«Униатские духовные непрестанно с неприятели шведы й сапежйнцы (прыхільнікі Сапегаў — У. А.) ймеют тайную корреспонденцию й опасныя намеренйя протйву войск царского величества… Однако ж его царское величество, унйчйжая те их злобы и снося великодушием своим, никакой протйвностй им учйнйть не повелевал. Но последй, егда случйлось его величеству итти мимо их костела и желая видеть их церемонйй, пошел с несколькймй знатнымй особамй двора своего, тогда помянутые злочестйвые не токмо его велйчества с подобающего честью не прйнялй, но найпаче со всякйм безчестйем… Еже царское велйчество, однако ж, по благоутробйю своему снес й прйшед к некоторому ту паче прочйх украшенному образу, вопрошал их: «Чей то образ?» Но сйй злочестйвцы ругательно отвещали, что сей образ священномученика йх Иосафата, которагоде ваши единоверцы еретики й богоотступники и мучители, как и вы, убйлй. За которую мерзкую хулу возъярився, повелел его царское велйчество прй себе тогда обретающимся людям оных хульников й улйченных изменников взять й прйвесть за арест ддя осужденйя, йзшед сам вон от сйх богомерзкйх. Но оные, вйдя нашйх малолюдство, начали сим его царского величества людям противитися и крйчать о помощи, так что еще йные к нйм йз йх прйчету на монастыре со оружием пристали, хотя их отбить, й в том супротивлении некоторых йз его царского велйчества людей ранйлй; за что оные, озлобясь, началй самй сйх злодеев не щадя рубйть, так что четыре йз нйх, протйв волй царского величества, смертельно ранены й померлй, йзбавя себя по отчужденйю от достойной смертной безчестной казнй… Сйе есть такое истинное возвещение того случая. еже всякому ко известию да служит, дабы клеветнйкй того, ко вреду его царского величества высокой справеддивости й прйятственных к Речи Посполитой поступков, не могли инако розглаейтй».
Каб пазбыцца сумнеўнай славы забойцы духоўных асобаў Пётр пад уплывам свайго хаўрусніка Аўгуста II і з аглядкаю на рымскага папу выдаў полацкім базьшянам універсал на вольную адправу набажэнства і вызваленне кляштарных маёнткаў ад усялякіх павіннасцей. Паводзіны імператара і яго людзей сведчаць, чаго быў гэты дакумент варты. Параненых манахаў што прыбеглі ў дзень злачынства ратаваць вікарыя ды архімандрыта, цар зняволіў а Сафію і базылянскія кляштары аддаў на рабаванне салдатам. Тыя выцягнулі з храма ўсе каштоўнасці і тры тысячы злотых, а начальніку полацкага гарнізона прыйшоў загад скаргі «богомерзкйх» грэкакатолікаў не разглядаць.
Выступіўшы перад сабранаю ў Полацк беларускай шляхтай, імператар папярэдзіў: няхай уніяты і надалей не чакаюць літасці. Тут царскае слова не разыходзілася з чынам. Узімку 1707 года да полацкіх айцоўбазылянаў прыйшлі журботныя навіны з Менска. Расійская кавалерыя абчысціла там жаночы уніяцкі манастыр святой Тройцы (ад яго пайтттла назва сённяшняга Траецкага прадмесця). Шукаючы золата, зладзеі паламалі ў манастырскім саборы алтар і ўзадралі падлогу. Потым надышла чарга Святадухаўскай царквы на Высокім рынку (цяпер пляц Волі) ды іншых храмаў і кляштараў Па слядах гэтых рабаўнікоў ішлі царскія казакі і калмыкі. Здабычы засталося мала, таму казакі палезлі і ў цэрквы да аднаверцаў Менскае праваслаўнае брацтва заклікала месцічаў да зброі, і рабаўнікі атрымалі адпор на Нямізе.
Ад такіх саюзнікаў Беларусь за гады Паўночнай вайны зазнала гора не меней, чым ад шведаў Продкі апынуліся паміж двух агнёў і разабрацца, які пячэ мацней, было нялёгка. Нядзіва, што віцябляне прызналі новым валадаром Станіслава Ляшчынскага і таемна паслалі шведскаму каралю сем тысяч талераў Даведаўшыся пра «здраду», Пётр даў казакам і калмыкам каманду падпаліць места Віцебскае з усіх бакоў Згарэлі замкі, ратуша, чатыры касцёлы і дванаццаць цэркваў.
Наогул расійскі імператар і яго вяльможы трымаліся на Беларусі не як хаўруснікі, а як акупанты або, у лепшым разе, глядзелі на яе, быццам на сваю вотчыну. Магілёўскі ігумен Арэст пакінуў запіскі пра побыт у горадзе князя Меншыкава. Яны дазваляюць уявіць, як тое магло адбывацца і ў Полацку.
Князь і вялікая світа ехалі ў Магілёў з азіяцкаю пышнасцю на вярблюдах і мулах. Каб залагодзіць небяспечнага госця, магістрат сустрэў яго хлебамсоллю, бочкаю вугорскага віна і багатымі дарункамі. Усё было марна. Афіцэры пагаспадарску сталі на пастой у дамах у заможных месцічаў а князь з дваром уладкаваўся ў замку і запатрабаваў ад горада ўзяць на сябе поўнае, «ад вялікіх да малых патрэбаў», забеспячэнне расійскага войска.