Читаем Фаўст полностью

Плывуць яны ўдалечыні,На мора сеюць прамяні,—Чароўная пярэзва.Гулліва, весела і рэзваСваволіць гурма.А трон-калясніцаПа хвалях імчыцца;На троне сама,Галатэя — дачка,Як зорка.Любімае бачыцца, сніццаБлізка, далёка…

Гамункул

У хвалістым разгоне,На хуткаплынным тронеПануе прыгажосць!

Пратэй

У жыватворным цудзеТвой прагны дух здабудзеУсё, што ў свеце ёсць!

Нерэй

Які там агеньчык у свіце царыцыУспыхнуў раптоўна і зырка свіціцца?Іскрыцца ўжо ракавіна-каравела,Агеньчык гарэзуе, кружыцца смела,Нібыта яго прыняла Галатэя.

Фалес

А гэта ж Гамункул; паслухаў ПратэяІ кінуўся ў хвалі шукальнік-нябога,Адважны шукальнік, ён прагнуў так многа,Ох, каб не наскочыў знячэўку на трон!Вось так я і ведаў — ён зыркнуў і…                                                   звон.

Сірэны

На хвалях у іскрах, агнях акіянаВялікае дзіва прыйшло нечакана.Гайдаюцца ў цемрыве ночы і водПраменныя целы ўлюбёных істот,Ахутаны полымем радаснай тайны…Хай славіцца вечна Эрос жыццядайны!Слава цуду! Слава мору,Што ўздымае хвалі ўгору!Слава полымю і водам!Слава рэдкасным прыгодам!

Агульны хор

Слава вольным, мяккім ветрам!Слава таямнічым нетрам!Хай гучыць, як зычны гром,Гімн стыхіям чатыром!<p>Акт трэці<a l:href="#c_205"><sup>{205}</sup></a></p><p>Перад палацам Менелая ў Спарце</p>

Уваходзяць Алена і хор палонных траянак з Панталідай на чале.

Алена

На цэлы свет праслаўлена, зняслаўлена!Сюды Алена з карабля з’явілася,Ад калыхання бурнай хвалі п’яная,Што ў родны край яе прынесла з Фрыгіі{206}Па волі Пасейдона{207} Эўра{208} сілаю.І Менелай, і ратнікі на беразеПіруюць з выпадку вяртання ўдалага.Прымі ж мяне ласкава, дом прыветлівы,На ўзвышшы гордым каля мора ўзведзеныУ час, калі, наведаўшы Палады храм,Вярнуўся бацька Тындарэй{209}. Прымі ж мяне!У доме гэтым я дзяцінства бавіла,З братамі і сястрой расла бясклопатна —З Касторам, Полуксам і Клітэмнестраю{210}.Парог вітаю й браму векавечную,Што прапусцілі ў дом гасцінна некаліМайго абранца, Менелая мужнага!Дык адчыніся ж, каб магла я выканацьГаспадароў наказ, загад цара майго!Наканавання ўрок няхай забудзецца!З часой, калі ў Цытэры храм{211} даверліваПайшла святы абрад я выканацьІ ўкрадзена была фрыгійскім злоснікам,—Сплыло так шмат падзей, людскімі вуснаміУдосталь абгавораных; пакутныя,Яны — выток легенд пра лёс гаротны мой.

Хор

О, не пагарджай, царыца, красой.Шчасцем надзелена рэдкасным ты.Адзначана лёсам веліч твая —Веліч адзінай з смяротных дачок.Героя на бітву слава вядзе —Таму ён і горды заўжды.Ды самы адважны храбрэц на зямліСхіляецца перад уладай красы.

Алена

Перейти на страницу:

Похожие книги