Читаем Таямніцы полацкай гісторыі полностью

Вакол яго асобы дагэтуль не заціхаюць спрэчкі.

Якой культуры найперш належыць Сімяон — беларускай ці расійскай? I наогул — хто ён? Патрыёт, што мусіў падпарадкавацца жорсткім абставінам, але ў дупіы застаўся верны юначым перакананням? Альбо, як сцвярджаюць некаторыя, рэнегат, які кінуў у цяжкія часы радзіму і падаўся вучыць царскіх дзяцей у варожую Масковію?

Свае аргументы ў гэтай дыскусіі ёсць у кожнага. Але ісціну, як звычайна, трэба шукаць пасярэдзіне.

Перавыдаюцца яго творы, па іх абараняюцца ў Маскве і ў Мінску дысертацыі. Кніга пра нашага земляка выйшла ў папулярнай серыі «Жизнь замечательных людей». У 1980 годзе ЮНЕСКА ўнесла імя Сімяона Полацкага ў каляндар міжнародных датаў выдатных дзеячаў славянскае культуры.

Тым, хто захоча глыбей пранікнуць у свет думак і вобразаў знакамітага паэта, раю разгарнуць важкі том яго «Вйршей», выдадзеных колькі гадоў таму «Мастацкай літаратурай».

Угледзьцеся ў партрэт сівабародага манаха, што абапёрся рукамі на кнігу. У гэтых вачах свеціцца жывая чалавечая мудрасць, якая ніколі не старэе.

<p>КАРАНАВАНЫ ЗАБОЙЦА</p>

Царэвіч Пётр Аляксеевіч, што некалі прыціхаў перад вучоным манахам Сімяонам, вырас, узышоў на трон і ўзяўся прасякаць вакно ў Еўропу.

У Паўночнай вайне са Швецыяй хаўруснікам расійскага імператара быў вялікі князь літоўскі Аўгуст II. Кіруючыся на сустрэчу з ім у Біржайскі замак, Пётр I у лютым 1701 года на паштовых падводах праязджаў праз Полацк.

ІІасля пажараў і разбурэнняў мінулага стагоддзя горад ужо трохі акрыяў Колькасць будынкаў у ім набліжалася да тысячы. Прыстойны выгляд набылі замкі. У неба падымаліся адноўленыя цэрквы і касцёлы. Зноў набіралі сілу рамесніцкія цэхі. У Экімані пачыналі рабіць лёгкія рачныя судны — «екіманкі»…

Першае з’яўленне Пятра ў Полацку, калі не лічыць грамавых імператаравых тостаў на абедзе, абышлося ціха. А вось другі прыезд… Лепей бы шляхі расійскага ўладара пралеглі дзенебудзь убаку. Праўда, тады б сёйтой з полацкіх экскурсаводаў не меў бы магчымасці з правінцыйным гонарам казаць, што «в нашем городе останавливался царь Петр I». Шмат хто і сёння не можа ўцяміць, што мемарыяльная шыльда на адной з прыдзвінскіх камяніц, якая нагадвае пра гэта, зневажае нашу нацыянальную годнасць.

Але ўсё па парадку.

Пачатак XVIII стагоддзя зноў зрабіў Беларусь тэатрам ваенных дзеянняў. Частка магнатаў узначаленая Сапегамі, падтрымала шведскага караля Карла XII і дапамагла яму войскам. Прыхільнікі шведаў абралі вялікім князем і каралём Станіслава Ляшчынскага. Такім чынам Рэч Паспалітая займела адразу двух гаспадароў, паміж якімі таксама разгарэлася вайна. Тым часам скандынавы занялі Гарадзеншчыну. Пётр I накіраваў у Беларусь 70-тысячную армію.

