Па Сававым указе з сабора святога Стэфана быў вынесены і пачаў свае блуканні па пакутах абраз «Пабіццё святога першапакутніка Стэфана камянямі», аўтарам якога быў славуты жывапісец Сальватор Роза. На той час сабор ўжо быў пераасвячоны і ператвораны ў праваслаўную царкву ў гонар св. Мікалая Мірлікійскага. Пазней ён стане кафедральным саборам Полацкай епархіі.
Малюнак з натуры беларускага мастака Напалеона Орды сведчыць, што ў 2-й палове XIX стагоддзя значных зменаў у сваім вонкавым выглядзе гэты помнік архітэктуры позняга барока яшчэ не зазнаў Ён заставаўся дамінантаю гарадскога сілуэта і на пачатку XX стагоддзя. Але прадаўжальнікі варварскай дзейнасці епіскапа Савы, якія называлі сябе «ваяўнічымі атэістамі», паклапаціліся пра тое, каб храм святога Стэфана папоўніў архітэктурны мартыралог Беларусі. Пра лёс сабора пойдзе гаворка ў адным з наступных раздзелаў.
Бібліятэку Полацкай уніяцкай семінарыі (болей за 10 тысяч тамоў) завезлі ў Віцебск, а пазней загадам Сінода адправілі ў Кіеўскую духоўную акадэмію. У 1881–1883 гадах расійскія чыноўнікі прадалі архівы полацкага і бельчыцкага уніяцкіх кляштараў у Рыгу: 3000 пудоў па рублю за пуд.
На цвінтарах гарэлі вогнішчы з кніг. Гінула не толькі царкоўная літаратура, праваслаўныя фанатыкі адпраўлялі ў агонь усе даўнейшыя беларускія выданні. Літоўскі і віленскі мітрапаліт Сямашка ў 1852 годзе асабіста назіраў, як гараць 1295 кніг, знойдзеных у былых уніяцкіх храмах. У сваіх «Запісках» ён з гонарам паведамляе, што за тры наступныя гады па яго волі спалілі яшчэ 2 тысячы тамоў.
Каланіяльны стан былога Вялікага Княства Літоўскага змушаў многіх патрыётаў пакідаць радзіму. Сотні беларусаў уступілі ў створаныя ў Мілане касцюшкаўскім генералам Янам Дамброўскім легіёны і ваявалі ў напалеонаўскай арміі супроць Аўстрыі, адной з магілыпчыц Рэчы Паспалітай. Яны марылі, што Напалеон дапаможа Бацькаўшчыне адрадзіцца.
Набліжаўся 1812 год, вайна, якая для Беларусі была зусім не Айчыннай, як ддя Расіі.
ДЗЕНЬ НАРАДЖЭННЯ НАПАЛЕОНА
Яго войска перайшло расійскую мяжу ў ноч на Янаў дзень. Цару Аляксандру I паведамілі пра гэта, калі ён танцаваў на раскошным балі ў Вільні.
Праз чатыры дні былая сталіца вітала французскага імператара. Дамы закідвалі яго кветкамі, юнакі пыталіся ў світы, як запісацца ў Вялікую армію. Вільня, зноў марачы зрабіцца сталічным местам, грымела воклічамі: «Vive 1’empereur! Vive le liberateur!»[14]
Першы пад сваімі белчырвона-белымі сцягамі ўвайшоў у горад беларускі 8-ы полк кавалерыі Дамініка Радзівіла.
«На вашым месцы, — стомлена казаў віленцам імператар, — я думаў бы і рабіў як вы, бо любоў да Айчыны — галоўная дабрачыннасць адукаванага чалавека. У маім становішчы я мушу лічыцца з мноствам інтарэсаў і выконваць безліч абавязкаў, але, калі б я быў імператарам французаў у час падзелаў вашае радзімы, я ўзброіў бы ўвесь мой народ, каб падтрымаць вас… Я люблю вашу нацыю. Восьужо шаснаццаць гадоўя бачу вашых воінаў што змагаліся поплеч са мною на палях Італіі і Гішпаніі. Няхай Літва, Віцебск, Полацк і Магілёў натхняюцца тым самым духам, які сустрэў я ў Полыпчы, і Усявышні пашле поспех вашай святой справе».
У той дзень віленцы не хацелі задумвацца, чаму адмовіўся ўдзельнічаць у напалеонаўскім паходзе Тадэвуш Касцюшка, што жыў у эміграцыі. У сэрцахжыло столькі надзеяў…
На прыдзвінскай зямлі багата мясцін, звязаных з Напалеонам. У Бешанковічах вам пакажуць дуб, пад якім ён адпачываў, у Віцебску — палац губернатара, дзе імператар жыў колькі летніх дзён. Магчыма, на дне нейкага з нашых азёраў дагэтуль ляжыць кінуты ім скарб. У Полацку Банапарт не быў але горад дзесяткі разоў успамінаецца ў яго лістах, загадах і мемуарах.
20 ліпеня ў Полацку спынялася на днёўку 1-я расійская армія, што адыходзіла з Дрысы на Віцебск. Услед за ёю ў горад уступілі войскі маршала Нэя. У свой час уніяцкія святары адмовіліся чытаць у храмах пасланне царскага Сінода, дзе Напалеона абвяшчалі папярэднікам Антыхрыста. Тым не менш манахібазыляне ў 1812-м палічылі за лепшае замураваць крыж святой Еўфрасінні ў сцяне Сафійскага сабора. Яны не памыліліся: сярод Нэявых жаўнераў знайшлося тттмат аматараў лёгкай здабычы. Рабункі рашуча спыніў толькі маршал Удзіно, чые войскі перайшлі Дзвіну і занялі Полацк 14 ліпеня.
Маршал са штабам размясціўся ў езуіцкім кляштары. Ён меў задачу наступаць на СанктПецярбург. Шлях на паўночную сталіцу прыкрываў корпус генерала Вітгенштэйна. Удзіно паспрабаваў абысці яго і заняць пецярбургскі гасцінец. У рэляцыях замільгацела найменне не вядомай датуль нікому вёскі Клясціцы, паблізу якой у жорсткіх баях 30–31 ліпеня і 1 жніўня расійскі корпус здабыў важную перамогу.
У Вітгенштэйна было 18 тысяч войска і 108 гармат, Удзіно меў 25 тысяч і 114 ствалоў артылерыі. Французы авалодалі Клясціцамі, але адну з трох сваіх дывізій пакінулі ахоўваць пераправу праз Дрысу. Выкарыстаўшы гэта, генерал выбіў маршала з яго пазідый і адкінуў за раку. Удзіно, сабраўшы сілы, перайшоў Дрысу назад і атакаваў варожы авангард.