Читаем Фаўст полностью

Заўсёды ясна нам усё, аднакЯ сам пабачыў, што было і як —Я добра помню, як смалаКіпела тут, як кузня тут гула,Калі Малох у вогненным гарнілеКаваў камлыгі ў тысячы пудоў.І валуны дасюль яшчэ ў пяску і ў пылеЛяжаць як сведкі тых гадоў.Чаму? Хто скажа вам талкова —Ці з пэўнай мэтаю, ці выпадковаНапісана вучоных прац без ліку?Вось толькі просты, цёмны людНе проста збіць, мой пане, з панталыку,Люд ісціну даўно спазнаў: яна —Ні больш ні менш як яркі цуд,Які стварыў калісьці сатана;Не без прычыны ж кажуць: «ведзьмін хвост»,«Чарцячы палец», «чортаў мост».

Фаўст

Карысна ўведаць і спадсподуТвой самабытны погляд на прыроду.

Мефістофель

Ды што мне на яе глядзець! —Галоўнае, што чорт быў маладзец!У нас, чарцей, наогул — вечна так.Мы любім выдумку і кавардак.А ты? Няўжо, спазнаўшы таямніцы,Яшчэ не маеш яснасці пазіцый?Няўжо твае вандроўкі па зямліТабе нічога так і не далі?Ты ж зведаў без уплываў нічыіх«Зямныя царствы ўсе і веліч іх»{242}.(Матв., 4, 8.)Так, ты з няўрымслівых! Урваўшы дробку,Не мог на пошуках паставіць кропку.

Фаўст

Я маю мэту! А якую,Сам адгадай!

Мефістофель

                Што ж, паспрабую.Каб мог сабой ты ганарыцца,Табе спатрэбіцца сталіца:Крывыя вулачкі, бажніца,Дамы, пастаўленыя густа,Базар — цыбуля і капуста —І яткі — там мясныя тушы,Гудзенне мух, аж глухнуць вушы,—У гэтым тлуме дзень пры дніСмуроду шмат і штурхатні.Далей — багатыя кварталы:Палацы пышныя, парталы,Шырокія бульвары, храмы.А дальш ад гарадское брамы,Там, дзе ўзвышаецца сцяна,—Прадмесцяў людных гамана…Замілавана будзеш тыГлядзець на брычкі і карэты,На люд, які сюды-тудыСнуе па вуліцах без мэты.А варта там табе з’явіцца,Няхай сабе гады ў рады,І будуць тысячы дзівіццаПачціва на цябе тады.

Фаўст

Як можна думаць так, ну што ты!Хто вам аддзячыць за турботы?Народ вучы, кармі, а ён гатоўТабе замест узнагародыПладзіць зацятых бунтароў.

Мефістофель

Пасля б ты замак да нябёсУ маляўнічым месцы ўзнёс,Каб удыхаць там водар свежыІ сузіраць зямлі бязмежжы.І гэты лес, і гэты гайПератварыў бы ў божы рай.Зрабіў бы ставы, вадаспады,Газоны, сцежкі і каскадыІ тысячы другіх драбніц —Альтаначкі для маладзіц,Каб бавіцца бясконцым часамУ халадочку не сам-насам,Самазабыўна і карысна.Я «маладзіц», сказаў наўмысна —Яны, красуні, паяліку,Больш ідэальныя у множным ліку.

Фаўст

Брыда! Тыран Сарданапал{243}!

Мефістофель

Ці адгадаў твой ідэал?Яшчэ хай сонца, зоры, месяцТвае імкненні больш падкрэсляць.

Фаўст

О не! Падмесячны абшарІ так дае прастор для мар.Яшчэ і тут цябе й зямлюЯ смелым подзвігам здзіўлю!

Мефістофель

Перейти на страницу:

Похожие книги