Вайна самаўладдзя з уніяй афіцыйна завяршылася 12 лютага 1839 года. Гэтым днём у Полацку пачаўся царкоўны сабор, рэй на якім вёў Сямашка. Святая Сафія, што 243 гады была грэкакаталіцкім храмам, пачула пастанову пра вяртанне сваіх прыхаджанаў «в лоно прародйтельской православной веры, дабы пребывать отныне в послушанйй Святейшего Правйтельствующего Всероссййского Сйнода».
Нават ва ўмовах жорсткага ўціску ў Беларускай уніяцкай дыяцэзіі — царкоўнай акрузе, куды ўваходзіла Полаччына, — у 1838 годзе з 680 святароў за далучэнне да праваслаўя падпісаліся толькі 186. Болып за мільён уніятаў перайшло пасля Полацкага сабору ў каталіцтва. Ды гэта не перашкодзіла прывезенаму з Расіі епіскапу Смарагду заявіць, што унія «расползлась, как ветхий й дырявый мех».
Беларусь пазбавілі народнай рэлігіі, быў замацаваны падзел беларусаў на католікаў і праваслаўных. Тут адна з галоўных прычын слабай нацыянальнай кансалідацыі беларусаў ад чаго мы зазналі столькі няшчасцяў і ў XX стагоддзі.
У гонар перамогі над уніяй імператар Мікалай I пастанавіў выбіць медаль з надпісам: «Отторгнутые насйлйем (1596) возсоедйнены любовйю (1839)». Любоў тая вельмі часта выяўлялася ў бізунах, якімі уніятаў у тым ліку і дзяцей, змушалі прымаць новую веру. Пра здзекі з беларускіх грэкакатолікаў абурана пісаў Леў Талстой. Аляксандр Герцэн надрукаваў у 27-м нумары свайго «Колокола» за 1858 год артыкул «Секущее православйе», дзе Іосіфа Сямашку называў «Йудой во Хрйсте, который высек себе новый памятнйк на спйне беззапдатных жертв».
Вось прыклад радаснага «ўз’яднання» цэркваў: «Со стороны гражданского начальства йстязанйем заведовал окружной Новицкий. Этот полйцейскйй апостол сек людей до тех пор, пока мучимый не соглашался принять прйчастйе от православного попа. Один четырнадцатйлетнйй мальчйк после двухсот розг отказался от такого общения со Хрйстом. Его снова начали сечь, й только тогда, уступая страшной болй, он согласйлся. Православная церковь восторжествовала!» Няхай той, хто любіць паразважаць пра радасць, з якой беларусы прынялі праваслаўе, часцей успамінае слёзы і енкі таго хлопчыка-уніята.
Падрыхтаваўшы здратаваннем уніі адпаведную глебу, імператар у наступным, 1840 годзе зрабіў новы ўдар па нацыянальным быцці нашага народа — адмысловым указам забараніў у афіцыйных дакументах ужываць назвы «Беларусь» і «Літва», увёў для беларускіх губерняў найменне «СевероЗа-падный край».
Параўноўваючы татарамангольскую няволю на расійскіх землях з імперскім прыгнётам у Беларусі, філосаф Уладзімір Конан пісаў што першы быў лягчэйшы, бо татары рабавалі гаманцы, дамы і свірны, а царскія ўлады — дупіы і розумы, выграбаючы адтуль мову, памяць і пашану да продкаў.
Праваслаўю была даручаная галоўная роля ў русіфікацыі і дэнацыяналізацыі беларусаў У 1840-м выйшла забарона прамаўляць пабеларуску царкоўныя казанні. Епіскапы патрабавалі ад святароў ды іх жонак карыстацца расійскай мовай і ў прыватным жыцці, каб даць прыклад парафіянам. Прысланыя з глыбіні імперыі праваслаўныя папы і мясцовыя рэнегаты дапамагалі дупіыць нацыянальнавызваленчы рух, наводзілі карнікаў на атрады паўстанцаў 1863 года. Вядома, што за такі гераізм Сямашка прадставіў да ўзнагароджання медалём 496 духоўных асобаў свае епархіі.
Не, я зусім не супраць праваслаўя. Я хрышчаны ў царкве, хрысціў там і сваіх сыноў Але праваслаўная царква ў Беларусі павінна стаць беларускай. Павінна дабіцца аўтакефаліі — царкоўнай незалежнасці. Іначай з кожным годам яна будзе губляць усё болып і болып вернікаў, якія хочуць гаварыць з Богам на сваёй мове і не хочуць, каб іх духоўнымі пастырамі камандавалі з Масквы.
Разам з гвалтоўным пераводам нашых продкаў у «йстйнную» веру знішчаўся велізарны пласт беларускай культуры. Тут пашчыраваў полацкі епіскап Сава Ціхаміраў, фанатык і чалавек з надзіва вузкім ды кароткім мысленнем. Самі ж праваслаўныя царкоўныя гісторыкі адзначалі яго, уладзімірца па нараджэнні, нянавісць да ўсяго мясцовага.
У часы Сававай дзейнасці гарышчы і сутарэнні прыдзвінскіх храмаў былі перапоўненыя уніяцкай драўлянай скульптурай. Амаль усе тыя скарбы згарэлі ў запаленых праваслаўным епіскапам вогнйпчах. У храмах нават паддогу перасцілалі «паправаслаўнаму». Вернікі з жахам глядзелі, як пілуюць уніяцкія ўкрыжаванні (з XVIII стагоддзя яны адрозніваліся ад праваслаўных тым, што ногі ў Хрыста былі прыбітыя не двума, а адным цвіком). Знішчэнне ўкрыжаванняў магло проста выклікаць паўстанне. Таму вынаходдівы Сава вырашыў іх распілоўваць. Тады на Полаччыне хадзіў анекдот, што потым трапіў у «Церковно-общественный вестнйк» за 1879 год: «На некотором обеде одно высокопоставленное лйцо выразйло сожаленйе, что не прйбьш владыка N. — Недосуг ему, — отвечало другое высокопоставленное лйцо, — занят весьма важным делом. — Какйм таким важным делом? — Спасителю ноги распйлйвает».