Читаем Таямніцы полацкай гісторыі полностью

Полацкі належаў да заўзятых аматараў паэтычных эксперыментаў Мабыць, яны кампенсавалі «натхненне», з якім складаліся даўжэзныя прыдворныя оды. Апрача фігурных вершаў ён ствараў са сваіх радкоў цэлыя архітэктурньш спаруды, якія можна і чытаць, і разглядаць як цікавы малюнак. У спадчыне нашага суайчынніка часта сустракаюцца ўзоры так званай макаранічнай паэзй, калі верш складаўся адразу на дзвюх ці на трох мовах з чаргаваннем «славянскіх», польскіх і лацінскіх радкоў Такой творчай методаю ён напісаў колькі твораў адрасаваных баярыну Багдану Мацвеевічу Хітраво, які доўга і падазрона разбіраў велягурыстыя пажаданні вучонага «заходніка». 3 прафесійнай лёгкасцю Сімяонава пяро стварала вершы ў два слупкі, што чытаюцца і паасобку, і разам:

Бог сый в небе     Радостъ тебе        Да дарует              Честъ и славу         Мужу праву            Да готует             За то, яко              Всем благ всяко                   Бываеши Бедным милость     Скорбным радость   Боже благийСвете драгийДа хранишиМарфу здравуВ твою славуЮже зришиТя, любяшуИ служашуСердцем правымУмом деснымСловом честным.

Сучасныя паэты могуць пазайздросціць яго ўменню пісаць у жанры «рэха», калі дасягаецца эфект гэтай прыроднай з’явы.

Рцы, Щасте, кому служыш, кто ест сей? — Алексей.Чыя кров? — Сын Мйхайлов. Государев? — Царев.Кто саном? — Цар роксаном. Колй дуж? — Храбрый муж…

Такая мудрагелістасць наогул была ўласцівая культуры барока, да якой належыць Сімяон.

У Маскве ён здабыў еўрапейскую славу. Пра яго вершы вёў гаворку ў кнізе «Расійская граматыка» оксфардскі лінгвіст XVII стагоддзя Лудольф. Яшчэ раней аб першым прафесійным расійскім літаратары, беларусе з Полацка Сімяоне апавясціў Еўропу курляндскі арыстакрат Якуб Рэйтэнфельс. Ён напісаў выдадзеныя палацінску ў Падуі і панямецку ў Нюрнбергу «Сказанні пра Масковію», чые чытачы даведаліся, што ў сталіцы паўночнай дзяржавы жыве «пісьменнік, манах базылянскага ордэна Сімяон, які ў высокай ступені поўны лацінскай вучонасці».

Паэт не шкадаваў сябе ў працы, часта хварэў, і 25 жніўня 1680 года Маскву абляцела вестка пра яго смерць. Адных яна засмуціла, другіх усцешыла. Цяжка сказаць, каго было болей: асветнік нашмат апярэджваў свой час.

Развітаўся з гэтым светам Сімяон у яснай свядомасці, загадзя пакінуўшы запавет, які сведчыць, што ў апошнія дні жыцця ён тттмат думаў пра родную ЛітвуБеларусь. 3 пакінутыхсямісотрублёў срэбрам і шасцісот золатам сваю долю, згодна з запаветам, атрымалі беларускія манастыры ў Полацку (Богаяўленскі), Відебску, Оршы (Куцеінскі), Дзісне, Мёрах, Менску і Вільні.

Выхаванец асветніка цар Фёдар загадаў скласці эпітафію і «на двух каменных таблйцах вырезать, позлатшь й устройть над гробом йеромонаха Сймеона своею государскою казною, йз Прйказа каменных дел». Пісаў надмагільныя вершы Сільвестр Мядзведзеў Цар зацвердзіў толькі пятнаццаты варыянт эпітафіі, які высеклі над магілай у маскоўскім Заіконаспасаўскім манастыры. 3 верша Мядзведзева і ўзяты радок для назвы гэтага раздзела кнігі.

