Захапляючыся астралогіяй, Полацкі быў майстрам вершаваных гараскопаў якія складаў царскай сям’і і прыдворным вяльможам. Вялікі поспех меў яго гараскоп царэвіча Пятра, уручаны бацькам у дзень хрэсьбінаў Як сведчаць палацавыя запісы, паэту шчодра аддзячылі: «Наставнйку старцу Сймеону поднесено с царского стола четыре головы сахару весом по трй фунта голова, два блюда по полфунту, сахаров зеренчатых блюдо, ягод винных фйнйков по фунту на блюде, трубочку корйчкй… да полоса арбузная, другая дынная».
Ён складаў оды, элегіі, гімны, панегірыкі, эпітафіі, загадкі, «плачй», «утешенйя»… Сваімі сатырычнымі і павучальнымі вершамі ён змагаўся з дзікімі расійскімі забабонамі. У «Поученйй протйв суеверйй» паэт абураўся такой папулярнай маскоўскай методай лекавання, як мазанне дзяцей граззю ад сурокаў.
Як і яго славуты папярэднік Скарына, Полацкі ўсё жыццё цікавіўся медыцынай. Выступаючы супроць чараўнікоў і шаптуноў ён паважліва ставіўся да традыцыйных народных сродкаў «Естественных врачеств не пренебрегайте», — вучыў ён і з сімпатьшй пісаў у адным з вершаў пра мудрую лекарку, што ратавала хворых настоенымі на віне зёлкамі. Чалавека асветнік параўноўваў з горадам, які — па колькасці органаў пачуццяў — мае пяць брамаў Дбаючы пра гэтыя «брамы», ён прапаноўваў рацыянальную сістэму харчавання — раіў не злоўжываць тлушчамі, бо «похоть умножают», але не ўхваляў і пастоў бо «плотй йзнемогшйй ум не добр бывает». Ён пакінуў натхнёныя радкі пра віно, што «сердце утверждает й возвеселяет», і адначасна з агідаю пісаў пра жлуктаў.
Героі яго твораў — найчасцей жывыя людзі з іх клопатамі, пакутамі і заганамі. Ён услаўляе пакрыўджанага невукамі філосафа і выкрывае суддзю-хабарніка і манаха, на душы ў якога грахі абжорства і п’янства.
Паэтава дасціпнасць добра відаць у вершы «Пьянство». Напіўшыся да божай моцы, бацька прыходзіць дадому і замест двух сыноў бачыць чатырох. Ва ўладзе страшнага падазрэння ён вырашае праверыць жонку распаленым жалезам.
Кемлівая жанчына, не надта спадзеючыся на Гасподні суд, просідь раўніўца падаць ёй чырвонае жалеза сваёй рукою. Вінапівец хапае яго, і чацвёра сыноў імгненна ператвараюцца ўдвух.
Жывучы ў сталіцы жорсткай краіны, дзе штодня кагосьці каралі смерцю, Сімяон не баяўся павучаць самога цара:
Шырокую славу прынёс нашаму земляку пераклад Псалтыра — зборніка біблійных гімнаў і песняў, па якім тады звычайна вучыліся чытаць. Пераклад, зразумела, быў зроблены вершамі і выдадзены з цудоўнымі гравюрамі ў Сімяонавай друкарні. Гэтая «Псалтырь рйфмотворная» зрабілася ў адукаваных месцічаў папулярным спеўнікам. Яе называў сярод трох кніжак — яго «врат ученостй» — Ламаносаў (Яшчэ аднымі «вратамй» была «Граматыка», напісаная полацкім архіепіскапам Мялеціем Сматрыцкім.)
Абдзеленыя прамоўніцкім талентам святары дзякуючы Сімяону Полацкаму атрымалі два падручнікі — зборнікі царкоўных словаў і казанняў пад назвамі «Обед душевный» і «Вечеря душевная». У кожным болей за паўтары тысячы старонак, на якіх — узоры высокага красамоўства, што прыводзяць на памяць «другога Златаслова» Кірылу Тураўскага.
Болыпасць сваіх вершаваных твораў паэт сабраў у аб’ёмістыя рукапісныя кнігі «Рифмологион, йлй Стйхослов» і «Вертоград многоцветный». У прадмове да першай ён прыгадвае юнацтва:
«Вертоград» з яго размешчанымі ў алфавітным парадку вершамі быў своеасаблівай энцыклапедыяй. Чытач мог атрымаць звесткі з гісторыі, геаграфіі, заалогй, паразважаць над царкоўнай прыпавесцю, пасмяяцца з анекдота… Сярод герояў энцыклапедыі антычны філосаф Дыяген, персідскі цар Артаксеркс і біблейны волат Самсон, што паразіў аслінаю сківіцай тысячу філісцімлянаў…
Камусьці гэтьш вершы здадуцца сёння грувасткімі і няўцямнымі, але тут, пэўна, той выпадак, калі вінаваты не аўтар, а чытач, які дрэнна ведае эпоху, свет яе ідэй і вобразаў Для свайго часу Сімяонавы творы былі наватарскімі і мелі вядомасць не толькі ў Масковіі.