Значныя сілы на чале з князем Аляксандрам Меншыкавым у лютым 1705 года рушылі да Полацка і сталі за горадам вайсковым лагерам. У чэрвені сюды прыехаў сам цар. Ён жыў то ў келлях Спасаўскага манастыра, што належаў тады езуітам, то ў зграбнай, пабудаванай у 1694 годзе мураванцы недалёка ад Богаяўленскага манастыра, на якой цяпер вісіць мемарыяльная дошка. Сто гадоў таму палачане яшчэ маглі бачыць над вокнамі гэтага будынка ляпную выяву двух геніяў, што трымалі ў руках стужку з лацінскім надпісам: «Petrus Primus. Anno Domini MDCCV» — «Пётр Першы. Год Гасподні1705».

Імператар прабыў у Полацку блізу месяца. Тут ён выдаў маніфест, дзе забараняў шляхце збірацца на з’езды або ехаць у Варшаву на зацвярджэнне новага манарха. Парушальнікаў Пётр абяцаў пакараць як здраднікаў Айчыны і «йстребйть йх имения огнем й мечем». Горад цар меўся ператварыць у велізарную фартэцу, умацаванні якой ахоплівалі б замкі, Вялікі пасад, востраў на Дзвіне і прылеглыя ўзвышшы. На плане Полацка 1707 года драўляных сценаў і вежаў ужо няма, а паказаныя бастыёны з зямлі і каменю. Разам з тым царскі генерал фон Вердэн атрымаў загад: у выпадку набліжэння да горада пераважных сілаў шведаў адступіць толькі пасля таго, як узарве полацкія замкі.

29 чэрвеня, у дзень імянінаў, Пётр прыняў ад айцоўезуітаў запрашэнне паабедаць у іх у калегіуме. Прывітальную прамову цару, яго сыну Аляксею і князю Меншыкаву казаў рэктар Казімір Бельскі. Дакументы дадаюць, што «прй заздравном тосте о благоденствии высокого именинника производилась стрельба из пушек, поставленных на площади пред коллегйумом». Таго разу гаспадары зрабілі на імператара неблагое ўражанне (пазней ён падпіша ўказ, якім забароніць езуітам знаходзіцца ў межах Расй). Падчас абеду Пётр апавядаў рэктару пра свае падарожжы па розных краінах, а потым міласціва назіраў імшу ў езуіцкім касцёле.

Перейти на страницу:

Похожие книги

100 великих интриг
100 великих интриг

Нередко политические интриги становятся главными двигателями истории. Заговоры, покушения, провокации, аресты, казни, бунты и военные перевороты – все эти события могут составлять только часть одной, хитро спланированной, интриги, начинавшейся с короткой записки, вовремя произнесенной фразы или многозначительного молчания во время важной беседы царствующих особ и закончившейся грандиозным сломом целой эпохи.Суд над Сократом, заговор Катилины, Цезарь и Клеопатра, интриги Мессалины, мрачная слава Старца Горы, заговор Пацци, Варфоломеевская ночь, убийство Валленштейна, таинственная смерть Людвига Баварского, загадки Нюрнбергского процесса… Об этом и многом другом рассказывает очередная книга серии.

Виктор Николаевич Еремин

Биографии и Мемуары / История / Энциклопедии / Образование и наука / Словари и Энциклопедии
1917 год. Распад
1917 год. Распад

Фундаментальный труд российского историка О. Р. Айрапетова об участии Российской империи в Первой мировой войне является попыткой объединить анализ внешней, военной, внутренней и экономической политики Российской империи в 1914–1917 годов (до Февральской революции 1917 г.) с учетом предвоенного периода, особенности которого предопределили развитие и формы внешне– и внутриполитических конфликтов в погибшей в 1917 году стране.В четвертом, заключительном томе "1917. Распад" повествуется о взаимосвязи военных и революционных событий в России начала XX века, анализируются результаты свержения монархии и прихода к власти большевиков, повлиявшие на исход и последствия войны.

Олег Рудольфович Айрапетов

Военная документалистика и аналитика / История / Военная документалистика / Образование и наука / Документальное