Пасля Сімяона засталася найбагацейшая ў Маскве бібліятэка, вопіс якой сведчыць пра энцыклапедычныя веды і захапленні гаспадара. Творы Цыцэрона, Тамаша Аквінскага, Эразма Ратэрдамскага, айцоў царквы. Граматыкі, слоўнікі, зёльнікі (зборнікі звестак пра лекавыя расліны), медычны трактат XIII стагоддзя «Книга преудйвйтельная тайнств женскйх, еще о силах трав, каменей, зверей, птиц й рыб»… Дзяку, што рабіў вопіс, не заўсёды хапала адукацыі, каб прачытаць і перакласці назву таго ці іншага фаліянта, і ён запісваў: «Кнйга о каменнях разлйчных, творенйе Андрйана Тулйя, латйнская» або проста: «Книга всего мира опйсанйе». (Калі будзеце на радзіме асветніка, абавязкова наведайце цудоўны музейбі-бліятэку Сімяона Полацкага, якая з’яўляецца часткаю Музея беларускага кнігадрукавання. У той зале з галерэяй сярод тысяч тамоў на розных мовах вы сапраўды падыхаеце паветрам эпохі выдатнага палачаніна.)

Сімяон пакінуў пасля сябе цэлую школу расійскіх паэтаў Пакінуў друкарню, дзе ўжо пасля яго смерці выйшлі «Обед душевный» і «Вечеря душевная». Галоўнае ж багацце, што засталося нашчадкам, — літаратурная спадчына асветніка і паэта. Яна была патрэбная не толькі асобам знаным ды асвечаным, але і паспалітаму люду. У 1698 годзе маскоўскі патрыярх атрымаў ад запарожцаў просьбу прыслаць у іх царкву зборнікі казанняў вучонага палачаніна. Напэўна, асабліва прываблівала казацтва надрукаванае ў «Вечере душевной» узнёслае «Слово к православному и христоименитому запорожскому войнству». Казакі не ведалі, што праваслаўная царква ўжо абвясціла Сімяонавым творам анафему і забараніла згадваць іх як ерэтычныя.

Яго магілы не захавалася, а надмагільная пліта захоўваецца ў маскоўскім Спасаўскім саборы былога Заіконаспасаўскага манастыра на вуліцы Нікольскай.

Перейти на страницу:

Похожие книги

100 великих интриг
100 великих интриг

Нередко политические интриги становятся главными двигателями истории. Заговоры, покушения, провокации, аресты, казни, бунты и военные перевороты – все эти события могут составлять только часть одной, хитро спланированной, интриги, начинавшейся с короткой записки, вовремя произнесенной фразы или многозначительного молчания во время важной беседы царствующих особ и закончившейся грандиозным сломом целой эпохи.Суд над Сократом, заговор Катилины, Цезарь и Клеопатра, интриги Мессалины, мрачная слава Старца Горы, заговор Пацци, Варфоломеевская ночь, убийство Валленштейна, таинственная смерть Людвига Баварского, загадки Нюрнбергского процесса… Об этом и многом другом рассказывает очередная книга серии.

Виктор Николаевич Еремин

Биографии и Мемуары / История / Энциклопедии / Образование и наука / Словари и Энциклопедии
1917 год. Распад
1917 год. Распад

Фундаментальный труд российского историка О. Р. Айрапетова об участии Российской империи в Первой мировой войне является попыткой объединить анализ внешней, военной, внутренней и экономической политики Российской империи в 1914–1917 годов (до Февральской революции 1917 г.) с учетом предвоенного периода, особенности которого предопределили развитие и формы внешне– и внутриполитических конфликтов в погибшей в 1917 году стране.В четвертом, заключительном томе "1917. Распад" повествуется о взаимосвязи военных и революционных событий в России начала XX века, анализируются результаты свержения монархии и прихода к власти большевиков, повлиявшие на исход и последствия войны.

Олег Рудольфович Айрапетов

Военная документалистика и аналитика / История / Военная документалистика / Образование и наука / Документальное