Але і ў той задушлівай атмасферы палачанін мужна і аддана служыў богу асветы. Ён стаў першым у Расіі прафесійным пісьменнікам. Ён перакладаў з лацінскай ды польскай моваў і літаратурна апрацоўваў царкоўныя і свецкія творы, удзельнічаў у падрыхтоўцы поўнага перакладу расійскае Бібліі. Ён адчыніў «в царскйх хоромах, протйв нйжней стряпчей йзбы» сваю, незалежную ад патрыярхавай цэнзуры друкарню (у ёй працавалі аршанскія майстры, вывезеныя з Куцеінскага манастыра), першай кнігаю якой быў «Букварь языка славенска». Заўважым, што пасля стварэння гэтай друкарні іх колькасць у Маскоўскай дзяржаве адразу падвоілася: была адна, стала дзве. У той самы час у нашай дзяржаве налічвалася 134 друкарні. (Яккажуць, адчуйце розніцу.)
Полацкі напісаў праект першай у Расіі вышэйшай навучальнай установы, паводде якога потым стваралася маскоўская Славянагрэка-лацінская акадэмія. Яе студэнт Міхайла Ламаносаў па Сімяонавых творах упершыню пазнаёміўся з вершаскладаннем.
Полацкі стаяў ля вытокаў першага ў Расіі тэатра, адчыненага ў 1672 годзе пры царскім двары. У трупу набралі дваццаць шэсць юнакоў і дзяўчат — амаль усе беларусы з Мяшчанскае слабады. Некаторыя з іх, безумоўна, удзельнічалі раней у тэатральных паказах на полацкай, аршанскай ці віцебскай сцэнах.
Праз колькі гадоў акцёраў са слабады стала ўжо шэсцьдзесят. Пасольскі прыказ, абавязаны клапаціцца пра тэатр, часта забываўся заплаціць іншаземцам, і пасля рэпетыцыі тыя, памастацку пераболыпваючы свае злыбеды, пісалі цару: «Платьишком ободрались, сапожнишками обносйлйсь, а пйтьесть нечего й помйраем мы, холопй твой, голодною смертью». Адну з такіх чалабітных ад імя ўсіх акцёраў падпісаў Родка, сын Івана Харытонава, пераселенага ў Маскву з Дуброўны, другую — Івашка Іванаў сын селяніна з вёскі Красулі, што паміж Горкамі і Оршай.
Цар паказваў чалабітныя Сімяону, а той заступаўся за землякоў Тэатр, для якога ён напісаў п’есы «Комедия прйтчй о блудном сыне» і «О Навходоносорецаре», даваў яму ўцеху і адпачынак. Тут першы ў Масковй пастаноўшчык чуў мову свайго дзяцінства і юнацтва, мову сваіх першых вершаў Памяшканне для тэатра ў Крамлёўскім палацы над царскай аптэкай прыводзілі да ладу Хведар Юр’еў зпад Вільні і яшчэ з дзесятак беларусаў якія «делалй к комедййному строенйю всякое плотнйцкое дело». Дваццаць пяць краўцоў пад кіраўніцтвам былых шклоўскіх жыхароў Трафіма Данілава і Сцяпана Фёдарава шылі тэатральныя ўборы. Лаўрушка Сцяпанаў родам з Асвеі і ўраджэнец Віленскага павета Даніла Іванаў рабілі рэквізіт — напрыклад, «Бахусу место й под бочку станок на колесах».
Педагагічных, выдавецкіх ды іншых асветніцкіх клопатаў у Сімяона было, як кажуць, пад завязку, але найперш ён жыў літаратурнай творчасцю. Яго маскоўскі вучань і сябра Сільвестр Мядзведзеў захапляўся працавітасцю настаўніка: «На всякйй день име залог писати в полдесть по полу тетради, а пйсанйе его бе зело мелко и упйсйсто». Іначай кажучы, Сімяон штодня пісаў дробным почыркам восем старонак— вершы, п’есы, прамоўніцкую прозу. Толькі паэтычная яго спадчына налічвае болып за пяцьдзесят тысяч радкоў.
Наш суайчыннік стварыў велізарны і непаўторны свет, падарожнічаць па якім цікава ды пазнавальна. Адзін з найболып адукаваных людзей XVII стагоддзя і, несумненна, самы адукаваны ў Масковй, ён лічыў абавязкам несці людзям веды і ў літаратурных творах. У яго ёсць вершаваная мінералогія, адкуль можна даведацца пра ўласцівасці магніту, крэменю, горнага крышталю… А вось як паэт казаў пра тыпы чалавечага тэмпераменту:
Уяўленне пра светабудову Сімяон даваў сучаснікам у трактаце «Венец веры кафолическия». Там сцвярджаецца, што ёсць тры небы: самае высокае і нерухомае — эмпірэйскае, дзе знаходзяцца святыя і іншыя незямныя істоты; за ім — рухомае крышталёвае; потым — нябесная цвердзь, якая падзяляецца на пояс нерухомых зорак і рухомых планет. Дапамагаючы ўявіць астранамічныя аддегласці, асветнік піша, што калі б мы ехалі ад Зямлі да эмпірэйскага неба з хуткасцю 80 міляў у гадзіну, дык вандроўка доўжылася б 50 тысяч гадоў Зоркі ён апісваў так: «Веществом чйсты, образом круглы, колйчеством велики, явлением малы, качеством светлы, дольних вещей родйтельны» (значыцца, уплываюць на зямныя падзеі).
Полацкі прытрымліваўся заходнееўрапейскай касмалагічнай гіпотэзы, што грунтавалася на вучэннях Арыстоцеля і Пталамея. У Расіі ж панавала старая візантыйская традыцыя, згодна з якой Зямля ўяўлялася плоскай, а неба — увагнутым, як чаша.