Читаем Фаўст полностью

За твой спагадлівы паглядБагач жабрачыць будзе рад,Жабрак зірне царыцы ў твар —І ўжо багаты ён, як цар.Чым быў я? Кім паспеў я стаць?Што мне рабіць? Чаго жадаць?Мой востры зрок? — Нашто мне ён,—Яго ж бо твой заслепіць трон.З усходу мы ў паход пайшліНа захад, аж на край зямлі.Усіх разбіла наша раць —Нідзе нам роўных не відаць.Адзін загіне ў громе сеч,Другі вымае з похваў меч,За кожным паўставала сто,Забітых не лічыў ніхто.У чадзе вогненнай жудыЗнікалі вёскі, гарады —І кожны з бою браў дабро:І золата, і серабро.Дзе ўчора я здабычу браў,Другі там сёння панам стаў:Рабуе сёлы, у палонБярэ красунь найлепшых ён.Як знаўца самых тонкіх спраўЯ толькі рэдкаснае браў,І долі большае сабеЯ не выгадваў пры дзяльбе.Угледзець скарб? — Ды што лягчэй,Нішто не ўкрыецца з вачэй! —Хай у замкнутых сундуках,Хай у глыбокіх тайніках…Найбольш любіў я камяні.Адно смарагдаў прамяніАздобяць прыгажосць тваю —Табе смарагды аддаю.Прымі, царыца ўсіх царыц,Жамчужных пару завушніц,—Рубін дык той паблякне ўмігПерад румянцам шчок тваіх.Вазьмі ж увесь багаты скарб,Што йграе тысячамі фарб —Ўраджай крывавых перамогЯ да тваіх прыношу ног.Бяры каштоўныя дары;Напоўню імі ўсе куфры.Адно скажы мне слова ты —Палац збудую залаты.Як толькі ты ўзышла на трон,Дык сіла, розум і законАдразу ў гэты светлы мігСхіліліся да ног тваіх.На хараства твайго алтарЯ ўсё дабро прыношу ў дар.Раней дабро было мне ўсім,Цяпер не бачу шчасця ў ім.Усё, што дарагім было,Панікла, як у суш быллё,Але мяне за горыч стратУзнагародзіць твой пагляд.

Фаўст

Нясі назад здабыты ў бітвах скарб,Бо ўсё, што ёсць у скарбніцах у нас,—Належыць ёй; адасабляць дарыНягожа нам; ідзі і занясіКуфры свае ў агульны склеп; няхайВа ўсім адзін парадак будзе, кабСкляпенне ззяла, быццам неба; ты жРай з безжыццёвага жыцця ствары!Скрозь дываны, кілімы пасцяліІ кветкамі асып, нага яеНяхай адно па мякенькім ступае,Каб акружаў царыцу бляск такі,Што не аслепіць толькі бажаство.

Лінкей

Не бывае, пане, кабТвой загад не споўніў раб!Толькі ж дух і кроў сваюЁй цяпер я аддаю.Прад красою наша рацьБольш не можа устаяць.Нам адзін яе прамень,Быццам сонца ў ясны дзень,А яе прыгожы тварДаражэй за ўсякі дар.

(Выходзіць.)

Алена(Фаўсту)

Хачу пагутарыць з табою я.Займі на троне месца ўладара,—Займі і стань апораю маёй.

Фаўст

Спачатку на каленях, гаспадыня,Дазволь падзякаваць табе! РукуТваю — рабу пацалаваць дазвольІ суправіцелем тваёй дзяржавыМяне прызнач; прымі ў адной асобеТвайго прыхільніка, ахоўніка, слугу!

Алена

Перейти на страницу:

Похожие книги