Роўна праз месяц пасля Вільні ён уступіў у Віцебск. У баях на падыходах да горада вызначыліся 3, 11 і 23-я расійскія дывізіі, дзе служылі пераважна палачане, віцябляне і віленцы. Яны бачылі, што ніякай палёгкі ддя Беларусі Напалеон на сваіх штыках не прынёс, а таму біліся зацята. На дзесяці вёрстах дарогі ад Астроўна да Лучосы тры пералічаныя дывізіі страцілі па 375 жаўнераў на кожную вярсту, прыкладна столькіж загінула і французаў Паранены ці забіты ляжаў на кожным метры. Такім коштам была выратаваная 1-я расійская армія, што адступала на Смаленск.
Чытач мемуарных «Запісак» маркіза Амедэя Пастарэ, якога прызначылі французскім губернатарам Віцебска, даведаецца, што ключы ад горада Напалеону перадала дваранская дэпутацыя пад кіраўніцтвам адстаўнога армейскага брыгадзіра і былога кацярынінскага фаварыта графа Храпавіцкага. Сустрэча з аточаным войскамі імператарам так паўплывала на старога адстаўніка, што праз тры дні ён звар’яцеў Ва ўладзе жаху знаходзілася і яго жонка, якая ўвесь дзень стаяла на парозе свайго дома, частуючы віном французскіх жаўнераў Такім спосабам жанчына спадзявалася ўратаваць сямейнае гняздо, але толькі спрыяла яго рабаванню.
Не зважаючы на цяжкія страты, Банапарт прайшоў ад памежнага Нёмана сотні вёрст і набыў пяць мільёнаў новых падданых. Гэта дапамагала яму адпрэчыць думкі пра дэзерцірства жаўнераў пра сялянскія бунты і паразу пад Клясціцамі, пра тое, што ў яго «літоўскіх» палках замест 100 тысяч у лепшым разе толькі чвэрць гэтага, і той бракуе рыштунку і зброі.
У Віцебску імператар быў яшчэ ў добрым гуморы. А шостай гадзіне раніцы абавязкова прысутнічаў на разводзе войскаў Кіраваў праз кур’ераў парыжскім жыццём. Штодня пісаў па сто лістоў У царкве святога Сімяона ён паставіў гарматы, ператварыўшы вокны храма ў амбразуры. Успенскі сабор зрабіў тттпіталем, царкву Уваскрэсення на рынку — фуражным складам.
Перад паходам ён казаў маршалам: «Я скончу кампанію ў Смаленску і ў Менску. У Вільні, дзе ў гэтую зіму будзе мая галоўная кватэра, я займуся ўпарадкаваннем Літвы, якая прагне скінуць з сябе расійскае ярмо. Я не перайду Дзвіны. Рухацца сёлета далей — значыць ісці насустрач сваёй гібелі». У першы віцебскі дзень ён адшпіліў шпагу, кінуў яе на завалены разгорнутымі картамі стол і абвясціў: «Тут я спынюся, злучу карпусы маёй арміі, дам ёй спачын і вазьмуся за ўладкаванне гэтай краіны. Кампанія 1812 года — скончаная! 1813 год убачыць мяне ў Маскве, 1814-ы — у Пецярбургу».
Хто ведае, як павярнулася б кола гісторыі, каб Банапарт папраўдзе спыніўся, прыслухаўся да сваіх прыхільнікаў з Беларусі і Літвы, даў волю сялянам, як зрабіў гэта ў Варшаўскім герцагстве? Але ў Віцебску, напярэдадні дня нараджэння, ён прыняў фатальнае рашэнне ісці на Маскву. Былы рэвалюцыйны генералрэспубліканец, а цяпер валадар велізарнай імперыі, страціў пачуццё рэальнасці. Імкненне народаў да незалежнасці мала хвалявала яго: у галаве выспяваў план сусветнага панавання, на картах з’явіліся стрэлкі, што пазначалі будучы паход на Індыю. Чым усё закончылася, нам добра вядома.
Тым часам у Полацку і вакол яго стаяла 30-тысячнае напалеонаўскае войска. Штаб мясціўся ў мурах у айцоўезуітаў Грамадскія будынкі і вялікія прыватныя дамы былі аддадзеныя пад шпіталі. Палачане — хто з ахвотаю, хто пад прымусам — разам з французамі ўмацоўвалі горад. Жаўнеры займалі расійскі вайсковы гарадок на Ніжнім замку. Афіцэры жылі ў дамах у мясцовай шляхты. Паміж імі было, безумоўна, тттмат высакародных людзей, аднак хапала і такіх, хто глядзеў на гаспадароў (хоць тыя належалі да аднаго з імі стану і часта гаварылі на бездакорнай французскай мове), быццам на пустое месца. Маўляў на вайне, як на вайне. У пакоях можна было ўбачыць, як паміж фамільнымі партрэтамі вісяць кумпяіа зарэзаных гас — падарскіх вепрукоў На фартэпіянах стаялі рондалі і патэльні. Дзеншчыкі рабілі з дагледжаных садоў стайні і пашы, ламалі на дровы платы, секлі старадаўнюю мэблю. Пракарміць такую сціжму людей горад не мог, і над ім навісла пагроза голаду.
Марачы пра волю, сяляне Полацкага краю спачатку сустракалі напалеонаўскіх жаўнераў прыхільна: паказвалі дарогу, разам з імі нападалі на маёнткі верных цару паноў Карціну прыходу французаў у прыдзвінскую вёску каларытна і з гумарам намаляваў у сваім вершы «Рабункі мужыкоў» адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры Ян Баршчэўскі: