Читаем Фаўст полностью

Падняўшыся на скалы з думай светлаю,Гляджу задумліва на кручы горныя.Вось з хмары я выходжу, на якой ляцеўНад морам неаглядным і над сушаю.І вось яна павольна аддзяляеццаАд круч і ціха ўдаль плыве, пакінуўшыМяне на выступе скалы; захопленаУслед гляджу, вітанне пасылаючы.Плыве яна, хвалюецца, мяняецца,Прымае формы самыя дзівосныя,—Здаецца, што на хмары плыўнахвалістайПаводдаль паўстае ў зіхценні сонечнымЖанчыны незабыўнай вобраз прывідны—Ці то Юнона{240}, Леда ці Прыгожая? —Як зачароўвае мяне відовішча!Ах, як шкада! Той вобраз расплываецца,Зліваецца са снежнымі вяршынямі,Мяне тут з успамінамі пакінуўшы…А навакол мяне пяшчотна марыва,Праменнямі асветленае, зыбіцца,Лагодзіць грудзі мне… Яно ўздымаецца,У воблачка згушчаецца і робіццаЮначых кроз маіх чароўным вобразам…Няўжо крынічыць сэрца зноў па-весняму,Няўжо цяпер паўсталі зноў у памяціЖыццёвы золак, і любоў юнацкая,І першы позірк, колісь ледзь улоўлены,Які цяпер мне скарбам стаў над скарбамі?Імкнецца ўвысь, як хараство душэўнае,Прывабны гэты прывід, забіраючыУсё, што ў сэрцы ёсць маім найлепшае.

Ступае сямімільны бот, за ім другі. З ботаў сыходзіць Мефістофель. Боты бягуць далей.

Мефістофель

Фу! Як змарылі праменады!Скажы, чаму сярод пячорСпыніўся? Скальныя грамадыЯ ведаю з тых даўніх пор,Калі ў клубах геенскай парыТут балявалі чэрці і пачвары.

Фаўст

Табе легенду дай у рукі,І ты прымаешся за штукі.

Мефістофель(сур’ёзна)

Калі гасподзь за нейкі дробны грэхУ апраметную наш род паверг,Няўтульна жыць нам стала і нясыта,Бурчала ў чэраве несамавіта.І нейк прыпёрла ўсім чарцям адразу,—Мы як далі! — хоць з пекла прэч ад газу!Той серны газ як грымнуў угару,Ушчэнт зямную трушчачы кару!Дзе спод тады быў, пад нябёсыЦяпер спічастыя імкнуцца ўцёсы,А дзе быў верх, цяпер там спод —І там жыве чарцячы наш народ.Пазней мужы вучоныя з тых выбухаў-грымотаўВам вывелі тэорыю пераваротаў…Вось так прарвалі чэрці пекла нетрыІ ўжо гуляюць вольна на паветры.А тайну вызвалення нашага пазнейАдкрыў апостал Павел для людзей{241}.(Пасланне да эфесян, 6,12.)

Фаўст

Я асаблівага не бачу дзіва,Што высяцца тут горы ганарліва.Прырода склалася з сябе самаРазумна, мэтазгодна. НездармаГара з гарою зводзіцца — у горы,Рака з ракой зліваецца — у моры.Заканамерна, што адхоны горНахілены да рэчак і азёр.На перамены творчыя прыродзеНяма патрэбы ў чортавым смуродзе.

Мефістофель

Перейти на страницу:

Похожие книги