На паштовай станцыі Даласцы (цяпер у Пскоўскай вобласці Расіі) імператрыца пісала ў лісце да сына Паўла: «Вчера прйехала я йз Острова в Опочку; а оттуда выехала сего утра й на 18-й версте въехала в Белоруссйю; с самого Острова тянутся все холмы да холмйкй, между которымй множество озер, что очень красйво; здесь населенйе самое разнородное, сплошь да рядом обитают православные, католйкй, унйаты, еврей, русскйе, полякй, чухонцы, немцы, курляндцы, словом, не увидишь двух крестьян одинаково одетых и говорящих правильно на одном наречии; смешение племен й наречйй напомйнает Вавйлонское столпотворенйе».
Царыца праехала праз Клясціцы і «йзволйла кушать обед» на станцыі каля Сівошына. Тут яе чакала шляхта Полацкага павета. А палове сёмай вечара конны поезд яе вялікасці пакінуў за сабой гарадскую заставу. Усё гэта выглядала надзвычай маляўніча, і мне з дапамогаю відавочца падзеяў каталіцкага манаха Сцябельскага хочацца апісаць побыт імператрыцы ў Полацку болып падрабязна: няхай прыдасца аўтару гістарычнага рамана пра тыя часы.
Наперадзе поезда на багата аздобленых конях гарцавалі найзнакаміцейшыя шляхцічы, за імі — паштмайстар з дванаццаццю паштальёнамі і пікінёры. Імператрыца сядзела ў пазалочанай карэце з апушчанымі шклянымі вокнамі і на два бакі кланялася палачанам. Праваруч экіпажа ехаў генералгубернатар, следам — эскадрон лейбкірасірскага палка і запрэжаныя шасцерыком карэты прыдворных. Салют з расстаўленых на валах гарматаў зліваўся з галасамі ўсіх полацкіх званоў.
На ўездзе ў горад была ўзведзеная трыумфальная брама, на якой граў аркестр. За брамаю, абапал вуліцы, стаялі ў святочных строях яўрэі, потым, пад сваімі сцягамі, рамесніцкія цэхі, «кои приносили ея ймераторскому велйчеству поздравление преклонением, по обычаю своему, знамён й барабанным боем». На галоўным пляцы перад прысутнымі месцамі чакала чынавенства ў парадных мундзірах: белых камзолах і чырвоных з белымі гузікамі каптанах, якія мелі палевы падбой і гэткія ж каўняры, штрыфелі і закаўрашы. Насупраць, каля езуідкага сабора, стаяла каталіцкае і уніяцкае духавенства. На саборных вежах шчыравалі музыкі.
Кацярына выйшла з карэты і пешкі накіравалася ў адзіную тады ў Полацку «рускую» царкву Богаяўленскага манастыра, адкуль паехала ў падрыхтаваны ёй драўляны палац над Дзвіной. Спыніцца ў пышным мураваным палацы на рынку імператрыца, баючыся за сваё здароўе, не захацела: у збудаванай ударнымі тэмпамі камяніцы яшчэ не высахлі сцены.
Увечары ўсхадзіўся вецер, загрымеў гром. Ьпомінацыя не надта атрымалася, але ва ўсіх вокнах гарадскіх будынкаў загарэліся свечкі, а ў езуіцкім кляштары і калегіуме — піраміды з каляровых ліхтарыкаў Паслухаўшы ў палацы канцэрт і згуляўшы ў карты, царыца села пісаць сыну ліст: «Между окнами моймй й Полыпею только одна Двйна, которая здесь не очень шйрока. Въезд мой в Полоцк представлял прекрасную картйну… Весь день бьш жаркий й теперь сйльный гром. При въезде я вйдела зрелище совершенно для меня новое: иезуиты, домйнйканцы и жиды, стоящие фронтом; последнйе весьма неопрятны, первые представлялй собою велйчественный маскарад…»
Паставіўшы кропку, яна ўзяла з талеркі яблык, які ўсё жыццё з’ядала нанач, і падышла да вакна. У дзвінскай плыні люстраваліся агні ілюмінацыі. На тым баку было пабудзён-наму цёмна. Там пачыналася дзяржава яе былога каханка, без якога калісьці яна не магла пражыць і дня. Кацярына падумала пра зменлівасць чалавечага лёсу. Яна прыехала ў Расію, маючы ўсяго тры сукенкі, паўтузіна кашуляў і столькі ж насовак. Цяпер яна — гаспадыня найвялікшай у свеце дзяржавы, якой хутка будуць належаць і тыя землі, што ляжаць за Дзвіной.
Хто шаптаў ёй у тую ноч «зоренька» — так на жаданне царыцы называлі яе ўсе фаварыты — невядома. Можа, малады і падобны да Гамлета Ланской, якога ў сталіцы яна, хаваючы ад прыдворных дам, трымала пад замком. А мо князь Пацёмкін, што неўзабаве атруціць пецярбургскага Гамлета.
Наступнага дня імператрыца дапусціла да цалавання рукі вярхі полацкага духавенства, «высочайше обозрела прйсутственные места» і наведала сабор святога Стэфана. Седзячы на падрыхтаваным айцаміезуітамі раскошным троне, яна ўпершыню ў жыцці слухала каталіцкае набажэнства. Рэктар Полацкага калегіума Станіслаў Чарневіч сказаў у гонар госці прамову паітальянску і ад імя ордэна ўручыў ёй напісаныя на лаціне вершы, назву якіх яе вялікасці і прыдворным пераклалі так: «Августейшей Екатерине II, императрице всея Россйй, победительнице турок, умиротворительнице царств, распространительнице общественного счастия, всемйлостйвейшей охранительнице Общества Иисуса, стихи, поднесенные членами этого обшества, поддаными ея величества й оберегаемые ея покровительством во время посещения ею областей Белоруссйй». Пасля імшы царыца зрабіла візіт у езуіцкі кляштар, міласціва прыняла паднесеныя ёй малюнкі навучэнцаў калегіума з выявамі трыумфальных калонаў і пахваліла сталоўню, выказаўшы сумнеў што абеды ў гаспадароў такія ж цудоўныя, як іх трапезная.