Яшчэ адна, здаецца, зусім невядомая цікавостка з полацкае мінуўшчыны. У 1796 годзе ў Полацку пачалося абсталяванне манетнага двара з гадавой прадукцыйнасцю 1 мільён рублёў Аднак двор так і не пачаў працы, бо ў снежні таго ж года імператар Павел I падпісаў указ пра спыненне падрыхтоўчае працы. На наступны дзень выйшаў указ пра скасаванне Полацкай губерні. (Вядома, што пасля гэтага выхаванец імператарскай Акадэміі мастацтваў гравёр Самуіл Аляксееў з полацкага манетнага двара паступіў на пецярбургскі.)
Полацк страціў магдэбургскія вольнасці і быў прыраўняны да іншых гарадоў імперыі. Судовымі ды маёмаснымі справамі і размеркаваннем падаткаў займаўся магістрат. Выбарная гарадская дума мусіла клапаціцца пра добраўпарадкаванне і кіравала гаспадарчым жыццём: збірала падаткі, здавала ў арэнду гасцініцы, корчмы, млыны. Да 1800 года горад меў каменданта, пасля — гараднічага. Мяркуючы па прозвішчах (губернскі паштмайстар — Раўшэрт, камендант — генералмаёр фон Рытэр, губернскі маршалак— Корф), у Прыдзвінні Кацярына часта рабіла стаўку на немцаў.
Беларускі народ галасаваў за «ўз’яднанне» нагамі: за два дзесяцігоддзі пасля трагічнага 1772-га з захопленага Расіяй абшару Полацкага, Віцебскага і Мсціслаўскага ваяводстваў за мяжу ў Вялікае Княства Літоўскае перайшло болып за 30 тысяч сялянаў У сваіх нотах кацярынінскі ўрад называў гэтыя ўцёкі «неразумнай эміграцыяй», ацэньваючы агульную колькасць перасяленцаў з імперыі ў 300 тысяч «голов».
Але далёка ўцячы ад двухгаловага арла паспаліты чалавек не мог. У 1793 годзе Расія, Аўстрыя і Прусія ўчынілі новы разбор Рэчы Паспалітай, у выніку чаго царская імперыя захапіла цэнтральную Беларусь. Апошні полацкі ваявода Тадэвуш Жаба развітаўся з пасадай: левабярэжная частка ваяводства была далучаная да Полацкага намесніцтва.
Але мы крыху апярэдзілі падзеі.
Першы падзел Рэчы Паспалітай паскорыў у ёй прагрэсіўныя пераўтварэнні. Там дзейнічала першае ў свеце міністэрства народнай асветы — Адукацыйная камісія, што адчыніла на Беларусі дзвесце пачатковых школ. 3 траўня 1791 года сойм зацвердзіў періпую ў Еўропе і другую ў свеце (пасля ЗІПА) канстытуцыю. Гэта быў магутны ўдар па магнацкім самаўладстве і феадальнай анархіі.
Рэч Паспалітая рабілася канстытуцыйнай спадчыннай манархіяй, дзе абвяшчаліся свабода друку і сумлення, галоснасць суда, адмена неабмежаванага прыгоннага прыгнёту. Скасоўвалася права «ліберум вета». Дзяржава давала свабоду ўсім іншаверцамуцекачам нешляхецкага паходжання і абяцала захоўваць рэлігійную талерантнасць. З’яўляліся тэрміны і фармулёўкі, знаёмыя нам з сучасных газет і тэлеперадач: справаздача міністраў адстаўка ўрада на патрабаванне 2/3 дэпутатаў сойму, падзел улады на заканадаўчую, выканаўчую і судовую. Гараджанам гарантавалася недатыкальнасць асобы без судовага рашэння. «Земляробчы люд, — было запісана ў канстытуцыі, — зпад рукі якога плыве шчодрадайная крыніца багацця краіны, з’яўляецца найболып колькаснай часткаю народа, а ў выніку — наймагутнейшай сілай краіны, і таму павінен быць у апецы права і ўрада».
8 траўня былі імяніны караля Станіслава Аўгуста. Прыхільнікі рэформаў у ЛітвеБеларусі выкарысталі гэта, каб шырока адсвяткаваць прыняцце канстытуцыі. Шумелі балі, звінелі тосты, успыхвалі феерверкі. Ілюмінацыя загарэлася і ў левабярэжнай частцы Полацка. Цераз Дзвіну, з расійскага боку, на яе насцярожана глядзелі царскія чыноўнікі, вайскоўцы і праваслаўнае духавенства. Тут канстытуцыяй і не пахла. Імператрыца выказалася на гэты конт так: «Констйтуцйя обошлась бы стране еще дороже самодержавия. Лучшая из констйтуцйй нй к черту не годйтся, потому что она делает более несчастных, нежели счастливых. Добрые й честные страдают от нее, й только негодяй чувствуют себя прй ней хорошо, потому что набивают карман, й нйкто йх не наказывает».
У сваім маёнтку Лявонпаль недалёка ад Полацка граф Лапацінскі ўзвёў у гонар Канстытуцыі 1791 года мемарыяльную калону, якая і цяпер узвышаеццаў парку налевым беразе Дзвіны. Радасць графа і яго аднадумцаў была нядоўгая: праз год у межы Рэчы Паспалітай уварваліся расійскія і прускія войскі, што скончылася другім падзелам дзяржавы.