Читаем Таямніцы полацкай гісторыі полностью

План перабудовы Полацка быў зацверджаны ў 1778 годзе. Згодна з ім выраслі будынкі магістрата і ўправы, рэзідэнцыя губернатара (сёння гэта адпаведна дамы № 4, 6 і 8 на праспекце Карла Маркса), дамы віцэгубернатара, каменданта і будынак пошты (завулак Замкавы, 2 і 4; вуліца Еўфрасінні Полацкай, 3). Іх аўтар — губернскі архітэктар I. Зігфрыдэн.

Скажам колькі словаў пра дарогі, пракладзеныя пры Кацярыне II праз Полацкую губерню.

На загад генералгубернатара Захара Чарнышова каморнікі неадкладна размецілі накірунак і шырыню новых шляхоў і праз кожную вярсту (700 сажняў або 1,5 км) паставілі паласатыя верставыя слупы. Сем вёрст складалі мілю, якую пазначалі мураванаю цаглянаю пірамідай на паўтара сажня вышынёю. На новых дарогах выраслі паштовыя станцыі, праз рэкі ды балоты пралеглі масты і грэблі. Шляхі ў два рады абсадзілі бярэзінамі, што пазней утварылі цудоўныя прысады, падобныя да жывога зялёнага калідора. Усцяж, асабліва на раздарожжах і скрыжаваннях, мясцовыя жыхары набудавалі прыгожа крытых гонтай і ўвянчаных каванымі крыжамі драўляных і мураваных каплічак з выявамі Хрыста і Багародзіцы.

За будаўнідтва дарог (патрэбных найперш дзеля хуткага руху войскаў, каб болып надзейна трымаць захопленыя землі пад сваёй уладай) генералмаёр Кахоўскі ў 1774 годзе атрымаў званне генералпаручніка, і гэта была заслужаная ўзнагарода. Нямала пракладзеных тады гасцінцаў захавалася, і людзі дагэтуль завуць іх кацярынінскімі.

На дарогах новыя гаспадары наладзілі сваю паштовую службу. 3 усіх, хто ехаў праз Полацкае намесніцтва, на станцыях бралі па 12 капеек за дзесяць вёрст на каня; той, хто патрабаваў ад васемнаццаці да трыццаці коней, плаціў ѵдвая болей. Паштальёны ў прыдзвінскім краі выглядалі імпазантна: каптан з чырвонага сукна з зялёнымі закаўрашамі, зялёны картуз, на грудзях — мядзяны дзяржаўны герб, цераз правае плячо — таксама мядзяны паштовы ражок на чорнажоўтым гарусным шнуры. На ўтрыманне пошты ў беларускіх губернях з кожнае душы збіралі па 12 капеек, а з яўрэяў — па 24.

Колькасць паштовых коней знаходзілася ў непасрэднай залежнасці ад рангу падарожніка. Капітаны ездзілі двойкай, палкоўнікі — чацверыком, генералы — шасцерыком.

На самым пачатку XIX стагоддзя па кацярынінскіх шляхах праз Прыдзвінне праехаў расійскі акадэмік В. Севяргін, аўтар выдадзеныху 1803-м «Запйсок путешествйя по западным провйнцйям Россййского государства». Заезджы вучоны пакінуў найпадрабязнейшае апісанне прыродных багаццяў Полаччыны, сярод якіх былі адзначаныя «крамяні шэрыя і бурыя, агат стракаты і буры, ружовы кварц, граніт, яшма кававага і іншых колераў серпенцінавы камень… гаршковая, трубкавая і цагляная гліна, гліністыя вохры, вапнавы камень, белы алябастр…» У езуіцкім фальварку «Спас», які займаў тады тэрыторыю СпасаЕўфрасіннеўскага манастыра, акадэмік агледзеў мінеральную крыніцу, адкуль бегла каламутная вада з «серкавапя-чонкавым пахам». Пасля адстойвання яна рабілася «светлай, смачнай і здаровай». Педантычна было занатаванае і ўсё пабачанае на полацкіх гародах: бульба, капуста, буракі, гарох, боб, морква, агуркі, рэдзька, мак, часнок, цыбуля, хрэн, пятрушка, сельдэрэй, пастарнак. Калі гэты пералік параўнаць з сённяшнім, не будзе хапаць хіба толькі памідораў

