Читаем Таямніцы полацкай гісторыі полностью

У 1600 годзе Прыдзвінне напаткаў страшэнны голад. Хто не сканаў ад яго, стаў ахвяраю чумнага паморку. У Полацку памерлі пятнаццаць тысяч жыхароў і людзей, што сабраліся сюды з наваколля, шукаючы нейкага паратунку.

1607-ы — новая бяда. Верхні замак знішчаны пажарам. Агонь не злітаваўся і над Сафійскім саборам. Паслы Полацкага ваяводства прывезлі з сойма пастанову: «Руйны церквй старой святой Софии забудовать й поправйть, абы там коштам своим обыватели книги земские й градскйе своего воеводства ховалй». Адбудоваю святыні кіраваў арцыбіскуп (архіепіскап) полацкі і віцебскі Ясафат Кунцэвіч. Як сведчаць дакументы, ён аднавіў старажытныя муры, «а ў чатырох рагавых вежах непатрэбныя вярхі, што царкве ніякай красы не дадавалі, скінуў а сярэднюю вежу, прыгожа аздобіўшы, зрабіў яшчэ болып высокаю».

Ясафат Кунцэвіч быў уладыка не праваслаўны і не каталіцкі, а уніяцкі. Уніятам ужо належала і святая Сафія, што ў 1620 годзе зноў прыняла вернікаў.

Хто ж такія уніяты?

Пасля дзяржаўнай уніі Кароны і Княства на беларускіх землях пачынае ўзмацняцца каталіцтва, што нясе з сабою пагрозу паланізацыі. У Масковіі тым часам з’яўляюцца свае патрыярхі, якія заадно з царамі глядзяць на ЛітвуБеларусь як на сваю вотчыну і дзеля яе захопу збіраюцца выкарыстаць праваслаўную веру нашых продкаў Дапамагчы пазбавіцца ад прэтэнзій Варшавы і Масквы, а таксама ад небяспекі рэлігійнае варожасці ў самой краіне магла новая вера, якая паяднала б у адным храме каталіцтва з праваслаўем. Гэта разумелі і свецкія, і духоўныя асобы Вялікага Княства — прыхільнікі яго самастойнасці.

Такую веру магла даць рэлігійная унія.

3 лаціны гэтае слова перакладаецца як адзінства, аб’яднанне.

Ідэя уніі ажыццявілася ў 1596 годзе на Берасцейскім саборы. Беларускія і ўкраінскія праваслаўныя ўладыкі прызналі вяршэнства рымскага папы, але захавалі ўсе свае ранейшыя, «грэцкія» абрады. Вялікі князь Жыгімонт Ваза адразу выдаў прывілей пра зраўнаванне ў правах грэкакаталіцкага духавенства з рымакаталіцкім і пра вечную падтрымку уніяцкай царквы ўладай.

Пад саборнай граматай аб уступленні ў унію стаіць і подпіс полацкага ўладыкі: «Грйгорей Герман, мйлостью Божою архиепископ Полоцкий, владыка Витебский и Мстйславскйй, рукою властною». Гэта ён 9 кастрычніка 1596 года ў берасцейскай царкве святога Міколы ўрачыста прачытаў напісаны на пергамене тэкст уніі, абвясціўшы гэтым самым пастанову сабора.

Кажучы пра гістарычны лёс беларусаў некаторыя аўтары параўноўваюць унію з перамогаю пад Грунвальдам. Разгром тэўтонцаў адвёў пагрозу фізічнага вынішчэння продкаў аб’яднанне цэркваў выратавала ад смерці духоўнай. Выратавала найперш дзякуючы жывой народнай мове, якая жыла ва уніяцкіх храмах і манастырах — у казаннях, у навучанні і царкоўных спевах. У грэкакаталіцкай царкве верніку не трэба было спяваць на незразумелай стараславяншчыне. (Упадзімір Караткевіч быў, магчыма, не надта далёкі ад праўды, калі пісаў што нашы прабабкі замест «И супдам во гробех жйвот даровал» старанна выводзілі сваімі галасамі — даруй ім, Госпадзі! — «I сухі верабей заплот паламаў».)

Ва уніяцкім Сафійскім саборы палачане спявалі:

Ты стварыў, Ты адкупіў,Ты мяне, Божа, асвяціў.Няхай Табе, дзе ёсць людзі,Чэсць і хвала будзе.Цалуючы Твае раны,Збавіцелю наш каханы,Рукі, вочы к небу ўзносім,Адпушчэння грахоў просім.0 Марыя! Маці Божа!Ты найчыста і прыгожа.Прычыніся к Богу за намі,Нягоднымі грэшнікамі!

Новая царква стала адной з дзяржаўных рэлігій Рэчы Паспалітай і была падпарадкаваная непасрэдна папу. Яна паступова пераможа як сапраўды народная, таму што будзе аб’ядноўваць болыпасць хрысціянскага насельніцтва Беларусі, найперш сялянаў, і шырока карыстацца мовай народа — беларускай. Як народную яе разглядалі Кастусь Каліноўскі, Максім Багдановіч, Вацлаў Ластоўскі, а таксама, між іншым, і Фрыдрых Энгельс, які грунтоўна вывучаў гісторыю Рэчы Паспалітай.

У канцы XVIII стагоддзя грэкакатолікамі былітры чвэрткі ўсіхжыхароў Беларусі. Уніяты добра ведалі, што яны не палякі і не расійцы. Таму, як мы пазней убачым, так ненавідзелі унію маскоўскія цары ды іх верныя прыслужнікі ў рызах. Царскі сатрап М. Мураўёў які атрымае пасля распраў з паўстанцамі Каліноўскага мянушку «вешальнік», цалкам слушна казаў, што уніяты замінаюць «пашыраць рускі дух на беларускіх землях».

Перейти на страницу:

Похожие книги

100 великих интриг
100 великих интриг

Нередко политические интриги становятся главными двигателями истории. Заговоры, покушения, провокации, аресты, казни, бунты и военные перевороты – все эти события могут составлять только часть одной, хитро спланированной, интриги, начинавшейся с короткой записки, вовремя произнесенной фразы или многозначительного молчания во время важной беседы царствующих особ и закончившейся грандиозным сломом целой эпохи.Суд над Сократом, заговор Катилины, Цезарь и Клеопатра, интриги Мессалины, мрачная слава Старца Горы, заговор Пацци, Варфоломеевская ночь, убийство Валленштейна, таинственная смерть Людвига Баварского, загадки Нюрнбергского процесса… Об этом и многом другом рассказывает очередная книга серии.

Виктор Николаевич Еремин

Биографии и Мемуары / История / Энциклопедии / Образование и наука / Словари и Энциклопедии
1917 год. Распад
1917 год. Распад

Фундаментальный труд российского историка О. Р. Айрапетова об участии Российской империи в Первой мировой войне является попыткой объединить анализ внешней, военной, внутренней и экономической политики Российской империи в 1914–1917 годов (до Февральской революции 1917 г.) с учетом предвоенного периода, особенности которого предопределили развитие и формы внешне– и внутриполитических конфликтов в погибшей в 1917 году стране.В четвертом, заключительном томе "1917. Распад" повествуется о взаимосвязи военных и революционных событий в России начала XX века, анализируются результаты свержения монархии и прихода к власти большевиков, повлиявшие на исход и последствия войны.

Олег Рудольфович Айрапетов

Военная документалистика и аналитика / История / Военная документалистика / Образование и наука / Документальное