У палітыцы русіфікацыі царызм карыстаўся падтрымкай практычна ўсёй расійскай інтэлігенцыі на чале з валадарамі яе думаў Непахісныя імперскія перакананні меў і Аляксандр Пушкін. Выказваючыся пра рускую мову, ён сцвярджаў, што яна, «как матерйал словесностй, ймеет неоспорймое превосходство перед всеми европейскими». А ў час нацыянальнавызваленчага паўстання 1830–1831 гадоў у Беларусі, Літве і Полыпчы «певец свободы» ў лісце да П. Вяземскага, прызнаючы мужінасць інсургентаў пісаў: «Все это хорошо в поэтйческом отношении. Но всетаки их надобно задушить й наша медлительность мѵчительна». (Не, зусім не памыляўся расійскі гісторык і філосаф Г. Фядотаў, калі называў Пушкіна «певцом империи».)
Не было даверу нават лаяльнаму да Пецярбурга мясцоваму праваслаўнаму духавенству. Яшчэ да канчатковага захопу Беларусі верны служка Кацярыны II менскі епіскап Віктар Садкоўскі, сабраўшы ў Слуцку святароў наказаў ім гаварыць толькі парасійску. Прыхільнікаў роднае мовы ўладыка настаўляў на шлях ісцінны такімі словамі: «Я вас скореню, унйчтожу, чтоб и языка не было вашего проклятого литовского й вас самих. Я вас в ссылки порассылаю йлй в солдаты поотдаю, а свойх йзза кордона понавожу».
Калі мяжа імперыі пасунулася на захад, святароўбелару-саў пераводзілі ў глыб дзяржавы, а на вызваленыя месцы ехалі расійцы, што не ведалі ні мовы, ні мясцовых традыцый і глядзелі на прыхаджанаў як на схізматыкаў Яны падазрона перачытвалі спісы тутэйшых святых, паніжалі іх у рангах, бязлітасна змагаліся са святкаваннем Калядаў, Купалля ды з іншымі спрадвечнымі звычаямі. Пра стаўленне вернікаў да гэтых праваслаўных місіянераў губернатары дакладвалі Паўлу I: «Прйсланные из Смоленской епархии священники не способны к исполнению своих обязанностей й к поддержанйю хорошйх отношенйй с людьми, этот край населяющими. Онй сталй ненавйстны народу».
Наш край упарта не хацеў рабіцца «йстйнно русскйм». «Как сильно чувствуется разница между Россией й Белоруссйей тотчас за межою, которая отделяет Псковскую губернйю от Вйтебской. Другой воздух, другая жйзнь в мойх жйлах!» — пісаў улетку 1822 года юнкер коннага палка Аляксандр Адоеўскі.
Гэтая вялізная розніца не давала Пецярбургу спакою.
Для расійскага самаўладдзя беларусаў як асобнага народа не існавала, а уніяцкая царква з яе народнаю мовай сцвярджала адваротнае. (Гісторык і выдавец, выкладчык Полацкай духоўнай семінарыі Ксенафонт Гаворскі, які ўхваляў усе русіфікатарскія крокі царскіх уладаў, невыпадкова называў беларускую мову «унйатскйм наречйем».) Нагадаем, што уніятамі ў Беларусі тады былі кожныя тры жыхары з чатырох, а праваслаўнымі — 6,5 працэнта. Ужо за Кацярынай з небяспечнай унй ў надзейнае ручное праваслаўе расійскага ўзору перагналі паўмільёна нашых продкаў Ішла апрацоўка грэкакаталіцкіх іерархаў Уніяцкі мітрапаліт Лісоўскі ў 1806 годзе загадаў у малітвах царова імя згадваць раней за папава.
Асабліва старанна змагаўся з нашай вераю ўкраінец з паходжання уніяцкі біскуп Іосіф Сямашка, які цалкам перайшоў на службу царызму. Ён прымусова ўводзіў ва уніяцкіх духоўных семінарыях і ў царкоўных справаздачах расійскую мову. Святары мусілі адпраўляць набажэнствы па служэбніках, прысланых з Масквы і Пецярбурга. Нязгодных чакаў суд, як царкоўных і дзяржаўных злачынцаў На вачах у вернікаў з храмаў выкідалі бакавыя алтары, ламалі арганы. Сведка тых падзеяў беларускі архімандрыт Мікалай піша: «На арганах ігралі некалькі дзён амаль бесперапынна, а народ «крыжам» ляжаў у царкве. Усярэдзіне і на цвінтары людзі са слязьмі на вачах гучна спявалі песні з любімага імі богагласніка — апошні раз пад гукі арганаў». Усе гэтыя здзекі расійская афіцыйная гістарычная навука назаве вызваленнем беларусаў ад рэлігійнага прыгнёту.
Шмат хто з уніятаў шукаў паратунку ў каталіцтве. Толькі ў 1834 годзе 35 тысяч беларускіх дзяцей з уніяцкіх сем’яў бацькі ахрысцілі паводде рымскага абраду.
Полацкага праваслаўнага епіскапа Смарагда і віцебскага генералгубернатара Шрэдэра сялянеуніяты з маёнтка Азярышча Гарадоцкага павета за спробу перавярнуць іх у праваслаўе пастанавілі ўтапіць, і «воссоединители» ледзьве ўратаваліся. У снежні 1834-га на дваранскіх выбарах у Віцебску 172 шляхцічы падпісалі акт з пратэстам супраць пераследу грэкакатолікаў Аўтарам акта быў полацкі павятовы маршалак Людвік Беліковіч. Ён шмат ездзіў па Беларусі, агітуючы шляхту не аддаваць на здзек народную веру.
Урад прыгразіў незадаволеным дваранам судом і секвестрацыяй маёнткаў.
Увосень 1838 года ў Беларускай епархіі абвясцілі пра сваю нязгоду з такой палітыкай у дачыненні да уніі 111 святароў пад кіраўніцтвам інспектара Полацкай духоўнай семінарыі Адама Тамкавіда і святара Іаана Ігнатовіча. Сабраўшы подпісы, яны падалі на імя імператара прашэнне аб прыпыненні прымусовага «ўз’яднання» уніятаў з праваслаўнай царквой. Тамкавід быў аддучаны ад пасады і высланы ў адзін з манастыроў Курскай губерні.