Іншы расійскі падарожнік А. Башняк, батанік і па сумяшчальніцтве царскі шпіён, прыстаўлены да Пушкіна, у сваіх апублікаваных у 1820-я гады «Дневных запйсках путешествйя в разные области Западной и Полуденной Россйй» сярод іншага падае полацкі рэцэпт нарыхтоўкі агуркоў які можа прыдацца і сённяшнім гаспадыням: «Агуркі на зіму соляць добрым спосабам — кладуць іх у бочкі радамі, перасцілаюць дубовым і вішнёвым лісцем, дамешваюць кропу, у меру перасыпаюць соллю і, не заліваючы нічым, апускаюць на вяроўках у калодзежы або ставы. Прыгатаваныя такім чынам агуркі не толькі вельмі доўга захоўваюцца, але і набываюць дужа прыемны смак».

Новая ўлада адчыніла ў 1789 годзе ў Полацку народнае вучылішча з чатырма класамі. У кожным праводзіліся заняткі па расійскай мове, арыфметыцы, катэхізісе і «свяшчэннай гісторыі». Вучні трэцяга і чацвёртага класаў праходзілі таксама фізіку, механіку геаметрыю, прыродазнаўства, расійскую гісторыю і геаграфію. У першы навучальны год установу ўшанаваў візітам «его превосходйтельство генераланшеф двора ея ймператорского величества действительный камергер, сенатор й разных орденов кавалер» беларускі генералгубернатар Пётр Пасек. На гістарычную падзею настаўнік Сакольскі адгукнуўся одай:

О Град прекрасной Гориславы,Забудь бореев страшный рев!Се правый муж, исполнен славы,Суровость воздуха презрев,Приходит от зыбей Днепровых Тебе щедрот явити новых.Приходит? нет; своей душейБлагой правдивыми делами,Как Феб блестящими лучами,Он свет дает стране твоей…
Перейти на страницу:

Похожие книги

100 великих интриг
100 великих интриг

Нередко политические интриги становятся главными двигателями истории. Заговоры, покушения, провокации, аресты, казни, бунты и военные перевороты – все эти события могут составлять только часть одной, хитро спланированной, интриги, начинавшейся с короткой записки, вовремя произнесенной фразы или многозначительного молчания во время важной беседы царствующих особ и закончившейся грандиозным сломом целой эпохи.Суд над Сократом, заговор Катилины, Цезарь и Клеопатра, интриги Мессалины, мрачная слава Старца Горы, заговор Пацци, Варфоломеевская ночь, убийство Валленштейна, таинственная смерть Людвига Баварского, загадки Нюрнбергского процесса… Об этом и многом другом рассказывает очередная книга серии.

Виктор Николаевич Еремин

Биографии и Мемуары / История / Энциклопедии / Образование и наука / Словари и Энциклопедии
1917 год. Распад
1917 год. Распад

Фундаментальный труд российского историка О. Р. Айрапетова об участии Российской империи в Первой мировой войне является попыткой объединить анализ внешней, военной, внутренней и экономической политики Российской империи в 1914–1917 годов (до Февральской революции 1917 г.) с учетом предвоенного периода, особенности которого предопределили развитие и формы внешне– и внутриполитических конфликтов в погибшей в 1917 году стране.В четвертом, заключительном томе "1917. Распад" повествуется о взаимосвязи военных и революционных событий в России начала XX века, анализируются результаты свержения монархии и прихода к власти большевиков, повлиявшие на исход и последствия войны.

Олег Рудольфович Айрапетов

Военная документалистика и аналитика / История / Военная документалистика / Образование и наука / Документальное