Унія пачалася з палітыкі, а працягвалася як лёс народа. Адзін з сучасных яе даследчыкаў пісаў: «Два з паловаю стагоддзі праіснавала уніяцкая царква на Беларусі. Гэты час не быў літасцівы да нашае Бацькаўшчыны. Страта дзяржаўнасці, няўхільнае ўзмацненне нацыянальнага ўціску — спачатку паланізацыя, пасля русіфікацыя, выкіданне беларускае мовы з дзяржаўнага ўжытку, забарона беларускага слова ўвогуле, нечуваны духоўны гнёт — і ўсё гэта пасля велічы і славы, пасля ўзлёту нацыянальнае культуры й навукі ў азораныя вышыні чалавечага духу. I адзінае, чым трымалася ў тыя жахлівыя часы беларушчына, — гэта нацыянальная уніяцкая царква. Яна была дадзена Богам нашаму народу, каб выстаяў ён, не зламаўся пад варожымі бурамі, не знік з твару зямлі, каб знайшоў ён, адкрыў і явіў свету сваю пакутніцкую, сваю святую праўду… I яна, уніяцкая царква, гэтая жывая душа Беларусі, давала народу веру ў сваю праўду, давала красу і моц беларускаму духу дзеля творчасці і змагання. I магчыма, дзякуючы толькі ёй, уніяцкай царкве, мы, беларусы, яшчэ ёсць у свеце, і гучыць яшчэ пад вечным небам нашая дзівосная мова».
Можна, вядома, ставіцца да уніі парознаму, але ў кожным разе будзем памятаць: гэта велізарная і неад’емная частка нашага гістарычнага быцця і нашае культуры. Гэта вера мільёнаў беларусаў, вера дзесяці пакаленняў нашых продкаў.
Усталяванне новае веры ітттло напачатку няпроста. Гэта сімвалічна засведчыў жыццёвы шлях полацкага арцыбіскупа Ясафата Кунцэвіча.
Найвядомейшы з полацкіх царкоўных уладароў нарадзіўся ў 1580 годзе ва УіадзімірыВалынскім на Украіне ў сям’і перасяленцаў з Беларусі. Пераняўшы ад бацькішаўца любасць да кніг, ён юнаком прыехаў у Вільню, каб стаць купцом, зрабіўся прыхаджанінам уніяцкай Святатраецкай царквы і спяваў там у хоры. Здольнага пабожнага хлапца заўважыў віленскі мітрапаліт Іпаці Пацей. Ён узяў Кунцэвіча ў кляштар паслушнікам і адправіў вучыцца ў Віленскую акадэмію. У1604 годзе, калі Ясафат скончыў курс навук, мітрапаліт сам пастрыг яго ў манахі. Неўзабаве Кунцэвіч стаў іераманахам (манахам у чыне святара), а потым і архімандрытам (ігуменам) Святатраецкага кляштара.
Ясафатаваму ўзыходжанню па царкоўнай лесвіды паспрыяў выпадак. Паміж віленскімі вернікамі ўзнікла спрэчка за храмы. Праваслаўныя вырашылі забіць уніяцкага мітрапаліта. Сярод белага дня каля рынку на старога ўладыку кінуўся з аголенай шабляю мешчанін Іван Тупека. Залаты святарскі ланцуг уратаваў Пацея ад смерці, шабля адно адцяла яму два пальцы. На шчасце, побач апынуўся айцец Ясафат. Ён дапамог параненаму абараніцца, перавязаў яго і давёў да кляштарных муроў.
Пра іераманаха Ясафата гаварыла ўжо ўся Вільня. Будучы полацкі ўладыка вызначаўся выключным красамоўствам. Ён часта прапаведаваў проста на вуліцах і пляцах, смела заходзіў у хаціны да рамеснікаў і ў магнацкія палацы. Ворагі далі яму мянушку «душахват» — лавец душ. За заслугі перад уніяцкай царквою, у лона якой ён перавёў тысячы віленчукоў Кунцэвіч быў узведзены ў біскупскі чын.
У першы прыезд Полацк сустрэў яго святочным ходам з абразамі, царкоўнымі і цэхавымі харугвамі. Ад людзей з Вільні гараджане ведалі і пра біскупава ўменне пераканаць самага ўпартага, і пра тое, што гэты яшчэ малады, высокі і танклявы чалавек з вострым поглядам носіць пад адзеннем цяжкія вярыгі і выпрабоўвае свае дух і цела доўгімі пастамі і самабічаваннем.
Зрабіўшыся ў 1618 годзе полацкім арцыбіскупам, Ясафат атрьшаў ад вялікага князя і мітрапаліта права на падначаленне сабе ўсіх праваслаўных манастыроў і храмаў у Полацку, Віцебску, Магілёве і Оршы.
У тым самым годзе велікакняжацкія камісары склалі ддя новага ўладыкі інвентар нерухомай маёмасці, дзе, у прыватнасці, чытаем: «Напервей: двор архіепйскопскій, стоячій в замку Вышнем Полоцком, а мяновйте: светлйца столовая поземная, старая, в ней окон чотыре, оконнйцы на завесах, оболонкй шкляные й дверй одны на завесах з замком нутреным; печь старая побеленая; на протйвкутое светлйце светелка вопокоевая… печь новая полйваная; в тыле тое светлйцы другая светелка упокоевая… за тым упокойцом — двое схованье ддя сена й шопа до возов; подде тое шопы стайня; подде стайнй ворота уезные до двора; а подле ворот свйрен на подклете, за тым свирном знову ворота великие уезные, й фортка; подпе тых ворот звоночок малый, што до столу звонят; подде тых ворот светелка з коморою, окна й дверй на завесах… за тою светлйцею пекарня; на протйвку пекарнй светлйца служная, двери й оконнйцы на завесах, оболон две шклянных; од тое светлйцы спйжаренка простая, то есть лазня; на протйвку светелка кухмйстровская, в сенех кухня, в боку бровар, подде светелки пивница. Перед вороты уезными того двора църковь соборная Святое Софій…» (Восьтактады продкігаварылііпісалі.)
Факты кажуць, што ўладыку Ясафату не заўсёды ставала талерантнасці. Не шкадуючы сябе, гэты чалавек не шкадаваў і іншых.