Імперыя набыла тры мільёны новых падданых. Каб ні ў кога не засталося сумневу ў намерах Кацярыны II, ва ўсіх храмах на далучаных землях чыталі маніфест: «С особлйвым соболезнованйем ее ймператорское велйчество всегда взйрало на те притеснения, которым земля й грады, к Россййской империи прилеглые, некогда сущим ее достоянйем бывшйе и единоплеменниками ее населенные, созданные й православною христианскою верою просвещенные й по сйе время оную исповедующие, подвержены были… И потому ймеет все и каждый, начиная от знатнейшего дворянства, чиновников й до последнего, кому надлежит, учйнйть в теченйе одного месяца торжественную прйсягу в верностй. Еслй же кто йз дворянства й йз другого сословия, владеющий недвйжймым ймением, небрежа о собственном своем благополучйй, не захочет присягать, тому дозволяется на продажу недвйжймого своего имения й добровольный выезд вне гранйц 3-месячный срок, по прошествии которого все остающееся имение его секвестровано й в казну взято быть имеет. Духовенство высшее й нйжнее долженствует подать собою, яко пастырй душевные, первый во учинении присяги пример и в повседневном Господу Богу публичном принесении теплых молитв о здравии ее императорского величества всемилостивейшей государыни и дражайшего ее сына и наследника цесаревича великого князя Павла Петровича и всего высочайшего императорского дому по тем формам, которые им для сего употребления дадут».
Каб «узаконіць» падзел, па волі імператрыцы ў Горадні склікалі сойм, які ўвайшоў у гісторыю пад назваю «нямога». Пратэстуючы, дэпутаты тры дні маўчалі. Царыцыных назіральнікаў цяжка было збіць з панталыку: хтосьці з іх задаволена абвясціў што маўчанне — знак згоды.
Продкі не збіраліся пратэставаць адно маўчаннем.
Увесну 1794 года Беларусь, Літва і Полыпча выбухнулі паўстаннем, правадыром якога стаў беларус з паходжання Тадэвуш Касцюшка. На беларускіх і літоўскіх землях інсургентамі кіраваў трыццацітрохгадовы палкоўнік Якуб Ясінскі. Ён быў гарачы прыхільнік ідэяў Французскай рэвалюцыі, хацеў знішчыць прыгон, пісаў пабеларуску звернутыя да сялянаў вершаваныя пракламацыі. Паўстанцы спявалі «Песню беларускіх жаўнераў»:
Паўстанцы ўзялі Браслаў. Недалёка адтуль ваяваў атрад Міхала Клеафаса Агінскага, які напісаў не толькі славуты паланез, але і «Марш паўстанцаў 1794 года». 3 занятай інсургентамі Вільні іх 3-тысячная калона набліжалася да Паставаў У шэрагах змагароў ваяваў ужо немалады пасол сойму і патрыёт Вялікага Княства Тадэвуш Корсак, малой радзімаю якога бьша полацкая вёска Заскаркі. На пачатку паўстання ён з’явіўся ў Вільні на чале некалькіх дзесяткаў узброеных уласных і навакольных сялянаў У жніўні 1794-га Корсак атрымае ад Касцюшкі званне генералмаёра, а ў лістападзе загіне падчас абароны Пражскага прадмесця Варшавы і разам з Якубам Ясінскім знойдзе вечны зямны прыстанак пры варшаўскім касцёле «На Камёнку».
Паўстанне не мела шанцаў на перамогу. Касцюшка баяўся абаперціся на просты народ і скасаваць прыгон. Яго палохала рэвалюцыйная праграма Якуба Ясінскага і намер таго аднавіць дзяржаўную самастойнасць Вялікага Княства. Адначасова царызм вёў хітрую прапаганду сярод беларускіх сялянаў, абяцаючы ім забраную ў «паноўбунтаўшчыкоў» зямлю.
Жалезнай хваткаю дупіыла паўстанне рэгулярная, загартаваная ў захопніцкіх паходах армія. На чале яе стаяў Аляксандр Сувораў На працягу ўсёй сваёй кар’еры ён аддана служыў жандарскай палітыцы царызму і, дарэчы, не ўдзельнічаў ні ў адной абарончай вайне. Для Расіі ён сапраўды выдатны палкаводзец, для Беларусі — найперш карнік, камандзір захопнікаў. За здзейсненыя яго салдатамі ў 1794 годзе крывавыя подзвігі імператрыца падаравала Сувораву Кобрынскую воласць і іншыя беларускія землі з 13 279 душамі прыгонных сялянаўмужчын. Значыцца, агулам генералфельдмаршал атрымаў у падарунак болей за 25 тысяч беларусаў.
Пазбаўленыя нацыянальнае годнасці нашчадкі паўстанцаў будуць зусім спакойна ўспрымаць тое, што імем Суворава названыя ў Беларусі 60 вуліц у гарадах і мястэчках. Гэта пры тым, што вуліцы імя Касцюшкі ў нас можна пералічыць на пальцах адной рукі. А ёсць жа яшчэ сувораўская вучэльня, Кобрынскі ваеннагістарычны музей імя Суворава.