похожие книги

100 великих интриг
100 великих интриг

Нередко политические интриги становятся главными двигателями истории. Заговоры, покушения, провокации, аресты, казни, бунты и военные перевороты – все эти события могут составлять только часть одной, хитро спланированной, интриги, начинавшейся с короткой записки, вовремя произнесенной фразы или многозначительного молчания во время важной беседы царствующих особ и закончившейся грандиозным сломом целой эпохи.Суд над Сократом, заговор Катилины, Цезарь и Клеопатра, интриги Мессалины, мрачная слава Старца Горы, заговор Пацци, Варфоломеевская ночь, убийство Валленштейна, таинственная смерть Людвига Баварского, загадки Нюрнбергского процесса… Об этом и многом другом рассказывает очередная книга серии.

Виктор Николаевич Еремин

Биографии и Мемуары / История / Энциклопедии / Образование и наука / Словари и Энциклопедии
1917 год. Распад
1917 год. Распад

Фундаментальный труд российского историка О. Р. Айрапетова об участии Российской империи в Первой мировой войне является попыткой объединить анализ внешней, военной, внутренней и экономической политики Российской империи в 1914–1917 годов (до Февральской революции 1917 г.) с учетом предвоенного периода, особенности которого предопределили развитие и формы внешне– и внутриполитических конфликтов в погибшей в 1917 году стране.В четвертом, заключительном томе "1917. Распад" повествуется о взаимосвязи военных и революционных событий в России начала XX века, анализируются результаты свержения монархии и прихода к власти большевиков, повлиявшие на исход и последствия войны.

Олег Рудольфович Айрапетов

Военная документалистика и аналитика / История / Военная документалистика / Образование и наука / Документальное