Механізм перамогі быў досыць просты. Калі беларускія землі далучылі да імперыі, уніяцкае і лацінскае духавенства стала да новай улады ў адкрытую апазіцыю. Прысягаць на вернасць Кацярыне яно не спяшалася, адпаведным чынам настройвала і вернікаў Выконваючы царыцын наказ, людзі генералгубернатара Чарнышова нястомна сачылі за паводзінамі езуітаў і слалі ў сталіцу поўныя здзіўлення рэляцыі, чытанне якіх прыносіла Кацярыне не трывогу, а зусім іншыя пачуцці. Полацкія езуіты першыя прысягнулі ёй і з гэтае прычыны адправілі ў саборы святога Стэфана ўрачыстае набажэнства. Літургія прайшла ў храме і ў дзень імянінаў імператрыцы.
Mяінчане i шляхта слухалі казанні ў яе гонар і таксама пачыналі прысягаць расійскаму трону.
Рэктар Полацкага калегіума Станіслаў Чарневіч выправіўся ў СанктПецярбург. Дэпутацыя не марнавала часу. Чарневіч зачараваў вучонасцю і манерамі беларускага генералгуберна-тара, а полацкі прапаведнік Язэп Катэбрынг так уразіў імператрыцу красамоўствам, што атрымаў пажыццёвую пенсію. «Надо сознаться, что эти мошеннйкй — отлйчные людй, — пісала Кацярына ў лісце. — Нигде еще не смоглй устройть чтонйбудь подобное йх школам».
Імператрыца выдатна разумела выгоды сяброўства з езуітамі. Папершае, яна ставіла сабе на службу багаты ордэн і заваёўвала сімпатыі новых падданых каталіцкага веравызнання. Падругое, не трацячы ні рубля, захоўвала на далучаных землях высокаразвітую сістэму адукацыі. Абараняючы айцоўезуітаў Кацярына распачала з папскім дваром барацьбу, якая напоўніла архіў расійскага міністэрства замежных справаў заявамі і нотамі, дзе Полацк згадваўся часцей за любую іншую кропку на геаграфічнай карце. Бясконца гаварылі пра далёкі беларускі горад і ў Ватыкане. Чуючы пра Полацк, папы моршчыліся, быццам ад зубнога болю: недзе там багацеў і набіраў сілу забаронены імі ордэн.
Сгіробы папаў уздзейнічаць на Кацярыну праз еўрапейскіх манархаў не далі плёну. У межах сваёй праваслаўнай імперыі царыца не дазволіла ні надрукаваць, ні публічна абвясціць пастанову пра скасаванне ордэна. На ўсе ўшчуванні і пагрозы з Ватыкана полацкія езуіты, сціпла апусціўшы вочы, з тонкай усмешкаю адказвалі, што дзеля выканання рымскіх загадаў яны гатовыя ахвяраваць нават уласным жыццём, ды гэтага не дазваляюць ім свецкія расійскія ўлады.
Папскі нунцый Аркеці сядзеў у Варшаве з заданнем што б там ні было знйпчыць непакорлівы ордэн. У Полацк таемна паехаў нунцыяў агентсвятар. Паводде распрацаванага плана, той павінен быў заявіцца ў калегіум, сабраць у залу ўсіх манахаў і прачытаць ім папскі загад аб забароне Таварыства
Ісуса. Езуідкія выведнікі таксама не сядзелі склаўшы рукі. Не паспеў пасланец Аркеці ступіць на правы бок Дзвіны, якмусіў блізка пазнаёміцца з паліцыяй, развітацца са сваімі паперамі і сесці назад у човен.
Полацкія езуіты ўсё болып убіраліся ў сілу. Мы ўжо ведаем, як пышна яны прымалі імператрыцу. У Пецярбургу манахі знайшлі сабе апекуна ў асобе царыцынага фаварыта князя Пацёмкіна. Самы магутны чалавек у імперыі прагнуў пераканаць сябе і астатніх, што ён ніякі не выскачка, не просты смаленскі шляхціч, а вядзе радавод ад старой і знакамітай фаміліі. Езуіты хутка знайшлі адпаведныя дакументы, і новы рэктар Полацкага калегіума Францішак Каро быў з Пацёмкіным ужо ў такім сяброўстве, што разам з лістамі абавязкова пасылаў яму тузін пляшак мёдутрайняку са сваіх скляпоў.
Кацярына дала дазвол адчыніць у Полацкѵ навіцыят — установу ддя падрыхтоўкі езуіцкіх паслушнікаўнавіцыяў Улютым 1780 года некалькіх навіцыяў урачыста прынялі ў забаронены ордэн. Вестка пра гэта разнеслася па еўрапейскіх краінах і перасекла на караблях акіян. Яна азначала, што Полацк зрабіўся сталіцаю Таварыства Ісуса.
Езуіцкія місіі існавалі і ў іншых беларускіх гарадах, але Таварыства Ісуса абрала ддя сваёй часовай сталіцы менавіта Еіолацк. У гэтым, безумоўна, выяўлялася разуменне выключнай ролі горада ў гісторыі беларускай дзяржаўнасці і культуры. Енаныя прыхільнікі ордэна знайшлі горад на картах і рушылі туды з усяго свету. Дзвінскія берагі замянілі ордэну берагі Тыбра. (Еэта доўжылася да 1814 года, калі папа Пій VII выдаў булу пра аднаўленне Таварыства Ісуса і ім зноў пачалі кіраваць з Рыма.)
Езуіты Злучаных Штатаў прыслалі ў Полацк просьбу зацвердзіць амерыканскую філію ордэна пад назваю Беларускай правінцыі.
Ахвочыя ўступіць у Таварыства (найболып іх знаходзілася ў Італіі, Францыі, Нямеччыне, Швейцарыі і Полыпчы) прыбывалі да расійскага пасланніка ў Вене, атрымлівалі пашпарт
і дабіраліся да Варшавы. Адтуль у Полацк ехалі праз Горадню і Вільню. Кожнага папярэджвалі, што на шляху са сталіцы Вялікага Княства ён абавязкова павінен завітаць у мястэчка Ушачы і зрабіць візіт да заўзятай прыхільніцы ордэна графіні Жабы. Пасля дрогкіх экіпажаў і небяспечных начлегаў у прыдарожных корчмах вандроўніка чакалі пасланыя насустрач братыманахі, заліты агнямі палац і каралеўскі пачастунак.